Касманаўт Алег Навіцкі сфатаграфаваў Гомель з космаса

2
2092
Гомель космос

Фатаздымак горада над Сожам уначы касманаўт зрабіў з борта Міжнароднай касмічнай станцыі і выклаў яго ў свой акаўнт у інстаграме.

Алег Навіцкі — камандзір касмічнага карабля “Саюз МС-03”. На борце МКС ён знаходзіцца разам з астранаўтамі з Францыі і ЗША.

Нарадзіўся Алег Навіцкі ў горадзе Чэрвень Мінскай вобласці ў 1971 годзе. Гэтая экспедыцыя ўжо другі для яго палёт у космас. Першы раз ён знаходзіўся на арбіце з 23 кастрычніка 2012 года па 16 сакавіка 2013 года як камандзір карабля “Саюз ТМА-06 М”.