Куды пайсці на Дзень Волі ў Гомелі

0
1439
Дзень Волі Гомель

У той час як асноўныя святкаванні, прымеркаваныя да Дня Волі ў гэтым годзе пройдуць у Гродна і Мінску, жыхарам горада над Сажом таксама будзе куды схадзіць.

У панядзелак 25 сакавіка, у 101-ю гадавіну абвяшчэння БНР пройдуць наступныя мерапрыемствы:

1) Па ўзгадненню з прадстаўнікамі дэмакратычных арганізацыяў вырашана ў гэты дзень правесці традыцыйныя мерапрыемствы: наведванне магіл Ц. Вострыкава і М. Жызнеўскага, месца ў Навабеліцы, дзе пражывала Палута Бадунова.

Збор у 15:00 у грамадска-палітычным цэнтры па вул. Палескай, 52. Паколькі неабходна ведаць колькасць аўто для выезду жадаючых паўдзельнічаць, просьба паведаміць на тэл. 8 029 654-86-56.

2) У 18-00 на Палескай, 52 адбудзецца святочная вечарына з Вольгай Цярэшчанка. Падвядзенне вынікаў кампаніі “БНР-100”; кожны з удзельнікаў атрымае некалькі асобнікаў кніжкі “Адысея капітана БНР”. Невялічкі фуршэт. Складкі, па магчымасці, – да 2-х рублёў.