Культурна-асветніцкая дзейнасць сярод палякаў Гомельшчыны ў 1919-1926 гг.

0
63
Культурна-асветніцкая дзейнасць сярод палякаў Гомельшчыны ў 1919-1926 гг.

Ваенна-палітычныя абставіны, а таксама ўмовы станаўлення маладой савецкай дзяржавы патрабавалі ад яе ўмацавання заходніх межаў і неабходнасці правядзення адпаведнай польскай нацпалітыкі. Канчатковай мэтай “eksperymenta polonijnego” была поўная саветызацыя мясцовых палякаў і  фармаванне савецкага патрыятызма і пралетарскага інтернацыяналізма на аснове польскага патрыятызма, г.зн. стварэнне польскай пралетарскай куль­туры.

Перыяд 1919-1921гг. характарызуецца спробай пачаць вялікую працу і немагчымасцю развіць яе належным чынам. Яе мэтай павінна было  стаць з’яўленне ў палякаў варожасці да буржуазнай Польшчы. Агітацыя вялася пераважна на рускай мове, з-за адсутнасці работнікаў, валодаючых польскай мовай. У губерні налічвалася даволі значная колькасць школ, аднак адсутнасць савецкіх настаўнікаў рабіла гэтыя школы варожымі да ўлады, бо у іх працавалі ксяндзы і старая інтэлігенцыя. Пагранічнай рысай рязвіцця культурна-асветніцкай дзейнасці сталася чыстка партыі ў канцы 1921 r. Ліквідацыя ўсіх прыдатных работнікаў фактична знішчыла Польбюро. Чыстка партыі і г.зв. “НЭП нацыянальны” стварылі pусіфікaтapcκa-шавіністычны настрой у парткамах. Польбюро ЦК РКП(б) вяло адчайную барацьбу за змену сітуацыі. Рабіліся спробы пераканаць губкам у важнасці польработы. Асноўную работу меркавалася праводзіць у справе адкрыцця і развіцця школ і хат-чытальняў. Прызнавалася недапушчальнай русіфікацыя польскіх школ, бо толькі польскамоўная савецкая школа магла канкураваць з нелегальнымі школамі ксяндзоў і старой інтэлігенцыі. Антырэлійная прапаганда павінна была абмяжоўвацца толькі выкрыццём дыскрэдытуючых ксяндзоў фактаў. Аднак на працягу 1922-1923 гг. было знішчана шмат школ, касцёлаў.

Толькі з 1924 года пачынаюць выконвацца пастановы Першага Усерасійскага з’езда камуністаў-палякаў 1921 г. Гэты этап характарызуецца зменай падыхода парткамаў, якія, нарэшце, зразумелі неабходнасть працы сярод нацменшасцей. Іх рэальныя захады растапілі недавер мясцовага насельніцтва. Яно стала патрабаваць стварэння школ, нацсельсаветаў, чытальняў. Асноўнымі перашкодамі ў культурна-асветніцкай дзейнасці сярод палякаў заставаліся адсутнасць кваліфікаваных кадраў, матэрыяльных сродкаў, перашкоды з боку парткамаў, невялікія паўнамоцтвы Польбюро і неда­вер палякаў да савецкіх мерапрыемстваў.

Такім чынам, напрыканцы разглядаемага перыяда назіраецца агульны пералом у настроях парткамаў і насельніцтва, што дазволіла Польбюро разгарнуць паспяховую польскую культурна-асветніцкую дзейнасць і значна прасунула наперад справу саветызацьі палякаў Гомельшчыны.

Аўтар: П.А. Літвінаў
Крыніца: Творчество молодых 2002. Сборник научных работ студентов и аспирантов Учреждения образования «Гомельский государ­ственный университет имени Франциска Скорины» / Под ред. Д.Г. Лина. — Гомель: ГГУ, 2002. — С. 152-153.