1 лістапада пачаўся адкрыты творчы конкурс на лепшую распрацоўку паштоўкі “Гомель учора, сёння, заўтра”, прысвечаны Дню вызвалення г. Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
У межах конкурса любы ахвотны можа паспрабаваць свае сілы ў распрацоўцы паштоўкі для любімага горада. Свае твор з 1 па 21 лістапада ўдзельнікі могуць прынесці ў любы філіял Гомельскай гарадской цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы, або даслаць па пошце з паметкай “На конкурс паштоўкі” на адрас: г. Гомель, вул. Савецкая 26, Цэнтральнай гарадскай бібліятэка.
Не забыйцеся пазначыць свае дадзеные і тэхніку выканання паштоўкі. Важна таксама, каб памеры конкурснай працы не перавышалі фармата А5.
Пераможцы, што зоймуць першае, другоі і трэцяе месцы ў трох узроставых катэгорыях – дзець (да 10 год); падлеткі (да 15 год); дарослыя – будуць узнагароджаны дыпломамі і падарункамі.
Пра час і месца ўзнагароджання арганізатары паведамяць дадаткова.
Працы ў электронным відзе будуць змешчаны на сайтах Работы в электронном виде будут размещены на сайтах заснавальніка і сузаснавальнікаў, а тксама ў вітрынах вокнаў РУП “Белпошта” і Цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя А.І. Герцэна.
Конкурс ладзіцца з мэтай фармавання ў насельніцтва пачуцця любові да сваёй малой радзімы, павагі да яе культурнай і гістарычнай спадчыны, развіцця пазнавальніцкага інтарэса ў вобласці краязнаўства, развіцця творчых здольнасцяў гараджан.
Заснавальнікам конкурса з’яўляецца Гомельская гарадская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма.
Сузаснавальнікі конкурса: Гомелькі філіял РУП «Белпошта», Дзяржаўная установа пазашкольнага выхавання і навучання “Гомельскі гарадскі цэнтр турызма і краязнаўства дзяцей і моладзі», Гомельскі абласны аддзел грамадскага аб’яднання “Беларускі фонд міра”, гарадская газета “Новы вячэрні Гомель”, тэлекампанія “Нірэя”.
Кансультацыйную падтрымку пад час ладжання конкурса аказвае Гомельскі гарадскі клуб калекцыянераў “Юнона”.