Конкурс: “Дзесяць прычын, чаму варта жыць на Гомельшчыне”

0
1397
дворец в Гомеле, Румянцевых-Паскевичей

ГМКГА “Талака” запрашае ўсіх ахвотных да ўдзелу ў конкурсе: “Дзесяць прычын, чаму варта жыць на Гомельшчыне”!

Удзельнікам конкурса прапануецца сфармуляваць 10 пунктаў (прычын), якія робяць Гомельшчыну (Гомель) прывабным месцам для пражывання.

Крытэрыі ацэнкі конкурсных прац – арыгінальнасць, гумарыстычнасць і адпаведнасць тэматыцы.

Пераможцы і ўдзельнікі конкурсаў атрымаюць запамінальныя падарункі.

Просьба дасылаць тэксты да 05.04.2009 на адрас talaka08@gmail.com .

Самыя цікавыя конкурсныя матэрыялы будуць размешчаны на гомельскім краязнаўчым сайце http://nashkraj.info .

Разам з тэкстамі і фатаздымкамі неабходна даслаць наступныя звесткі:

• імя і прозвішча (па жаданні – нікнэйм),
• поўная дата нараджэння,
• зваротны электронны адрас,
• пажадана кантактныя тэлефоны

Даведкі па тэлефонах:

3416694 (velcom), 5660665(MTS) Ларыса Шчыракова