Усегда павінны зрабіць каму-нібудзь плахое, таму што калі яны не выпусцяць злосць, ім плоха робіцца. Таму гавораць, што не трэба станавіцца супраць ветру. Калі каўдуны не зробяць дрэнна каму-нібудзь, яны выпускаюць злосць на вецер, і яна ляціць пакуда не зачэпіцца за каіо-нібудзь. Каўдуны маглі навадзіць порчу на людзей. Мой свёкар пачаў очань рэзка слабець. Аднажды пайшоў да саседа, а той прыдлажыў выпіць. Толькі наліў і хутчэй застаўляе піць. А свёкар гавора: “Пачакай, не спяшы”. А сасед аж не можа. Толька свёкар за чарку, а яна на тры часці развалілася. Свёкар не стаў піць з саседам і пайшоў дамой. Патом мы прыгласілі мужчыну, каторы добра лячыў людзей. Ён сказаў, што сасед навёў порчу на яго. I лячыў свёкра ў бане. Нешта шаптаў, паліваў вадой. А патом сказаў: “Закутайся ў кажух, ідзі з бані дамой і не ашядвайся, штоб цібе не казалася”. Калі ён шоў, то на яго прыгалі суседавы сабакі і рвалі на ім кажух (гэта яму здавалася). А патом ён паправіўся.
Запісана ў в. Бальшавік Гомельскагар-на ад Аўдзеевай (Дзямідавай) Зінаіды Іванаўны, 1932 г.н., перасяленкі з в. Гарадок Кармянскага р-на студэнткай Карабаньковай Л.
Добрага калдуна, які лячыў травамі, звалі знахарам. Злога, дрэннага — ведзьмаром.
Запісана ў г. Добруш ад Курдэсавай Ксеніі Фёдараўны, 1919 г.н., ураджэнкі в. Харошаўка Добрушскага р-на студэнткай Крупскай Н.
Калдуна так і называюць. Ён дзелае нагаворы чалавеку.
Запісанаў г.п. Акцябрскі ад Паўлюковай Надзеі Сямёнаўны, 1924 г.н., перасяленкі з в. Калюды Кармянскага р-на.
Калдуна і ведзьму называлі ведзьмакамі. Іх ведалі не толькі ў нашай вёсцы. Жывуць у старонке ад людзей. Некаторыя лечаць людзей. Лечаць яны замовамі, нашэптваюць штосьці над вадой ці нейкімі там травамі. Даюць іх папіць. У аднаго хлопца, казалі, матка была ведзьма. Ідзе ён на свіданне, а яна катом рабілась і церлася каля маладых. Так кожны дзень. Надаеў хлопцу кот. Ён узяў яго, ды адрубіў вуха. Прыходзе дамой, а матка ў крыві. Так ён і даведаўся аб тым, што ведзьма яна. Дык яна памірала страшна, доўга.
Запісанаў в. Карма Добрушскага р-на ад Сакаловай Алены Ізотаўны, 1917 г.н. студэнткай Уласавай Н.
Крыніца: Народная міфалогія Гомельшчыны: фальклорна-этнаграфічны зборнік. — ЛМФ “Нёман”, 2003. — 320 с. Ст. 167-168.