Конкурс “Чалавек, якім я ганаруся”

0
1224
кнігі

Паважаныя сябры, ГМКГА “Талака” абвяшчае конкурс творчых работ “Чалавек, якім я ганаруся”. Удзельнікам конкурса прапануецца распавесці пра чалавека, які выклікае павагу і захапленне. Героем эсе можа быць як вядомы, так і невядомы чалавек, які нарадзіўся ці жыў на Гомельшчыне.

Аб’ём творчай працы павінен быць не менш за 1 стандартную старонку друкаванага тэкста. Да разгляду прымаюцца толькі арыгінальныя працы. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца ўсе ахвотныя. Усе ўдзельнікі конкурса атрымаюць памятныя сувеніры ды падарункі, а галоўны пераможца – мабільны тэлефон.

Просьба дасылаць работы да 30.01.2009 на адрас talaka08@gmail.com.

Усе работы будуць размешчаны на гомельскім краязнаўчым сайце nashkraj.info.

Разам з творчай работай неабходна даслаць наступныя звесткі:

• імя і прозвішча (па жаданні – нікнэйм),

• поўная дата нараджэння,

• зваротны электронны адрас,

• пажадана кантактныя тэлефоны

Даведкі па тэлефоне 3416694(velcom), 5660665(MTS) Ларыса Шчыракова