Культуралагічная віктарына “Па родным краі” для вучняў старэйшых класаў

0
3803

У віктарыне ўдзельнічаюць 2 каманды. Каманды выпраўляюцца ў незвычайнае, віртуальнае падарожжа па Беларусі. Не выходзячы з класа, усе прысутныя змогуць павандраваць па розных старонках культуры, гісторыі і мовы Беларусі, а заадно і пабачыць, наколькі добра мы ведаем родную краіну. Пытанні і заданні падарожжа будуць тычыцца самых разнастайных бакоў жыцця Беларусі: яе мовы, літаратуры, этнаграфіі і гісторыі.

Давайце пазнаёмімся з прадстаўнікамі журы

Заданне 1. “Закончы прыказку”

Вядучы: Звернемся да залатого фонду нашай мовы, да тых яе адзінак, якія называюць залацінкамі народнай мудрасці. Гэта  прыказкі і фразеалагізмы, яны робяць нашы выказванні больш яркімі,  каларытнымі.

Вядучы кажа пачатак прыказкі, а ўдзельнікі – яе заканчэнне (1 бал).

1. Хто апарыцца на вадзе … (той і на ваду дзьмухае)
2. Бадлівай карове … (бог рог не дае)
3. Было б балота … ( а чэрці знойдуцца)
4. Гультай за работу…(мазоль за руку)
5. Пасмяяўся лысы … (з пляшывага)
6. Раніцай росна, удзень млосна … ( увечары камары кусаюць)

Заданне 2. “Апрані  ляльку”

На дошцы намаляваны 2 лялькі. Каманды павінны выбраць карткі з назвамі адзення і не пераблытаць з іншымі словамі.

ПАНЕВА, СВІТКА, ПАС, САЯН, БУРНОС, ЖУПАН, АНДАРАК, БУРДЗЮК,  КАПТУР, СУРУТ, НАГАВІЧЫ, АДРЫНА, ПАСТАЛЫ,  МАГЕРКА, БОТЫ, АБРУС, НАМІТКА, АБЛІВАХА, ФАРТУХ, ЖЛУКТА, КАШУЛЯ.

Заданне 3. “Накармі ляльку”

Лялька апранута. Трэба накарміць яе. Умовы тыя самыя. На картках – назвы беларускіх народных страў і словы-самазванцы.

ЖУР, ПЯЧЫСТА, КАЛДУН, КОНАЎКА, МАЧАНКА, ВЕРАШЧАКА, ХРУСТЫ, ПРАНІК, ГАМАНЦЫ, НАЛІСНІКІ,  ЖЫРАНДОЛЬ, КАПЫТКА, ЖВІР, УЗВАР, ПАЛУКАШАК, ВАРЫЎНЯ.

Заданне 4. “Чорная скрыня”

1. Усе вы  чулі прі знакаміты род беларускіх магнатаў – Радзівілаў. Гэта былі вельмі магутныя і багатыя людзі. Аднак і ў іх былі свае дізвацтвы. Аднаму з іх аднойчы захацелася праехацца на санях. Але на дварэ лета. Шта загадаў зрабіць сваім лёкаям магнат, каб лета ператварылася ў зіму?

У чорнай скрыні – адказ. (Насыпаць дарогу соллю).

2. “Здароўя шмат аддаў  я гэтай працы. А колькі клопату меў і дакору!” – так сказаў пра сябе знакоміты беларус. Шлях его  сапраўды быў нялёгкім. Тое, што ён ствараў, было пад забаронай.  ( В.Дунін – Марцінкевіч. Творы.) Назавіце прафесію і тое, што ён стварыў.

Заданне 5. “Адгадайце, хто гэта”

1. У 14-гадовым узросце паступіў у адзін са славянскіх універсітэтаў, атрымаў ступень доктара філасофіі. Жыццевы шлях прывёў яго ў  Італію. Сцвердзіўся ў прафесіі, на якую не вучыўся. У канцы жыцця працаваў каралеўскім садоўнікам.

2. Выхадзец з багатай сям’і. Аўтар шматлікіх духоўных твораў. Манах. Адзіны, хто на Беларусі здейсніў манаскі подзвіг стоўпніцтва. Епіскап.

«Златоуст, паче всех воссиявший  на  Руси».

3. Яго апекуном быў бліскучы дыпламат. У дзіцячыя гады гадаваўся побач з паляўнічымі. Твор, які ён напісаў, прынёс яму еўрапейскую славу.

Заданне 6. “Каляды, калядкі…” У дагонку за лідэрам

1.      Колькі цягнуцца Каляды? З якога часу да якога? (Два тыдні, з 6 па 20  студзеня)

2.      Якая страва была самай галоўнай? (Куцця)

3.      Што гэта за страва? (Каша з ячных круп)

4.      Якія яшчэ стравы гатавалі да гэтай нагоды? (верашчака, каўбасы, бліны, аладкі,  крупнік, селядзец, аўсяны кісель,  ставы з грыбамі, кампоты)

5.      Каго клікалі, садзячыся за стол? (Мароз, Зюзя)

6.      Што знаходзілася пад абрусам? (салома, сена)

7.      Хто лічыўся самым спрытным у гурце калядоўшчыкаў? (“Каза”, або “мядзведь”)

8.      У гонар якой біблейскай асобы адзначаюцца Каляды?

9.

10.

11.

12. гл. с. 61 (Гонка за лідэрам)

Заданне 7. “Варажба”

На стале ляжаць прадметы. 2 дзяўчыны ад кожнай каманды выбіраюць тое, што ім патрэбна для варажбы, і дэманструюць варажбу гледачам.

ПЯРСЦЁНАК,  АРЭХІ, КЛЮЧ, НІТКА, БІБЛІЯ, І ІНШ. ПАПЕРА, ВАДА Ў ПОСУДЗЕ…

Фінал.

Вялікая пасудзіна з вадой. Удзельнікі на паперцы пішуць сваё  жаданне і прымацоўваюць да края пасудзіны. У вадзе плавае свечка. Да чыёй паперы яна прытуліцца, тое жаданне  і здзейсніцца.

Аўтар: Н.Ф. Васіленка