Казацка-сялянская вайна 1648-1651 гг. на гомельскіх землях: канфесійны фактар

0
1680
Казацка-сялянская вайна ў Беларусі

XVII стагоддзе з‘яўляецца мяжой, якая вызначала далейшы вектар гісторыі ўсходнеславянскіх народаў: беларускага, украінскага, расійскага. А тэрыторыя Беларусі, і, прынамсі, гомельскія землі бьші тым эпіцентрам, дзе сканцэнтраваліся і вырашаліся многія напрамкі далейшага развіцця ВКЛ, Рэчы Паспалітай (РП), Маскоўскай дзяржавы.

Акрамя таго, менавіта гомельская земля стала тым месцам, дзе канфесійная праблематыка была найбольш вострай. Канфлікты паміж праваслаўнымі, католікамі, уніятамі, іудзеямі, мусульманамі вырашаліся не ў форме мясцовых сутычак, а ў выніку шматгадовых ваеных кампаній, складанай унутранай і знешней палітыкі. Нездарма войны сяр. XVII ст. называлі “крывавым патопам”.

Разгледзім спачатку унутрыпалітычнае становішча ў РП. Рэч Паспалітая як дзяржава існавала ўсяго каля пяцідзесяці год і, прадстаўляла амаль раўнапраўны саюз ВКЛ і Польшчы. Магнацкія групоўкі (Радзівілы, Пацы, Сапегі) [16,17]; росквіт “шляхецкай дэмакратыі”, квітэсэнцыяй якой выступала права“ ліберум вета”; неабходнасць выбару новага караля у сувязі са смерцю Уладзіслава IV, сепаратизм — усе гэта мала спрыяла стабільнасці ўнутрыпалітычнага становішча. У канфесійным плане сітуацыя была таксама далекай ад ідэальнай. Каталіцкая царква ў Заходняй Еўропе перажывала занепад, што спрыяла узнікненню пратэстанцкай царквы. Тэрыторыя Усходняй Еўропы, якая дагэтуль успрымалася як аб’ект месіянерскай палітыкі заходнееўрапейскага каталінызму, у XVII ст. стала месцам кансервацыі каталіцкай артадоксіі — на еўрапейскім кантыненце ВКЛ і РП былі найбольш камфортны для іезуітаў. Экспасіяністская палітыка каталіцызму праявілася ў стварэнні уніяцтва (Берасцеская унія 1569 г.) [14, с. 8]. Спроба прымірыць праваслаўе і каталіцызм ні да чаго добрага не прывялі: праваслауных святароў, якія падтрымалі унію, лічылі здраднікамі і, таму смерць Іасфата Кунцэвіча ў Віцебску найбольш яскрава адлюстроўвала стаўленне насельніцтва да уніі.

Гомельскія землі былі арыентаваны на праваслаўе: калі шляхта апалячвалася і акаталічвалася, то мяшчане і селяне заставаліся праваслаўнымі [11, с. 18]. Габрэі, што у XV-XVII ст. вымушаны былі мігрыраваць з Заходняй Еўропы у ВКЛ і РП, складалі не самую маленькую частку насельніцтва усходняй Беларусі.

Да XVII ст. Масковія ужо сфарміравалася як адзіная дзяржава i яе гісторыя складала ўжо каля дзвух стагоддзяу. “Смутны час” скончыўся, польская агрэсія адбіта, Масковіяй правіць Аляксей Міхайлавіч. Гэта значыць, становішча ў Масковіі больш стабільна, чым у РП. Але гэта толькі на першы погляд. У 1649 г. ствараецца “Саборнае улаженне”, па якому праваслаўная іерархія падпарадкоўваецца Манастырскаму прыказу, праўда, Патрыярх не трапляе у сферу юрысдыкцыі гэтага свецкага органа улады. У XVI-XVII ст. у культурным жыцці маскавітаў дамінуюць “лацінікі” — беларускія папулярызатары заходнееўрапейскай сістэмы адукацыі і выхавання. Пры гэтым праваслауныя святары не імкнуліся да “нясення праваслаўя ў масы” праз пропаведзь. Такая палітыка дзяржавы і праваслаўнай царквы спрыяла пераходу маскавіцкай шляхты у каталіцызм.

З усяго вышэй сказанага бачна заканамернасць падзей сярэдзіны XVII ст.

“Гняздоўем” сепаратызму у Рэчы Паспалітай з’яўлялася казацтва Украіны — намадаў Усходняй Еўропы, што складалі сур’ёзную ваенную сілу і якіх таму было прыемней мець у якасці сяброў і саюзнікаў, а не ворагаў.

У 1648 годзе ва Украіне пачалося паўстанне пад кіраўніцтвам гетмана Б. Хмяльніцкага, што неўзабаве перарасло ў вялікую вайну. падчас якой ва украінскага гетмана і казацкай старшыні сфарміравалася ідэя стварэння сваей дзяржавы, куды ен імкнууся уключыць і беларускія землі. У маі 1648 г. Б. Хмяльніцкі пачаў засылаць у Беларусь сваіх агітатараў, бо сацыяльная глеба на гомелынчыне стварылася прыдатная для паўстання: большасць насельніцтва было праваслаўным і выступала супраць каталіцызма і уніяцтва як увасаблення феадальнага і іншаземнага прыгнёта. [1, 3]. Летам 1648 г. Б. Хмяльніцкі, каб не дапусціць войска ВКЛ на Украіну для падаўлення паўстанння, накіроўвае на Палессе загоны (атрады) украінскіх казакоў. Польны гетман Януш Радзівіл узначальваў войска ВКЛ. Буйнейшы магнат, які немала садзейнічаў таму, штоб менавіта Ян Казімір стаў каралем РП, той, хто прадставіў найбольшую колькасць харугваў для гэтай вайны. Войскі Януша Радзівіла сталі уздоуж Прыпяці. У чэрвені 1648 г. казацкі палкоўнік Пётра Галавацкі (Главіцкі) — шляхціч з Палесся заняў Гомель. Гомельскі стараста Зыгмунт Служка выдаў казакам габрэяў. У Гомелі войт і мяшчане забівалі габрэяу і рабавалі шляхту. Да пачатку восені 1648 г. жыхары Мазыра, Гомеля, Лоева, Рэчыцы, Турава паказачыліся.

Усходнебеларуская шляхта звярталася да ўрада, але дапамога была не хуткай і не вельмі істотнай. У Яна Казіміра не было грошаў і каталіцкія святары неспяшаліся ахвяраваць сродкі на падтрымку сваіх адзінаверцаў Усходней Беларусі і Украіны. Калі ж Ян Казімір звяртаўся да кардынала Францыі Мазарыні, то яго прыходзілася, як і Папу, палохаць турэцкай агрэсіяй [6, с. 289]. Праваслаўная Масковія праводзіла больш даляглядную палітыку. Аляксей Міхайлавіч бежанцаў з каталіцкай шляхты, што хацелі прыняць маскоўскае поданства, экстрадыраваў у BKЛ, ад мяшчан і сялян, што хацелі застацца ў Масковіі патрабаваў прыняцця праваслаўя. Аляксей Міхайлавіч таксама забараніў оптавы продаж хлеба літоўскім купцам i караў купцоў-маскавітаў, якія парушалі загад. Колькасць мытнікаў на мяжы Масковіі і РП, асабліва па мяжы Бранскія — Гомельскія землі, была значна павялічана [6; 19].

На прыканцы 1648 г. Б. Хмяльніцкі патрабаваў ад Яна Казіміра скасавання уніі і выступаў супраць іезуітаў. Багдан Хмяльніцкі хацеў таксама, каб габрэі і іезуіты з’ехалі з гарадоў, дзе былі казацкія палкі, а гэта значыць з Гомеля, Рэчыцы, Мазыра, Лоева, Турава [6; 19].

У кастрычніку 1648 г. супраць казацкага войска было накіравана войска ВКЛ. Восенню 1648 г. Януш Радзівіл павёў войска ВКЛ ад Бярэсця на ўсход, пачалося вызваленне ад паўстанцаў Турава, Мазыра, Рэчыцы, Лоева.

Да сярэдзіны 1649 г. на Палессі былі ліквідаваны усе асноўныя ачагі хваляванняў, што занепакоіла Б. Хмяльніцкага, бо шлях на Кіеў для войска ВКЛ быў адкрыты. Гетман тэрмінова даслаў на Палессе казачы полк Сцяпана Падбайлы (Падабайлы), палкоўніка Ф. Гаркушы, шляхціча Гарнастая. Перад імі стаяла задача заняць пераправу цераз Дняпро каля Лоева і не пускаць войска Радзівіла на Украіну. Перад Радзівілам паўстала пытанне выбару стратэгіі пры мінімальных сродках, таму што казне бракавала грошай нават для невялікай кампаніі.

Казацкае войска М. Крычэўскага мела больш чым трохразовую перавагу у людзях, але было горш падрыхтавана і ўзброена: паказачаныя мясцовасці скардзіліся на недахоп пораху, зброі [19, с. 45]. Але Крычэўскі сіламі сваей кавалерыі вырашыў распачаць наступление. Радзівіл кінуў у бой пяхотныя і драгунскія аддзелы маера Ясперса, капітанаў Пшыпкоўскага, Больта, Рапа, Мантгомеры пад агульным кіраўніцтвам палкоўніка Гансгофа. Казакі адчайна змагаліся, але былі адкінуты за Дняпро. 3 трох тысяч да берага дабраліся каля трохсот казакоў.

Войска ВКЛ таксама панесла значныя страты: загінулі альбо былі паранены лепшыя афіцеры Радзівіла: Больт, Віхман, Катоўскі, Камароўскі, Пшыпкоўскі, Рап, Тызенгаўз, Хадаркоўскі, Юшкевіч.

Вялікія страты панесла і казацка-сялянскае войска. Цяжка паранены Крычэўскі ў роспачы паўтараў: “Якое ліха — згубіць 30 тысяч войска!”.

Лоеўская бітва значна павялічыла аўтарытэт Януша Радзівіла. Абвесціўшы паспалітае рушэнне і добра падрыхтаваўшыся да паходу на Украіну, Януш Радзівіл у чэрвені 1651 года зноў выправіўся з Рэчыцы і рушыў уздоуж Дняпра. Пераправы ад Лоева да Бабічаў па Дняпры і Прыпяці трымалі казацкія атрады на чале з Марцінам Нябабам і іх саюзнікі — крымскія татары — агульнай колькасцю каля 50 тыс. чалавек. Як мы бачым, у XVII ст. саюзніцтва праваслаўных i мусульман нісколькі не здзіўляла сучаснікаў. Крыжацкі настрой быў у заняпадзе.

Лоеўскім прарывам распачаўся завяршальны этап казацка-селянскай вайны 1648-1651 гг. у Беларусі, цэнтральнай падзеяй якога стаў удзел войск ВКЛ у падаўленні казацкага паўстання на Украіне і Усходняй Беларусі. У верасні 1651 года войска Януша Радзівіла ўвайшло ў Кіеў .

Такім чынам, у выніку ваеных дзеянняў, голаду, пажараў колькасць насельніцтва Гомелельшчыны зменьшылася. Прырост насельніцтва забяспечваўся за кошт беглых селян, казацтва. Габрэйскае насельніцтва пакінула гомельскія землі. Доля каталікаў у 1680 годзе складала меней аднаго працэнта. Звышзадача ідэалагічнага плана для Палесся была дасягнута. “Інфармацыйную” вайну казацтва выйграла.

Падведзем вынікі: хаця канфесійнае пытанне і было вельмі значным у той вайне, але ж толькі з боку іміджу знешнепалітычнай стратэгіі. Пры выбары саюзнікаў канфесійнае пытанне перастае адыгрываць важную ролю, што значыць — спачатку палітычныя інтарэсы, а рэліі ія потым і сведчыць аб секулярызацыі ня толькі заходнееўрапейскага грамадства, але і ўсходнеславянскіх народаў.

Спіс літаратуры

  1. Анісавец, М. Лоеўская бітва / М. Анісавец // Беларускі гістарычны часопіс. — 2006, — № 7. — С. 3-11.
  2. Артюшевский, О. П. Совместная антикрепостническая борьба трудящихся масс России, Украины и Белоруссии / О. П. Артюшевский. — Киев: Вища школа, 1965.
  3. Бярнацкі, Вітальд. Паўстанне Хмельніцкага : ваенныя дзеянні ў Літве 1648-1649 / Вітальд Бярнацкі // ARCHE. — 2008. — № 1-2. — С. 45-223.
  4. Гурко, А. Церковный дом / А. Гурко // Беларуская думка. — 2004. — № 11, — С. 115-122.
  5. Документы об освободительной войне украинского народа 1648-1654 гг. — Киев: Навукова думка, 1965.
  6. Карташев, А. В. Очерки по истории русской церкви / А. В. Карташев. — Париж: YMSA-PRESS, 1991 — Т. 2.
  7. Киприанович, Г. Л. Исторический очерк православия, католичества и унии в Беларуси и Литве / Г. Л. Киприанович. — Минск — Изд-во белорусского экзархата, 2006.
  8. Корнилова, Л. А. Католические монашеские ордена и культура восточных славян в BKЛ в XVI-XVII вв. (отечественная историографическая традиция иссле­дования проблемы XIX — н. XX вв.) / Л. А. Корнилова // Веснік Гродзенскага ДУ. — 2007,- № 1. — Сер. 1,-С. 7-13.
  9. Короткая, Т. П. Христианство в Беларуси: история и современность /’ Т. П. Ко­роткая, А. И. Осипов, В. А. Теилова — Минск: Молодежное научное общество, 2000.
  10. Лаўрык, Ю. Сказ пра тое, як патрыярх Нікан куцеінскіх манахаў надурыў / Ю. Лаўрык // Спадчына. — 2006. — № 2. — С. 11-25.
  11. Мальцев, А. Н. Россия и Белоруссия в середине XVII века / А. Н. Мальцев. — М.: МГУ, 1974.
  12. Миловидов, В. Ф. Старообрядчество в прошлом и настоящем / В. Ф. Миловидов — М.: Мысль, 1969.
  13. Оксиюк, И. Ф. Уния: исторический очерк / И. Ф. Оксиюк. — Киев: Украин­ская православная церковь, 1990.
  14. Очерки истории философской и социологической мысли Беларуси. — Мінск: Наука и техника, 1973.
  15. Пашкевіч, У. Барацьба магнацкіх груповак на рубяжы XVI-XVI1 ст. / У. Пашкевіч // Беларускі гістарычны часопіс. — 2005. — № 6. — С. 30-35.
  16. Прыбытка, Г. Барацьба магнацкіх груповак у другой палове XVII-XVIII ст. / Г. Прыбытка // Спадчына. — 1995. — № 5. — С. 32-88.
  17. Пушкарев, Л. Н. Общественно-политическая мысль России другой полови­ны XVII века / Л. Н. Пушкарев. — М.: Наука, 1982.
  18. Русско-белорусские связи. — Мінск: Высшая школа, 1963.
  19. Сахаров, А. М. Образование и развитие российского государства в XVII-XVII вв. /А. М. Сахаров. — М.: Высшая школа, 1969.
  20. Старообрядчество: история, культура, современность. — М.: МГУ, 2000.
  21. Ярмусик, Э. С. Государственно-конфессиональные отношения в Беларуси / Э. С. Ярмусик // Веснік Гродзенскага ДУ. — 2007. — № 1. — Сер. 1. — С. 42-19.


Аўтар:
А.А. Ведзь
Крыніца: Страницы военной истории Гомельщины: материалы науч.-практ. конф. / ред. кол.: А.А. Коваленя и др. – Гомель, 2008. – 236 с. Ст. 87-91.