Клір і прыхаджане гомельскага сабора св. Пятра і Паўла ў другой палове 1940-х — 1950-я гг.

0
216
Прыхаджане ў Гомелі і праваслаўны сабор Пятра і Паўла

У артыкуле на падставе архіўных крыніц вызначаеща персональны і аналізуецца сацыядэмаграфічны склад святароў і вернікаў прыхода Гомельскага Петрапаўлаўскага сабора, разглядаюцца пытанні ўзаемаадносін духовенства і вернікаў, вызначаюцца прычыны ўзнікнення канфліктных сітуацый і ўзровень уплыву органаў дзяржаўнага і епархіяльнага кіравання на прыходскае жыццё.

Новьй тэндэнцыі, якія з’явіліся ва ўзаемаадносінах паміж савецкай дзяржавай і праваслаўнай царквой пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны, сталі прадметам актыўнага навуковага інтарэсу гісторыкаў толькі ў постсавецкі час. Менавіта ў 1990-я гг. былі закладзены асновы сучаснага ўспрымання дзяржаўна-канфесійных узаемаадносін таго часу як арганічнай часткі рэпрэсіўна-карнай палітыкі савецкай таталітарнай дзяржавы [1-4]. За апошняе дзесяцігоддзе навуковы досвед у дадзенай галіне значна пашырыўся за кошт вызначэння асобных этапаў рэалізацыі релігійнай палітыкі ў другой палове 1940-х-1950-я гады і паглыбленага вывучэння некаторых яе аспектаў (сацыяльнага, этнадэмаграфічнага, эканамічнага, прававога, арганізацыйнага і інш. ) [5—9]. Пры гэтым рэгіянальны аспект, у прыватнасці, выяўленне асаблівасцей царкоўна-прыходскага жыцця ва ўсходняй і заходняй частках Беларусі, а таксама і цалкам у БССР, пакуль не знайшоў грунтоўнага адтостравання ў навуковых працах айчынных даследчыкаў.

Найбольшую складанасць пры разглядзе пытанняў, звязаных з названай праблематыкай, уяўляе фарміраванне крыніцавай базы, якая, зразумела, не можа ўтрымліваць выключна дадзеныя рассакрэчаных спраў фондаў упаўнаважаных па справах Рускай праваслаўнай царквы пры Савеце Міпістраў СССР па БССР і абласцях. Вялікі пласт інфармацыі, які ўтрымліваюць гэтыя афіцыйныя дакументы, паграбуе супастаўлення змешчаных у іх звестак з дадзенымі іншых крыніц (успамінамі сучаснікаў, матэрыяламі епархіяльных устаноў), але даследчыцкая дзейнасць па збору і апрацоўцы апошніх абцяжарана шматлікімі аб’ектыўнымі і суб’ектыўнымі фактарамі.

Той канкрэтна-гістарычны матэрыял, які можа быць выкарыстаны без прыцягнення альтэрнатыўных крыніц іпфармацыі, датычыцца галоўным чынам персанальнага складу кліра і «дваццатак» асобных прыходаў. Асабліва ўважліва ўпаўнаважаныя ставіліся да кантролю за дзейнасцю духавенства і вернікаў, якія складалі прыход галоўных храмаў абласных цэнтраў — Свята-Духава кафедральнага сабору г. Мінска, Казанскай царквы г. Віцебска, Свята-Мікалаеўскага сабору г. Бабруйска і іншых. У Гомелі такім духоўным цэнтрам у пасляваенныя гады з’яўляўся Гомельскі сабор св. Пятра і Паўла і гісторыя яго прыходу, нават напісаная толькі на падставе афіцыйных дакументаў, можа разглядацца як адна з найбольш яркіх старонак рэлігійнага жыцця праваслаўнага насельніцтва ўсходнебеларускага горада.

У 1935 г. Гомельскі сабор быў зачынены ўладамі і пераабсталяваны пад антырэлігійны музей. Але ў 1942 г. вернікі зноў пачалі выкарыстоўваць будынак сабору па яго першапачатковым прызначэнні. Нягледзячы на цяжкасці ваеннага жыцця, прыхаджане за гады акупацыі здолелі аднавіць унутранае ўбранне і інтэр’ер храма да такой ступені, што дзяржаўная камісія ў складзе прадстаўнікоў Упраўлення па справах архітэктуры пры СНК БССР пры аглядзе сабора ў 1945 г. палічыла жывапіс ў купале, прадметы прыкладнога мастацтва (мэблі і г. д.), іканастас і іконы «захаваўшыміся ў добрым стане» [10, арк. 213-214]. Іх памылку ў акце пазней выправіў старшы архітэктар Гомеля Гейшын, але сам факт з’яўлення такой недарэчнасці сведчыць аб сур’ёзнай папярэдняй рабоце членаў прыхода па вяртанні храму былой велічы.

На хвалі лібералізацыі дзяржаўна-канфесійных дачыненняў пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў абшчына вернікаў Гомельскага сабора па дамове з органамі савецкай улады ад 30 чэрвеня 19** г. атрымала будынак у карыстанне і 9 ліпепя 1946 г. была афіцыйна зарэгістравана [11, арк. 6-6 адв.; 9].

За перыяд пасляваеннаага існавання абшчыны пасаду настаяцеля храма і старшыні царкоўнага савету займалі 7 святароў:

  • Раіна Кузьма Пятровіч (да 7. 05. 1946 [11, арк. 2]),
  • Піневіч Іаан (7. 05. 1946-02. 06. 1946 [11, арк. 2; 5]),
  • Задзяркоўскі Аляксей Сяменавіч (02. 06. 1946-03. 04. 1948 [11,арк. 5; 23]),
  • іераманах а. Іаакінф Яроцкі (03. 04. 1948 -25. 11. 1948 [11, арк. 27-29]),
  • Бубен Міхаіл (26. 11. 1948-19. 02. 1949 [11, арк. 26; 5, арк. 37]),
  • Крот Міхаіл ГІракофьевіч (21. 02. 1949-28. 11. 1957 [11, арк. 35; 105])
  • Капычка Васіль Данілавіч 03. 12. 1957-10. 11. 1960 [11, арк. 107; 5, арк. 154]).

Як бачна, самы працягы час на пасадзе настаяцеля Гомельскага сабора знаходзіўся Крот М.П. (восем з паловай год), астатнія — ад аднаго месяца (Піневіч I.) да трох год (Задзяркоўскі А. С.). Усе настаяцелі былі ўраджэнцамі Беларусі, мелі вышэйшую багаслоўскую (багаслоўскі факультэт Варшаўскага універсітэта) альбо сярэднюю духоўную адукацыго, іх узрост вагаўся ў межах ад 40 да 60 год.

На пасадах 2-га і 3-га святароў у саборе служылі:

  • Бычкоўскі Пётр Уладзіміравіч (з 03. 04. 1948 [11, арк. 31]),
  • Білевіч Мікалай (прызначаўся тройчы; 01. 11. 1948, 24. 08. 1949 і 28. 10. 1949 [11, арк. 25; 44; 46|),
  • Базылевіч Ігар Міхайлавіч (02. 03. 1949 — 28. 10. 1949 [11, арк. 37; 12, арк. 48]),
  • Сегень Аляксандр Даніілавіч (09. 06. 1951 прызначаны другім святаром, 31. 08. 1951 — трэцім [11, арк. 65—66; 69]),
  • ігумен Багалеп (Анцух) (з 31. 08. 1951 [11, арк. 68]),
  • Сівянкоў Мануіл Аляксандравіч (з 24. 06. 1953 [11, арк. 75; 77]),
  • Целякоўскі Васіль Аляксеевіч (21. 01. 1954 – 8.10. 1954 [11, арк. 78; 98]),
  • Буката Віталь Адамавіч (02. 03. 1954 — 28, 11.1957 [11, арк. 97; 112]),
  • Хоміч Канстанцін Андрэевіч (з 28. 1 1. 1957 [11, арк. 104]),
  • Гладышчук Стэфан Мікалаевіч (з 1 1. 01. 1958 [11, арк. 110])
  • Котар Уладзімір Пятровіч (з 17. 01. 1958 [11, арк. 113]).

Самы працяглы перыяд службы прыпаў на долю Буката В.А. (тры з паловай года). Амаль усе названыя святары мелі вышэйшую ці сярэднюю духоўную адукацьпо і былі выхадцамі з Беларусі (адзін — з Украіны (Бычкоўскі П.В.)). Узроставы дыяпазон быў значна большы за святароў- настаяцелей — ад 30 (Целякоўскі В.А.) да 70 (Бычкоўскі П.В.) год.

У склад кліра сабора ў 1950-я гг. таксама ўваходзілі дыяканы Скуман Аляксандр Пятровіч (28. 09. 1950 — 07. 08. 1956 [11, арк. 62; 88]), Казлоў Аляксандр Пятровіч (07. 08. 1956 — 31. 12. 1957 [11, арк. 90; 109]) і Харык Феадор Дзмітрыевіч (з 31. 01. 1958 [11, арк. 115]). Усе яны былі выхадцамі з Беларусі i мелі ўзрост 60, 30 i 21 год адпаведна. Два апошніх прыбылі ў Гомель пасля заканчэння Мінскай духоўнай семінарыі.

Што датычыцца прыхаджан, то захаваліся звесткі, што ў першую «дваццатку» ўвайшлі 25 чалавек: Лісоўская Л. П., Калеснікава Н. С., Маруевіч М. М., Козак М. ГІ., Неціспаева М. А., Сарокіна I. Дз., Сарокіна Е. Дз., Сідоранка А. П., Лашчанка К. Дз., Беганская В. А., Камінская В. Ф., Сцяпанава П. К., Крывенкова Д. Е., Яўлеева К. П., Казлоўская М. Ф., Блашко М. Р., Анастасьева Л. P., Крыўко М. I., Южык Е. Я., Шапавалава М. P., Панькоў Л. П., Логвінаў Ц. Дз., Сцепанкоў М. М., Цітова В. М. і Лапянкоў П. В. [11, арк. 7-7 адв.].

Удзельная вага мужчын у структуры абшчыны складала ўсяго 16% (4 чал.). Самай маладзейшай прыхаджанцы было 26 год (Лісоўская Л. П.), двум старэйшым — па 70 (Сцяпанава П. К. і Шапавалава М. Р.). У вогуле ва узросце да 50 год сярод прыхаджан было толькі 6 чалавек альбо 24%.

Сярэдні ўзрост па абшчыне складаў 54 гады. Такім чынам, большасць членаў прыхода бьші пенсіянерамі, наступная па колькасці сацыяльная група — хатнія гаспадыні. Працоўнымі з’яўляліся толькі 3 чалавекі — Панькоў Л. П. (калгаснік), Цітова В. М. і Лапянкоў П. В. (служачыя). Акрамя таго, з усіх членаў абчыны толькі тыя ж Панькоў Л. П. і Лапянкоў П. В. не былі жыхарамі Гомеля — адзін жыхар в. Давыдаўка, другі — в. Асаўцы.

Для параўнання — у 1958 г. удзельная вага мужчын у структуры абшчыны не змянілася, але сярэдні ўзрост па абшчыне стаў ужо 60 год. Прыхажан, маладзейшых за Лісоўскую Л. П., у абшчыне не з’явілася у той час як меньш за 50 год зараз мелі ўжо толькі 2 чалавекі [11, арк. 122— 122 адв. ]. Цікава, што іншая сітуацыя ў той час была ў Мікалаеўскай царкве г. Гомеля — у 1960 г. удзельная вага мужчын у структуры гэтай абшчыны складала 60% і маладзейшых за 50 год было 4 прыхаджаніна [12, арк. 147].

У першы склад царкоўнага савета і рэвізійнай камісіі ўвайшлі: Логвінаў Ц. Дз. (стараста [11, арк. 8]), Цітова В. М. (памочнік старасты, з 1947 г. — стараста [4, арк. 8; 19]), Лісоўская Л. П. (казначэй [11, арк. 8; 19]), Сцяпанава П. К., ГІісарэнка С. Дз. і Сцепанкоў М. М. (члены рэвкамісіі [11, арк. 8]). Не захавалася даведкі аб рэгістрацыі ўпаўнаважаным Агароднікава Я. Р. у якасці царкоўнага старасты, але ёсць звесткі аб тым, што ён займаў гэту пасаду да 1949 г. [11, арк. 54].

Трэба адзначыць, што персанальны склад выбарных органаў «дваццаткі» не быў стабільным на працягу 15 год, а рэгулярна (ў 1950, 1954, 1956, 1958 і 1959 гг. ) мяняўся. Так, у пачатку 1950 г. былі абраны: Рудзько І.І. (стараста), Клімянкова Н. П. і Чарныш I. Я. (члены царкоўнага савету), Талкачоў 1. Ф. (старшыня рэвкамісіі), Быханькоў П. Ф. і Лудой П. А. (члены рэвкамісіі) [11, арк. 56-61]). Ніводны з названых людзей не ўваходзіў не толькі ў склад першага савету, але і ў склад першай «дваццагкі». Адзіная прычына такіх кардынальных змен бачыцца ў прызначэнні ў 1949 г. на пасаду настаяцеля Крота М. П. і адсутнасці ў яго паразумення са старым саветам. У сабраных упаўнаважаным дакументах па дзейнасці абшчыны Петрапаўлаўскага сабору анкетам на новых членаў савета папярэднічае копія заявы прыхаджан на імя епіскапа Мінскага і Беларускага Піцірыма са скаргай на дзеянні Крота М. П., у якога, на думку прыхаджан, «адсутнічаюць і хрысціянскія дабрадзецелі і іерэйскія» [11, арк. 54-55]. Адказ епіскапа на заяву вернікаў у дакументах упаўнаважанага адсутнічае, але стыль ліставання Крота М. П. са старшынёй Савета па справах РПЦ пры Савеце Міністраў СССР Карпавым Г. Р. сведчыць аб тым, што не ад царкоўных улад залежала вырашэпне пытання аб зняцці яго з пасады [11, арк. 51].

У 1954 г. зноў змяніўся склад рэвкамісіі, у які ўвайшлі Ермакоў Т. П., Данільчанка П. 11. і Кавалеў М. Д. [ 11, арк. 83-85]. У 1956 г. адбыліся новыя выбары і на гэты раз на пасаду старасты зноў быў ирызначаны Агароднікаў Я. Р., а членамі савету засталіся Рудзько I. I. і Клімянкова М. И. Пры гэтым у склад рэвкамісіі ўвайшлі Карніловіч Н. I., Шуман М. Р. і ўжо знаёмая нам па першаму савету Лісоўская Л. П. [11, арк. 94—94 адв.]. Праз тры месяцы пасля выбараў новая рэвкамісія правяла рэвізію і высветліла, што расходныя дакумепты афармляліся царкоўным старастай нядбайна, а папярэдняя камісія «бездзейнічала і ніякіх актаў не складала і заўваг не рабіла» [11, арк. 95-95 адв.]. Яшчэ праз два месяцы рэвкамісія выявіла недахоп грошай у царкоўнай касе і абвінаваціла ў тым Рудзько I. I. [11, арк. 96-96 адв.]. Усе акты рэвкамісія накіроўвала мітрапаліту Піцірыму, але зноў жа яго рэакцыя на гэтыя падзеі застаецца невядомай, пры тым што захаваўся ліст упаўнаважанага па Гомельскай вобласці да ўпаўнаважанага па БССР, у якім дзеянні прыхаджан падаюцца як правакацыя, якую зладзіў 2-гі святар сабору Буката В. А. з мэтай убраць Крота М. П. з пасады настаяцеля. Сам жа Буката В. А., як адзначае ўпаўнаважаны, даверу не выклікае і «ніколі не звяртаўся да вернікаў з заклікам па пытанню аб барацьбе за мір ва ўсім свеце» [11, арк. 102]. Каб пазбегнуць далейшага распальвання канфлікту мітрапаліт са складу кліра Гомельскага сабора ў 1957 г. вывеў і КротаМ. П., і Буката В. А., а ў пачатку 1958 г. быў абраны новы царкоўны савет: стараста — Пазнякоў А. М., памочнік старасты — Каваленка Ф. А., член савету — Ганіна Н. С.

З папярэдняга складу рэвкамісіі вывялі толькі Лісоўскую Л. П., абраўпгы замест яе Калініну Т. К. [11, арк. 120].

Пазнякоў А. М. у якасці страсты доўга не пратрымаўся і яго месца заняў Чарныш I. Я., які ўваходзіў у царкоўны савет яшчэ пры Кроце М. П. [11, арк. 133]. Далейшая дзейнасць прыхода праходзіла без эксцэсаў, але змены ў палітыцы Хрушчова М. С. у адносінах да рэлігійных арганізацый у пачатку 1960-х гг. прывялі да новага ўзмоцненага наступу на царкву ўвогуле і ў прыватнасці рашэннем Савета па справах РПЦ ад 30 верасня 1960 г. будынак Гомельскага сабора бьгў адабраны ў вернікаў, а 17 красавіка 1961 г. абшчына знята з рэгістрацыі.

Такім чынам, за непрацяглы час існавання прыхода сабора склад яго кліру, «дваццаткі», царкоўнага савету і рэвкамісіі мяняўся вельмі часта, і найчасцей гэта станавілася вынікам слабасці царкоўный улады і ўмяшання органаў дзяржаўнага кіравання ва ўнутрыпрыходскае жыццё.

Прыхаджанамі сабора ў асноўным былі жанчыны пенсійнага ўзроста, якія не маглі актыўна ўплываць на прызначэнне святароў, а на абранне членаў царкоўнага савета і рэвкамісіі — толькі ў выпадку адсутнасці разыходжанняў па гэтаму пытанню з настаяцелем ці ўпаўнаважаным.

Спіс літаратуры

  1. Одинцов, М. И. Государство и церковь в России : XX век / М. И. Одинцов. — М.: Луч, 1994.- 171 с.
  2. Поспеловский, Д. В. Русская Православная Церковь в XX веке / Д. В. Поспеловский. — М. : Республика, 1995. — 511 с.
  3. Шкаровский, М. В. Русская православная церковь при Сталине и Хрущёве (государственно-церковные отношения в СССР в 1939-1964 гг.) / М. В. Шкаровский. — М. : Крутицкое Патриаршее подворье, 1999. -400 с.
  4. Канфесіі на Беларусі (к. XVIII — XX ст. ) / В. В. Грыгор’ева, У. М. Завальнюк, У. I. Навіцкі, А. М. Філатава; навук. рэд. У. I. Навіцкі. — Мн. : ВП «Экаперспектыва», 1998. — 340 с.
  5. Васильева, О. Ю. Русская православная церковь в политике советского государства в 1943-1948 гг./ О. Ю. Васильева / отв. ред. : чл. -корр. РАН Я. Н. Щапов. -М.: Ин-троссийск. истории РАН, 2001. -215 с.
  6. Бубнов, П. Экономические формы борьбы с Православной Церковью в советское время / П. Бубнов // Директор. — 2008. — № 2. — С. 94—95.
  7. Кулажанка, У. Г. Асаблівасці арганізацыі жыцця праваслаўнай царквы ў Беларусі 1944 — 1948 гг. Па матэрыялах фондаў упаўнаважаных Савета па справах Рускай праваслаўнай царквы пры СНК СССР: да пастаноўкі пытання / У. Г Кулажанка // Хрысціянства ў гістарычным лесе беларускага народа : зб. навук. арт. У 2 ч. Ч. 2 / ГрДУ імя Я. Купалы; рэдкал. : Э. С. Ярмусік [і інш. ]. — Гродна : ГрДУ, 2009. — С. 62-68.
  8. Марченко, А. Религиозная политика советского государства в годы правления Н. С. Хрущева и ее влияние на церковную жизнь в СССР / А. Марченко. — М. : Изд-во Крутицкого подворья, 2010. — 328 с.
  9. Иванченко, С. В. Организационные формы и правовые механизмы взаимоотношений институтов Русской православной церкви и государства в России / С. В Иванченко // Вестник Московского университета МВД России. — 2011.-№.1.-С. 89-91.
  10. Акт абследавання помніка архітэктуры — Петрапаўлаўскага сабору г. Гомеля ад 09. 09.1945 г. // Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. — Фонд 903. — Вон. 3. — Спр. 33.
  11. Рэгістрацыйная справа рэлігійнай абшчыны Гомельскага кафедральнага Петра-Паўлаўскага сабора // Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці (далей — ДАГВ). — Фонд 3441. — Воп. 3. — Спр. 33.
  12. Дакументы аб рэгістрацыі рэлігійнай абшчыны РПЦ в г. Гомеле // ДАГВ.- Фонд 1354. — Воп. 5. — Спр. 5.

Аўтар: К.В. Саўчык
Крыніца: Гомель: старонкі гісторыі (да 870-годдзя першай згадкі ў летапісе) [Тэкст] : зб. навук. арт. / рэдкал.: В. А. Міхедзька (адказны рэд.) [і інш.], М-ва адукацыі РБ, Гомельскі дзярж. ун-т імя Ф. Скарыны. — Гомель : ГДУ імя Ф. Скарыны, 2012. — 188 с. Ст. 138-144.