Краязнаўчая экскурсія “Спускі і яры Гомеля” пройдзе 6 кастрычніка

0
187
Экскурсія Сяргея Балахонава ў Гомлі

Бясплатныя курсы “Мова нанова” ў Гомлі распачнуць новы сезон ужо ў бліжэйшую нядзелю незвычайнай экскурсіяй, якую правядзе вядомы літаратар Сяргей Балахонаў.

Курсы “Мова нанова” — гэта цікавыя госці, філосафы, пісьменнікі і проста актыўныя людзі. Сярод гасцей у папярэднія гады былі гурт Akute, вакаліст гурта “Brutto” і шматразовы чэмпіён свету Віталь Гуркоў (кікбоксінг, тайскі бокс), бард Зміцер Вайцюшкевіч, лідар гурта “Крама” Ігар Варашкевіч, гісторык Яўген Малікаў, рэжысёр Марыя Булавінская, пісьменніца Юлія Шарова і многія іншыя вядомыя беларусы.

Курсы “Мова нанова” — гэта магчымасць бясплатна падцягнуць свае веды па беларускай мове. Курсы “Мова нанова” — гэта цікавы асяродак і магчымасць навучыцца размаўляць па-беларуску.

Гаварыце, а не маўчыце па-беларуску!

Калі: 6 кастрычніка, 12:00
Дзе: збор каля рэстарана “Нэма” на набярэжнай