У ноч з 6 на 7 ліпеня гомельская “Талака” па традыцыі ладзіць адно з самых таямнічых і яскравых дахрысціянскіх святаў – абрад Купалле!
Купалле ў Гомелі – гэта танцы пад дуду, архаічныя падняпроўскія і палескія спевы, скокі праз вогнішча. Спаленне ведзьмы і варажба. Пошук Папараць-кветкі і пошук свайго кахання.
_______________________________
Месца правядзення – урочышча Зыбень (паблізу в. Хальч). Месца чароўнае, таму шчасліўцы могуць пабачыць тут не толькі Папараць-кветку, але і легендарных вадзяных коней, якія, па мясцовых паданнях, уначы выходзяць з ракі ды гарцуюць па сушы…
________________________________
Афіцыйны пачатак а 19.00
Падрабязны план святкавання шукайце на сцяне мерапрыемства Ўкантакце
Талакоўскае Купалле– гэта адкрытая падзея. Мы радыя будзем бачыць кожнага неабыякавага да народнай традыцыі. Але любая культура дыктуе свае правілы. Нашыя правілы не складаныя, але патрабуюць адказнасці і сумленнасці.
Умовы ўдзелу ў абрадзе Купалле:
• Веданне купальскіх песняў і карагодаў, пажадана і гульняў.
Пампуйце тэксты ТУТ і аўдыя вось тут з нашай суполкі.
• Ад удзельнікаў патрабуецца ўменне распавесці купальскую казку ці гісторыю з уласнага досведу, ці нейкі цікавы факт, звязаны з Купаллем і Гомельшчынай. Можна ўзяць з літаратуры гомельскага рэгіёну.
• Традыцыйная ці калятрадыцыйная вопратка (хлапцы – кашулі, палатняныя нагавіцы, паяс; дзяўчаты – кашулі, доўгія спадніцы, светлыя сукенкі, альбо сарафаны).
• Грошы на музыкаў.
• Ежу браць простую, хатнюю. Яйкі, сыр, квас – абавязкова. Незамужнім дзяўчаткам прынесці курку (каб выйсці замуж). Хлопцы адказныя за прыгатаванне абрадавай юшкі і наяўнасць напояў. Прыносіць на тэрыторыю алкагольныя напоі ЗАБАРАНЯЕЦЦА.
• Сродкі ад казурак-кровасмокаў.
• Купальнікі, намёты, спальнікі – па жаданні.
• Добры настрой і гатоўнасць прымаць актыўны(!) ўдзел у святкаванні.
Кантактныя тэлефоны:
+375293350600 – Пятро
Зычым вам фантастычнага настрою!
Вашыя талакоўцы