Казярожскія рэчавыя скарбы

0
854
Казярожскія рэчавыя скарбы

Казярожскія рэчавыя скарбы — два скарбы грыўняў шыйных, знойдзеныя каля пасёлка Козі Рог Буда-Кашалёўскага раёна. Ухаваны ў канцы 11 — пач. 13 ст. Выраблены ў гарадской ювелірнай майстэрні. Першы скарб знойдзены ў 1960-я г.

Збераглася адна вітая грыўня (маса 234,4 г), зробленая з 3 падвоеных жгутоў білоннага дроту, перавітых трыма суканымі ніткамі, канцы пласціністыя.

Другі скарб знойдзены ў 1980. 7 вітых грыўняў, 6 з якіх зроблены аналагічна грыўні з першага скарбу (ма­са ад 200,3 да 341,5 г), адна — з 5 пад­военых жгутоў білоннага дроту, перавітых 2 суканымі ніткамі, а ўвесь выраб — яшчэ 5 ніткамі (маса 323 г). У грыўнях арнаментаваныя пласціністыя канцы ў выглядзе спіральных петляў i 2 кручкоў. Зберагаюцца ў Гомельскім абласным краязнаўчым музеі. З’яўляюцца выдатнымі ўзорамі ўсходнеславянскага ювелірнага майстэрства.

Крыніца: Энцыклапедыя гісторыі Беларусі — Том 4 С. 14.