Кікімары — гэта дзеўкі, якія шчэ не паявілісь на свет, а ўжо былі пракляты сваімі бацькамі. Жывуць яны ў хатах, дзе памерлі дзеткі або іх забілі бацькі. Зусім маленькія яны, амаль нябачныя. Яны аберагаюць дзяцей у час сну і дапамагаюць мацеры іх закалыхваць. Шчэ іе такі выраз: кікімара балотная. Значыць, кікімары жывуць і ў балотах.
Запісанаў в. Бабоўка Жлобінскагар-на ад Аўраменка Ніны Дзмітрыеўны, 1930 г.н., перасяленкі з в. Дронькі Хойніцкага р-на студэнткай Ядчанка В.
Кікімара найчасцей забіраецца ў дамы, на якіх ляжыць пракляцце. Яна там уздыхае, валтузіцца. У доме чуваць піск, віскат.
Кікімарамі становяцца заўчасна загінуўшыя маленькія дзяўчынкі, якія нябачна прысутнічаюць у хаце, назіраючы за гульнямі жывых дзяцей, самі гарэзнічаюць і ўздыхаюць, калі маці пачынаюць песціць сваіх дзяцей.
Запісанаў в. Роза Люксембург Ельскага р-на ад Вярбіцкай М.Л., 1942 г.н. са слоў яе маці студэнткай Дворак Л.
От ішчэ ў нас, як мы малыя булі, по ягоды ходзілі. Дак як хто найдзе место ягоднэ, а ходзілі ж парціямі, дак штоб друге яке не дайшло до того ягодного места, дак пужалі. Перадзеваліся зверху ўніз (г.зн. для дзяўчат: спадніцу надзявалі на верхнюю частку цела, а сарочку ладавалі знізу, прыкладна тое ж самае рабілі хлопцы), робілі бороду з моху, веросом обчэплівалі сябе, палку яку вяліку ў рукі і бегалі кругом. А мы ж малыя булі, бояліся, дак пішчалі, вішчалі і крычалі: “Уцякайма, там кікімора бегае”. А тэй ужэ скідаў усе і набіраў сабе ягод.
Запісана ў г.Гомель ад Шыкун ЛюбовіЯкаўлеўны, 1934 г.н., былой жыхаркі в.Галоўчыцы Нараўлянскага р-на студэнткамі Гарадзецкай Г., Зайцавай А.
У маёй саседкі ета ў хаце было. Чушка (кікімара) стала бегаць. Нікому жыцця не давала. А здарылася ў іх так. У іх маленькая дзяўчынка была. Хазяйка пайшла даглядацца, а дзяўчынка засталася каля грубкі гуляць. Яна вугалькі, відаць, выграбала — усё загарэлася на ёй, кухня згарэла. Маці прыбегла, дзверы адчыніла — яе агнём. Яна папасці туды не магла. Дачка і згарэла. I вось гаварылі: эта там чушка бегала
Запісана ў в.Барсукі Кармянскага р-на ад Трэцяковай Алены Іванаўны, 1962 г.н. студэнткай Дзікалавай А.
Кикиморами становятся умершие некрещёными, или дети, которых прокляли родные. Этих детей подбирают ведьмы и ведьмаки и подсылают в дома людей, чтобы те разорили их, творя разную чертовщину.
Если девочку унесли черти и потом подбросили к кому-нибудь в дом, где она вырастала, то эта девочка потом тоже становилась кикиморой, потому что кикиморами могли быть только женщины. Мальчики же, унесенные из дома чертями, становятся их помощниками и делают разные нечестивые дела, принося вред и зло людям.
Кикиморы живут только ночью. Хозяева дома их не видят, они могут только чувствовать их присутствие: хихиканье в тёмных углах, бьющаяся посуда, плач и страхи детей, ссоры в доме — всё это дело рук кикиморы.
Чтобы избавиться от кикиморы, нужно сходить в церковь, взять там посвяцоной воды и окропить ею все углы в доме и порог. При этом нужно несколько раз повторить: “Изоди ты, кикимора домовая, из моего дома скорее, а не то задерут тебя прутьями, сожгут красным полымем, зальют смолою черною. Аминь”.
После этого заговора кикиморы больше не возвращались в дом. Но для пущей надежности можно было еще посыпать солью дорожку, ведущую к дому, чтобы кикиморы потеряли свой след.
Запісана ў г. Гомель ад Барушка Надзеі Васільеўны, 1940 гм. студэнткай Бандарэнка I.
Кікімары жывуць у доме на печы. Мае від маленькай жанчыны з доўгімі чорнымі валасамі, белым тварам і чорнымі вачамі. Гэта жонка хатніка. У доме можна пачуць піск кікімары. Яны паяўляюцца ў той сям’і, дзе праізашло ўбійства дзіцяці, пракляцце і другі цяжкі грэх. Кікімары па начах стукаюць па сценах, непакояць малых дзяцей, па хаце раскідваюць рэчы, ламаюць мебель, хочуць выжыць чалавека. Калі кікімара плача ноччу, будзе бяда. Кажуць, што яе можна спаймаць і перагварыць у чалавека. Для гэтага ёй стрыгуць валасы ў відзе крыжа. Тады яна стане дзяўчынкай.
Запісана ў гДобруш ад Брычанка Марыі Міхайлаўны, 1932 г.н., нарадзілася ў в.Прудок Калінкавіцкага р-на студэнткай Антончыкавай Н.
Крыніца: Народная міфалогія Гомельшчыны: фальклорна-этнаграфічны зборнік. — ЛМФ “Нёман”, 2003. — 320 с. Ст. 138-140.