Купалле на Гомельшчыне

0
394

Ад малога да старога — Купалле аб’яднала на мінулых выходных беларусаў рознага веку. Талакою адсвяткавалі Купальскую ноч жыхары вёскі Лагуны, што ў Добрушскім раёне на Гомельшчыне. Без аніякай арганізацыі зверху яны сабраліся, шмат хто ў народных касцюмах, абыйшлі вёску ды заспявалі песні, вядомыя з дзяцінства.