Канцэптасфера духоўнай культуры Ўсходняга Палесся: праблемы вывучэння i захавання ў постчарнобыльскі час

0
260
Усходняе Палессе канцэптасфера

Нябачнай рукой вечнасці праз стагоддзі прадзецца нітка часу, пераплятаючы лесы многіх пакаленняў, яднаючы эпохі, злучаючы продкаў і нашчадкаў. Не страціць пераемнасць эпох, звязаць сучаснае і мінулае, тым самым перакінуўшы мост у будучае, нам дапамагае памяць. Яна падаужае наша хуткаплыннае быццё, дазваляючы ўявіць яго не кароткім імгненнем, а непарыўным поступам стагоддзяў. Без памяці пра гісторыю свайго народа, без ведання яго матэрыяльнай і духоўнай культуры немагчыма быць сапраўдным грамадзянінам.

Даследаванне матэрыяльнай і духоўнай спадчьшы беларускага народа мае ў наш час асаблівае значэнне. Зварот да народнай культуры вельмі важны для гуманізацыі грамадства, яго духоўнага развіцця, адраджэння многіх страчаных ім эстэтычных ідэалаў, мае значэнне і для. патрыятычнага выхавання моладзі, паколькі павышае яе цікавасць да гісторыі роднага краю, фарміруе павагу і пашану да традыцыйнай культуры, павышае ўзровень нацыянальнай свядомасці.

Цікавасць да народнай культуры, яе вывучэнне павінны таксама супрацьстаяць разбурэнню традыцыйнай этнасацыяльнай структуры ўсходніх славян, парушэнню грамадска-сацыяльных і гісторыка-культурных сувязей славянскіх народаў. I ў той жа час вывучэнне розных аспектаў традыцыйнай культуры павінна садзейнічаць захаванню этнакультурнай самабытнасці народаў, што набывае асаблівую актуальнасць у сувязі з працэсамі глабалізацыі ў сучасным грамадстве. Таму можна сцвярджаць, што захаванне, зберажэнне і развіццё разнастайных форм і традыцый народнай культуры — абавязак кожнага сумленнага чалавека.

Усходняе Палессе — унікальны рэгіён са своеасаблівай гісторыяй, культурнымі і моўнымі адметнасцямі, які адыграў істотную ролю ў фарміраванні беларускага этнасу, яго матэ­рыяльнай і духоўнай культуры. Культурная прастора Усходняга Палесся, якая мае глыбокія гістарычныя карані, захоўвае шматлікія рэліктавыя з’явы агульнаславянскай і ўсходнеславянскай культуры. На гэтай тэрыторыі найбольш поўна ў розных формах праяўлення — абрадах, звычаях, рытуалах, міфах, паданнях, паэтычнай творчасці, лексіцы — захаваліся архаічныя элементы традыцыйнай народнай культуры, якія даказваюць генетычнае адзінства ўсходнеславянскіх народаў.

Асаблівая значнасць у даследаванні палескай тэрыторыі звязана з яе цэнтральным становішчам на сумежжы трох усходнеславянскіх этнасаў і ўсходне-заходнім славянскім памежжы, што робіць дадзены рэгіён зонай інтэнсіўных міжэтнічных узаемасувязей і ўзаемаўплываў [1, с. 4-5].

Актуальнасць і неабходнасць вывучэння ў наш час традыцыйнай культуры Усходняга Палесся абумоўлена многімі фактарамі: па-першае, тым, што самабытная матэрыяльная і духоўная культура беларускага народа, як і іншых славянскіх народаў, яшчэ не вывучана ў поўным аб’ёме; па-другое, каштоўнасці народнай культуры паступова страчваюцца пад уплывам фактараў часу, у працэсе урбанізацыі сельскага насельніцтва, у выніку парушэння пераемнасці пакаленняў, калі новыя генерацыі не ў поўным аб’ёме валодаюць духоўнай спадчынай і народнымі традыцыямі; па прычыне міграцыі насельніцтва, у выніку дэмаграфічнага спаду; па-трэцяе, многія этнакультурныя элементы — помнікі гісторыі і архітэктуры, традыцыйныя народныя рамёствы і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, фальклорна-этнаграфічная спадчына, абрадавая культура, дыялектны лексічны фонд — паступова знікаюць у сувязі з адсяленнем значнай колькасці жыхароўБеларусі (пераважна палескага рэгіёна) з Чарнобыльскай зоны.

Народная культура — паняцце шматпланавае, яно ўключае ў сябе цэлы спектр з’яў — разнастайныя яе формы і праявы. Калі ўявіць сабе традыцыйную культуру як сукупнасць канцэптаў, то неабходна прызнаць, што ў цэнтры яе канцэптасферы стаіць чалавек, таму што па прыродзе сваёй і сутнасці яна антрапацэнтрычная. Важнейшымі кампанентамі, што вызначаюць яе напаўненне і змест, з’яўляюцца ўзаемазвязаныя паняцці чалавек — сям’я — праца — прырода — рэлігія, якія можна назваць асноўнымі, сутнаснымі, на аснове якіх і выдзяляюцца разнастайныя формы традыцыйнай культуры.

Узаемасувязь розных форм духоўнай культуры ўтварае свайго роду яе канцэптасферу Такое разуменне духоўнай культуры абумоўлівае сістэмны падыход да вывучэння яе з’яў. Роз­ныя формы і з’явы народнай культуры выдзяляюцца на аснове сістэмы наступных карэляцый чалавек <-> яго ўнутраны, духоўны свет; чалавек <-> сям’я; чалавек <-> праца; чалавек <-> грамад­ства; чалавек <-> рэлігія; чалавек <-> гісторыя; чалавек <-> прырода; чалавек <-> сусвет.

Змест названых апазіцый раскрываецца праз разнастайныя формы духоўнай культу­ры, напрыклад: апазіцыя чалавек сям’я рэалізуецца ў такіх формах, як сямейна-абрадавы фальклор (радзінна-хрэсьбінны, вясельны, пахавальны фальклор), традыцыі і абрады сямейнага укладу жыцця, сямейна-абрадавая лексіка;

апазіцьй чалавек <-> праца рэалізуецца ў такіх формах, як каляндарна-абрадавы фальк­лор, звязаны з народным календарем, каляндарна-абрадавая лексіка, народнагаспадарчая лексіка;

чалавек духоўны свет праяўляецца ў такіх формах, як пазаабрадавая паэзія, любоўная лірыка;

чалавек <-> рэлігія абумоўлівае такія разнавіднасці народнай культуры, як традыцыі і абрады, звязаныя з народнымі святамі, міфалагічныя звесткі, звязаныя з богам, народная рэлігійная лексіка;

чалавек <-> грамадства выклікае сацыяльна-бытавыя жанры вуснай народнай творчас­ці, сацыяльную лексіку;

чалавек <-> гісторыя звязана з пазаказачнай прозай, гістарычнай лексікай чалавек <-> прырода —> праяўляецца ў прыкметах і павер’ях, казках, метэаралагічнай, батанічнай і заалагічнай лексіцы;

чалавек сусвет —» рэалізуецца ў міфалагічных звестках, звязаных з узнікненнем свету, нябеснымі з’явамі, у міфалагічнай лексіцы і г.д.

Абазначаны сістэмны падыход да вывучэння разнастайных з’яў народнай культуры дасць магчымасць паказаць іх узаемасувязь і ўзаемадзеянне, дазволіхц> выявіць фактары, якія вызначылі агульнае і лакальнае, традыцыйнае і рэгіянальнае ў фарміраванні і развіцці фальклорна-этнаграфічнай і лінгвістычнай спадчыны.

Комплекснае вывучэнне традыцыйнай культуры Ўсходняга Палесся як своеасаблівай канцэптасферы будзе садзейнічаць апісанню спецыфічных асаблівасцей усходненалескай культурнай прасторы, якія вызначаюць яе месца ў адзіным усходнеславянскім кантэксце. Канцэптуальны аспект даследавання народнай культуры абумоўлівае сістэмнае вывучэнне яе зместу, вызначэнне яе структуры, выдзяленне асноўных, сутнасных канцэптаў, дэманстрацыю іх узаемасувязі з рознымі праявамі духоўнай культуры.

Вынікі вывучэння канцэптасферы традыцыйнай народнай культуры маюць вялікае ідэйна-патрыятычнае, выхаваўчае, вучэбна-адукацыйнае, краязнаўчае і пазнавальнае значэн­не. Яны могуць выкарыстоўвацца як спецыялістамі ў галіне культуры, навукі, адукацыі, так і ўсімі, хто цікавіцца гісторыяй і культурай роднага краю. Матэрыялы даследавання будуць садзейнічаць развіццю рэгіёназнаўства і краязнаўства, спрыяць папулярызацыі гісторыі і ку­льтуры ‘малой радзімы’. Яны будуць карыснымі для супрацоўнікаў абласных і гарадскіх устаноў культуры, краязнаўчых аб’яднанняў, органаў адукацыі, могуць з поспехам выкарыстоўвацца як рэгіянальная кампанента ў працэсе выкладання адпаведных дысцыплін у сістэме вышэйшай і сярэдняй адукацыі.

Літаратура

  1. Традиции материальной и духовной культуры Восточного Полесья: проблемы изу­чения, сохранения и развития в постчернобыльское время: Монография / Науч. ред. Д.Г. Лин. — Гомель: УО “ГГУ им. Ф. Скорины”, 2003. — 167 с.

Аўтар: А.А. Станкевіч
Крыніца: «Скарына і наш час», V Міжнародная навуковая канф. (2011, Гомель). Міжнародная навуковая канферэнцыя «Скарына і наш час», 14-15 кастрычніка 2011 г.: [матэрыялы] / рэдкал.: А. А. Станкевіч (гал. рэд.) [і інш.]; М-ва адукацыі РБ, Гомельскі дзярж. ун-т імя Ф. Скарыны. — Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2011. — 302 с. Ст. 29-31.