ГМКГА “Талака” і грамадская арганізацыя Белфільм шчыра запрашаюць усіх аматараў якаснага і сучаснага дакументальнага кіно 15 лютага ў Славянскую бібліятэку.
Вас чакаюць кінастужкі “Крывавы след” і “Тры кіламетры да неба”.
Прыходзьце самі і запрашайце сяброў!
😉
Яўген Меркіс, старшыня ГМКГА “Талака”:
“На вялікі жаль у нашым горадзе ня так часта здараюцца паказы і прагляды неардынарнага кіно, асабліва дакументальнага. Часцей за ўсё гэта або класіка кіно, або арт-хаўс. Таму нам хацелася б даць гамельчукам магчымасць азнаёміцца з сучаснай кінадакументалістыкай і паразважаць над тымі тэмамі, якія яна ўздымае”.
Даведка:
“Крывавы след” – дакументальная стужка пра працу і прыгоды ваеннага фота- і відэажурналіста Роберта Кінга ў Югаславіі, Чачні і Іраку. Погляд на вайну праз прызму фотаздымача які не пакіне нікога абыякавым. Па прызнанні шматлікіх экспертаў “Крывавы след” – самае шчырае кіно пра ваенную журналістыку. Рэжысёр – Рычард Янг.
“Тры кіламетры да неба” – беларуская стужка якая апавядае пра штодзённую мужнасць, сапраўднае каханне і веру ў лепшае маладой беларускай сям’і. Сацыяльнае кіно пра мары. Рэжысёр – Вольга Дашук.
Асацыяцыя “BelFilm” ставіць перад сабой мэту папулярызацыі якаснага дакумэнтальнага кіно. Слоган ініцыятывы – “Кіно для тых, хто здольны разважаць”.
Калі: 15 студзеня (серада) а 15.00
Дзе: г. Гомель, Славянская бібліятэка (вул. Ланге. 17 , II паверх, пакой № 203).