Капаткевіцкі бой 1942 г.

0
414
Капаткевіцкі бой 1942 г.

Капаткевіцкі бой 1942 г. адбыўся ў Вялікую Айчынную вайну паміж партызанамі атрада “Чырвоны Кастрычнік” А.І. Далідовіча і нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў г.п. Капаткевічы 17.1.1942. Кіраваў боем камісар атрада “Чырвоны Кастрычнік” С.В. Маханько.

Раніцай 17 студзеня парты­заны акружылі Капаткевічы, дзе размяшчаўся варожы гарнізон (каля 100 гітлераўцаў), бясшумна знялі вартавых і перакрылі дарогі для адступлення. Не­вялікімі групамі (па 3-5 чалавек) партызаны раптоўна напалі і закідалі гранатамі ха­ты, дзе размяшчаліся гітлераўцы. Праціўнік: спрабаваў прабіцца на паўднёвую ўскраіну пасёлка, да чыгункі Жыткавічы—Калінкавічы, але быў сустрэты агнём партызан. За 4 гадзіны бою забіта больш за 60 гітлераўцаў, захоплена 18 вінтовак, станковы кулямёт, 1 тыс. т збожжа, якое акупанты прызначылі да адпраўкі ў Германію. Большую частку збожжа партызаны раздалі насельніцтву. Капаткевічы былі першым раённым цэнтрам, які быў вызвалены пар­тызанамі Беларусі ў 1942.

Аўтар: Раіса Чарнаглазава
Крыніца: Энцыклапедыя гісторыі Беларусі — Том 4. С. 96.