Гісторыя з назвай нашага паселішча — працяг гісторыі з Веткай. Адпачылі людзі, агледзеліся і сталі думаць, як ім далей быць? Побач з мяжой сядзець не будзеш, бо ўсялякае можа здарыцца. Трэба некуды далей падавацца. А куды? Раптам рыпнешся, ды на злыдняў якіх трапіш, і тыя акажуцца не лепшымі за тых паноў, ад якіх ўцякалі гэтулькі часу, рызыкуючы жыццём? Зніякавелі казакі. Што ж тут рабіць? Раптам усхапіўся Неглюб, кінуў шапку аб зямлю і прамовіў:
— Калі баімся, то чаго ўцякалі? Трэба ўжо было на месцы заставацца ды галоднай смерці чакаць.
— I сапраўды.
— Пойдзем, браткі, наперад. Тут ужо спакайней ісці можна, няма чаго хавацца. На каго натрапім, на таго і натрапім.
— А раптам пашанцуе і добрая душа першай на дарогу выберацца? — гаротна прамовіла адна з жанчын.
— Хто ж яго ведае. Гэта ўжо як Бог пашле. Але не сядзець жа непадалёку ад царскіх застаў, хоць і шырокі Сож за спінаю працякае.
Рушылі наперад, азіраючыся па баках, але ніхто ім не трапляўся.
Адна з жанчын не вытрымала:
— Што ж гэта за зямля тут такая?
— Зямля як зямля. Хораша вунь як навокал, птушак многа, звяроў.
— Я не пра гэта. Людзей няма.
— Напаткаем, недзе ж і тут.тубыльцы жывуць.
— Паўдня амаль едзем, а ніводнай душы не сустрэлі.
Пагаварылі і вырашылі прысесці ў кустоўі ды адпачыць. Здарожыліся, і есці захацелася. Звярнулі са сцяжынкі, прыселі на мурагу і ўжозбіраліся клункі свае развязваць, як раптам, нібы гром сярод яснага неба, раздаўся голас:
— Добрага дня вам, людзі!
Крутнуліся і ўбачылі побач узброеных людзей. Яны весела пазіралі на казакоў з сем’ямі.
— І вам таксама, — нерашуча адказалі тыя.
— Адкуль будзеце, гаротныя?
— Ды мы… — пачалі было ўсе разам, але потым звярнуліся да Неглюба. — Давай ты. Ты старэйшы, і ты нас вёў.
Неглюб ступіў крок наперад і, стараючыся быць спакойным, пачаў:
— 3 Дона мы…
— Адкуль? — ажно рот разявіў адзін з незнаемых вояў.
— З Дона.
— З такой далечыні? Што, не соладка ў вас там жывецца?
Тут ужо адказвалі ўсе, кожны па-свойму імкнучыся выл і ць душу.
— I не гавары. Дыхнуць спакойна не давалі. За сабак лічылі.
— Вырашылі, чым там ад галоднай смерці паміраць, то лепей паспрабаваць куды ў іншае месца прабіцца. Добрыя людзі параілі за Сож прабірацца. Так мы тут і апынуліся.
— Да Сожа ехалі — сваіх баяліся, пасля Сожа палохаліся мясцовых жыхароў ці вояў напаткаць.
— Але паўдня праехалі — нікога не сустрэлі, нібы ўсё вымерла навокал, ажнодзіўна было.
Boi пераглянуліся і ўсміхнуліся:
— Падалося вам, людзі добрыя. Мы вас заўважылі, калі вы толькі Сож пераплывалі. І дзе вы адпачывалі — бачылі. Потым суправаджалі ажно сюды, а тут вырашылі бліжэй падысці ды запытацца, што знайсці тут хочаце.
— Дык вы нас бачылі і сачылі за намі? — недаўменна перапытаў Балсун. — Быць такога не можа.
— Можа, — стараючыся быць абыякавым, прамовіў маладзейшы з вояў.
— А чым дакажаце?
— Калі хочаце, дык перакажам, пра што вы па дарозе гаманілі.
— Гэта ж трэба… А мы думалі, што нікога паблізу няма, што мы гаспадары на дарозе, а тут вось што атрымалася. Вялі нас, як малых дзяцей.
— Такая ўжо ў нас служба.
— Дык вас там многа было?
— Цэлая застава. Справа ў тым, што нас не так проста разглядзець, нават мясцовым жыхарам гэта незаўсёды ўдаецца.
— Вось гэта застава. Не тое, што з нашага боку. Там мы здалёк пачулі, дзе нас могуць чакаць.
Балсуну не давала спакою тое, што нават ён, лепшы разведчык, нічога не прыкмеціў. Павагаўся ён, а потым сказаў, нібы адрэзаў:
— Я з гэтымі хлопцамі вярнуся назад і папрашуся да іх на службу. З такімі служыць — многаму можна навучыцца, ды і з нашымі панамі хутчэй паквітаюся.
Ягоная жонка паспрабавала было нешта сказаць, але той не даў ёй і рота раскрыць:
— Ведаю, ведаю, што табе спакайнейшага жыцця хочацца, але ж мы казакі, і нам, пакуль ногі носяць ды ў сядло ўскочыць можам, няма чаго сядзець побач з жаночай спадніцай. Будзеш жыць там, дзе і іхнія жонкі, а я буду служыць новаму краю, новай радзіме.
Развітаўся са старымі сябрамі:
— Дай Бог, каб у вас усё добра было і каб спаткаліся мы ў гэтых мясцінах яшчэ не раз.
— І табе, Балсун, хай шанцуе, каб і сапраўды сустрэліся.
Так і застаўся Балсун на заставе ў новых гаспадароў, а суседзі яго далей паехалі. Потым, калі казак стары стаў, знямоглы, то маладых хлапчукоў вайсковай справе навучаў. Шчыра ўсё рабіў, сумленна. Усіх маладых мясцовыя жыхары называл! казакамі, а сваё паселішча — Казацкімі Балсунамі, бо надта добрыя воі ў ім вырасталі, ніколі не давалі свой край у знявагу.
Аўтар: А. Ненадавец
Крыніца: Гомельшчына: Назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў / Склад., запіс, апрац. А. М. Ненадаўца. — Мн.: Беларусь, 2001. — 415 с.: іл. — (Мой родны кут). Ст. 83-85.