Калі Ўладзімір Цэслер прадстаўляе Беларусь у Луўры, то на іншым аўтарытэтным форуме сучаснага мастацтва — біенале ў Венецыі — нашу краіну прадстаўляў мастак, які бачыць свет больш беларусацэнтрычным. Больш за тое крытыкі сцвярджаюць, што на ягоных карцінах наш тыповы нацыянальны характар, то бок нашая ментальнасць крыху сумная, задумлівая, засяроджаная і самотная. Так бачыць Беларусь мастак Валерый Шкаруба, хоць людзей ён не малюе практычна ніколі.