У ноч з 7 на 8 ліпеня гомельская “Талака” па традыцыі ладзіць адно з самых таямнічых і яскравых дахрысціянскіх святаў – абрад Купалле!
Купалле ў Гомелі — гэта танцы пад дуду, архаічныя падняпроўскія і палескія спевы, скокі праз вогнішча. Спаленне ведзьмы і варажба. Пошук Папараць-кветкі і пошук свайго кахання.
_______________________________
Месца правядзення – урочышча Зыбень (паблізу в. Хальч). Месца чароўнае, таму шчасліўцы могуць пабачыць тут не толькі Папараць-кветку, але і легендарных вадзяных коней, якія, па мясцовых паданнях, уначы выходзяць з ракі ды гарцуюць па сушы…
________________________________
Афіцыйны пачатак а 19.00
Падрабязны план святкавання шукайце на сцяне суполкі
Талакоўскае Купалле – гэта адкрытая падзея. Мы радыя будзем бачыць кожнага неабыякавага да народнай традыцыі. Але любая культура дыктуе свае правілы. Нашыя правілы не складаныя, але патрабуюць адказнасці і сумленнасці.
Умовы ўдзелу ў абрадзе Купалле:
• Веданне купальскіх песняў і карагодаў, пажадана і гульняў.
Пампуйце тэксты
http://vk.com/doc-32264645_195484919
і аўдыя
http://vk.com/audio?album_id=15730640&id=-8932881 з нашай суполкі.
• Ад удзельнікаў патрабуецца ўменне распавесці купальскую казку ці гісторыю з уласнага досведу, ці нейкі цікавы факт, звязаны з Купаллем і Гомельшчынай. Можна ўзяць з літаратуры гомельскага рэгіёну.
• Традыцыйная ці калятрадыцыйная вопратка (хлапцы – кашулі, палатняныя нагавіцы, паяс; дзяўчаты – кашулі, доўгія спадніцы, светлыя сукенкі, альбо сарафаны).
• Грошы на музыкаў.
• Ежу браць простую, хатнюю. Яйкі, сыр, квас – абавязкова. Незамужнім дзяўчаткам прынесці курку (каб выйсці замуж). Хлопцы адказныя за прыгатаванне абрадавай юшкі і наяўнасць напояў.Прыносіць на тэрыторыю алкагольныя напоі ЗАБАРАНЯЕЦЦА.
• Сродкі ад казурак-кровасмокаў.
• Купальнікі, намёты, спальнікі – па жаданні.
• Добры настрой і гатоўнасць прымаць актыўны(!) ўдзел у святкаванні.
Кантактныя тэлефоны:
+375293432217 Зміцер
+375447590814 Лідзія
Зычым вам фантастычнага настрою!
Вашыя талакоўцы.