Карычневая вада, цукеркі ад немца ды драўляны самагонны апарат: як “Талака” ў Фізінкі завітала

0
1642
Жара в Физинках Наровлянского района
Па прыбыцці ў Фізінкі стаяла невыносная спякота

Гэта вам не Англія і не Швецыя, нават не Новая Зеландыя. Наш край нашмат прыгажэй за іх, бо тут галоўнае – душа. Менавіта яна нябачная, але адчувальная ва ўсім, у самых простых рэчах , якія паўсюль і кожную секунду атачаюць нас. Адным з месцаў, дзе гэта добра праявілася была вёска Фізінкі, у якую мы завіталі пад час экспедыцыі з гомельскай “Талакой” па Нараўляншчыне гэтым летам.

Наш мікрааўтобус нырнуў за паварот і мы апынуліся на дарозе. Паабапал ад яе нас абдымалі палі з жытам.

Мы выйшлі ў самую спякоту, якая тут асабліва адчуваецца. Паветра стаяла слупам і надзеі на выратаванне не прадбачылася. Пад базу нам далі двухпавярховы катэдж, які насамрэч быў баракам савецкіх часоў. Яго гаспадыня баба Уля была ўзрадаваная нам, бо жыве адна. А тут – цэлы натоўп маладзёнаў, такіх цікавых і незвычайных. Мы пакінулі свае рэчы і выйшлі да сажалкі, што месцілася насупраць. Яна была запушчаная, але ад гэтага зусім не губляла сваёй прыгажосці.

Пруд в деревне Физинки Наровлянского районаНаогул апынулася, што ў Фізінках уласны вадаём каля хаты – норма. Затое тутэйшая крама зачынена. Аўталаўка прыязджае толькі раз на тыдзень, і калі нейкая бабуля не паспела дайсці да машыны, то можа застацца без хлеба. Тады магчымасці застанецца толькі дзве – або чакаць, або скіравацца ў Нароўлю. Пешшу.

Па такой спёцы на гэта здольныя нямногія. Але што казаць пра хлеб, калі і вады чыстай у вёсцы няма. З крана ва ўсіх цячэ тонкі струменьчык карычневага колеру, які піць нельга. Выратаванне знаходзяць у суседзяў, якія маюць уласны калодзеж.

Пры гэтым за ваду квітанцыі прыходзяць усім і плаціць іх трэба своечасова.

Каб пачаць сваю экспедыцыйную працу мы зайшлі ў бібліятэку-клуб павітацца і даведацца да каго ж нам лепш за ўсё пайсці ў госці. Надзіва там прыемна пахне старымі кнігамі, а побач з будынкам стаіць аграменны стары дуб. Ад яго непаўторную моц. Колькі падзей ён паспеў убачыць за свой век!

Старый дуб в полеПраваруч ад яго месцяцца нежылыя хаты. Усе яны стаяць маўкліва, глядзяць на нас і чакаюць свайго часу, пакуль прырода і час возьмуць сваё.

Закинутые старые хаты в Наровлянском районеІдзем у госці да першай бабулі. Гаспадыня Марыя Астапаўна паклікала нас у дом, бо на вуліцы знаходзіцца было проста немагчыма. За ўвесь час размовы з яе твару не сыходзіла ўсмешка. Самы яркае ўспамін з дзяцінства як ёй з сястрой высокі ды прыгожы немец падарыў кожнай пацеркі ды па вялікай цукерцы. На той час у хаце бацькоў быў цэнтр сувязі і калі немцы сышлі, то пакінулі ўсю апаратуру. З зялёнага дроту дзяўчаты потым зрабілі сабе новыя ўпрыгажэнні.

Марыя Астапаўна была першай, хто распавёў нам, што на стале ў хаце абавязкова маюць быць стравы з сухіх груш. Шмат такіх рэцэптаў мы даведаліся пазней.

На двары ў нашай чароўнай інфарманткі апынуўся стары ложак, які яшчэ рабіў яе бацька Астап Мікалаевіч.

Цяпер дзед усё хоча пасекчы яго на дровы, але калі ён цікавы талакоўцам, то яго можна забраць. Разам з ім у калекцыю трапіў і ўнікальны драўляны самагонны апарат.
Деревянный самогонный аппарат

Крочым далей. Нас скіроўваюць да бабы Любы, чый дзед заснаваў Фізінкі! Любоў Сяргееўна пасля лякарні не вельмі добра сябе адчувае і ёй цяжка стаяць, але яна з радасцю нас сустрэла. Паказала нам артыкул у газеце пра свайго дзядулю і заснаванне роднай вёскі.

Основание деревни Физинки в газетеУ пошуках прыдатнай вады для піцця заходзім у двор, дзе ёсць колодзеж. Гаспадыня занятая: варыць узвары. Кацярына Францаўна, якую ў Фізінкі “прывезлі ў падушках”, цудоўна спявае ў калектыве “Спадчына”.

Наступны пункт прызначэння — Нароўля. У тамтэйшай школе “Спадчына” рэпетуе, а нам яшчэ трэба патрапіць у мясцовы музей.

Працяг будзе

Аўтар: Любоў Еўдакіменка