Кропля, якая ўпала невыпадкова. Унікальная выстава ў стылі пуантыкалора

0
566

Эмоцыі і пачуцці: захапленне, радасць, мройнасць, трапятлівасць, не проста злоўленыя на карцінах, але вытканыя з незлічонай колькасці драбнюткіх каляровых кропак — у Гомлі ў палацы Румянцавых і Паскевічаў адкрылася выстава мастака і паэта Івана Саладоўніка “Вясна і пуантыкалор”. І не шукайце гэты тэрмін у сваім інтэлектоўным багажы. Яго там не будзе! Стыль гэты — аўтарскі і абсалютна ўнікальны.