Як і ў Беларусі ў цэлым, у канфесійнай прасторы Гомельскай вобласці ў пачатку 1990-х гг. сфармаваўся феномен «рэлігійна-царкоўнага рэнесансу» [5, с. 37-65]. Яго найбольш значнай праявай, пры супярэчлівым характары рэальнай рэлігійнасці грамадства [1; 4], стала істотнае павелічэнне колькасці рэлігійных арганізацый. Калі на пачатак 1991 г. на Гомельшчыне налічваліся 94 зарэгістраваныя рэлігійныя абшчыны [2, с. 236], то да 2020 г. іх колькасць узрасла ў 4,5 разы, да 422 [3, с. 63]. Станоўчая дынаміка росту, але пры яе істотным зніжэнні, захоўвалася і ў 2000-х гг. Калі на пачатак 2000 г. у рэгіёне дзейнічала 288 абшчын, то да 2020 г. ix колькасць павялічылася ў 1,5 разы [3, с. 63].
Разнастайнае рэлігійнае жыццё сучаснай Беларусі прадстаўлена ў Гомельскай вобласці 422 суполкамі 17 канфесій – большай часткі рэлігійных аб’яднанняў краіны (25 канфесій). На пачатак 2020 г. у рэгіёне дзейнічалі 305 культавых будынкаў і 31 будаваўся (у 2010 г. – 252 і 25), у рэлігійных структурах усіх канфесій быў заняты 441 святар (у 2010 г. – 420), функцыянавалі 5 абласных рэлігійных аб’яднанняў (Гомельская і Тураўская епархіі Беларускай праваслаўнай царквы, Пінская дыяцэзія Рымска-каталіцкай царквы, Аб’яднанне Хрысціян веры евангельскай і Аб’яднанне Евангельскіх хрысціян-баптыстаў).
Рэлігійная структура сучаснай Гомельскай вобласці носіць ярка выражаны поліканфесійны характар з дамінаваннем арганізацый хрысціянскага тыпу. Пры гэтым, як і ў іншых рэгіёнах і ў рэспубліцы ў цэлым, адсутнічае абсалютная дамінаванне якой-небудзь адной канфесіі. Найбольш трывалыя пазіцыі па колькасці рэлігійных суполак займаюць чатыры канфесіі: Беларуская праваслаўная царква (БПЦ) (каля 57,11%), Хрысціяне веры евангельскай (ХВЕ) (каля 17,77%), Евангельскія хрысціяне-баптысты (ЕХБ) (каля 6,16%) і Рымска-каталіцкая царква (РКЦ) (4,74%). На астатнія 13 канфесій даводзіцца толькі каля 14% ад агульнай колькасці рэлігійных суполак у вобласці. Да хрысціянству ставяцца 12 напрамкаў з 17, абшчыны якіх маюць афіцыйную рэгістрацыю. Хрысціянскія канфесіі аб’ядноўваюць каля 97,38% зарэгістраваных у вобласці рэлігійных абшчын.
Адначасова захоўваецца высокая ступень стабільнасці канфесійнай структуры рэгіёну. За апошнія 20 гадоў аформіліся і прайшлі працэдуру дзяржаўнай рэгістрацыі толькі арганізацыі двух канфесій – месіянскіх абшчын (2002 г.) і мусульманский рэлігіі (2004 г.). Найбольш заўважным з 2000 г. па 2020 г. быў рост суполак БПЦ (на 92 абшчыны), ХВЕ (на 22), ЕХБ (на 5), адвентыстаў (на 5), лютэранства (на 2), іудзейскай рэлігіі (на 3), месіянскіх абшчын (на 2). Скарацілася колькасць абшчын грэка-каталікоў (з 2 да 1).
У 2000-х гг. захоўваюцца традыцыйныя рэгіянальныя асаблівасці рэлігійнай геаграфіі Беларуси. У параўнанні з большасцю іншых рэгіёнаў краіны Гомельшчына адрозніваецца менш выяўленай канфесійнай актыўнасцю. У прыватнасці, прадстаўленыя іут на пачатак 2020 г. рэлігійныя абшчыны складалі каля 12,45% ад іх агульнай колькасці ў Беларусі [3, с. 113]. Пры гэтым на тэрыторыі вобласці пражывала каля 14,7% насельніцтва краіны. Для параўнання: рэлігійныя арганізацыі Брэстчыны, наадварот, складаюць 22,57%, а насельніцтва – каля 14,3% ад рэспубліканскіх значэнняў. Саступае Гомельшчыне па дадзеным індэксе канфесійнай актыўнасці насельніцтва толькі Магілёўшчына (8,68% і 10,9% адпаведна).
У параўнанні з іншымі абласцямі Беларусі, выключаючы толькі Магілёўскую, у Гомельскай вобласці дзейнічае меншая колькасць культавых будынкаў і служыць менш святароў. Акрамя таго, большасць найбольш значных з дзеючых у рэгіёне канфесій мае ў канфесійнай структуры рэспублікі ўдзельную вагу, які саступае асераднёнаму рэгіянальнаму паказчыку (каля 14,3%). Так, абласныя абшчыны БПЦ займаюць каля 14,1%, РКЦ – каля 4,02% ад ix агульнай колькасці ў Рэспубліцы Беларусь, абшчыны ЕХБ – каля 9,3%, але грамады ХВЕ – каля 14,3%.
Параўнальная ступень рэлігійна-царкоўнай самадзейнасці насельніцтва ў абласцях Беларусі можа, нароўні з іншымі паказчыкамі, быць праілюстравана індэксам канфесійнай актыўнасці рэгіёнаў – суадносінамі колькасці насельніцтва да колькасці рэлігійных суполак. Калі ў сярэднім у Беларусі на адну зарэгістраваную суполку прыходзіцца 2,78 тысяч чалавек (дадзеныя на 1 студзеня 2020 г.), то ў Гомельскай вобласці – 3,29 тысяч, што з’яўляецца адным з самых нізкіх паказчыкаў у рэспубліцы. Так, на адну суполку ў Гродзенскай вобласці прыпадае 2,12 тысяч чалавек, у Віцебскай – 2,02, у Мінскай – 2,08, а ў Брэсцкай – 1,76 тысяч чалавек (гэта найбольш высокі паказчык у рэспубліцы). Найменшы паказчык канфесійнай актыўнасці сярод абласцей краіны ў Магілёўскай вобласці – 3,48 [3, с. 78].
За гады суверэнітэту Беларусі рэлігійнае жыццё гомельскага рэгіёну, як і рэспублікі ў цэлым, стала значна больш разнастайным. Грамадства зацікаўлена ў мірным суіснаванні розных рэлігій і іх прадстаўнікоў, што магчыма толькі на аснове верацярпімасці. Паважлівыя міжканфесійныя ўзаемаадносіны з’яўляюцца важным гарантам грамадзянскага міру і грамадскай згоды.
Табліца 1 – Канфесійная структура Гомельскай вобласці (па стане на 1 стуцзеня 2020 г.)
№ п/п | Канфесіі | Усяго суполак у рэспубліцы | Гомельская вобласць | ||
Колькасць суполак урэгіёне | %суполак канфесіі ў рэгіёне ад агульнай колькасці абшчын канфесіі ў рэспубліцы | %суполак канфесіі ад агульнай колькасці абшчын у рэгіёне | |||
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 |
1 | Праваслаўная царква (БПЦ) | 1709 | 241 | 14,10 | 57,11 |
2 | Стараверская царква | 34 | 2 | 5,88 | 0,47 |
3 | Рымска-каталіцкая царква (РКЦ) | 498 | 20 | 4,02 | 4,74 |
4 | Каталікі лацінскага абраду | 1 | 0 | 0,00 | 0,00 |
5 | Грэка-каталіцкая царква (уніяты) | 16 | 1 | 6,25 | 0,24 |
6 | Армянская апостальская царква | 4 | 0 | 0,00 | 0,00 |
7 | Рэфармацкая царква | 1 | 0 | 0,00 | 0,00 |
8 | Прэсвітэрыянскай царква | 1 | 0 | 0,00 | 0,00 |
9 | Лютзранская царква | 25 | 4 | 16,00 | 0,95 |
10 | Хрысціяне веры евангельскай (ХВЕ) | 524 | 75 | 14,31 | 17,77 |
11 | Хрысціяне поўнага евангелля (ХПЕ) | 62 | 16 | 25,81 | 3,79 |
12 | Хрысціяне веры апостальскай (ХВА) | 11 | 0 | 0,00 | 0,00 |
13 | Евангельскія хрысціяне -баптысты (ЕХБ) | 281 | 26 | 9,25 | 6,16 |
14 | Адвентисты сёмага дня (АСД) | 73 | 12 | 16,44 | 2,84 |
15 | Сведкі Іеговы | 27 | 7 | 25,93 | 1,66 |
16 | Новаапостальская царква | 21 | 5 | 23,81 | 1,18 |
17 | Царква Хрыстова | 5 | 0 | 0,00 | 0,00 |
18 | Месіянскія абшчыны | 3 | 2 | 66,67 | 0,47 |
19 | Мармоны | 4 | 0 | 0,00 | 0,00 |
20 | Іудзейская рэлігія (артадаксальны іудаїзм) | 38 | 7 | 18,42 | 1,66 |
21 | Прагрэсіўны іудаїзм (Рэфармаваны іудаїзм) | 15 | 1 | 6,67 | 0,24 |
22 | Мусульманская рэлігія | 24 | 1 | 4,17 | 0,24 |
23 | Бахаі | 5 | 1 | 20,00 | 0,24 |
24 | Крыпшаіты | 6 | 1 | 16,67 | 0,24 |
25 | Будызм | 1 | 0 | 0,00 | 0,00 |
Усяго | 3389 | 422 | 12,45 | 100 |
Спіс выкарыстаных крыніц і літаратуры
- Дьяченко, О. В. Религиозный традиционализм и модернизм: в поисках смысла / О. В. Дьяченко // Религия и общество — 6: сб. науч, статей / под общ. ред. В. В. Старостенко, О. В. Дьяченко. — Могилев: МГУ им. А. А. Кулешова, 2011, — С. 174-177.
- История белорусской государственности. В 5 т. Т. 5. Национальная государственность на переломе эпох (вторая половина XX — начало XXI в.) / А. А. Коваленя [и др.]; отв. ред. тома Н. В. Смехович; Национальная академия наук Беларуси, Институт истории. — Минск: Беларус. навука, 2020. — 759 с.
- Старостенко, В. В. Религии в Республике Беларусь в статистическом измерении: справочник / В. В. Старостенко. — Могилев: МГУ им. А. А. Кулешова, 2021. — 144 с.: ил.
- Старостенко, В. В. Религиозность в современной Беларуси: мифы и действительность / В. В. Старостенко // Проблемы и персективы становления гражданского общества: материалы Междунар. науч.-практич. Конф., 20-21 мая 2010 г., Могилев / редкол.: Ю. Μ. Бубнов (отв. Ред.) [и др.]: В 2 ч. — Могилев: МГУП, 2010. -Ч. 1. — С. 334-337.
- Старостенко, В. В. Религия и свобода совести в Беларуси: очерки истории: монография / В. В. Старостенко. — Могилев: МГУ им. А. А. Кулешова, 2011, — 272 с.: ил.
Аўтар: В.У. Старасценка
Крыніца: Беларусь у гістарычнай рэтраспектыве ХІХ-ХХІ стагоддзяў: этнакультурныя і нацыянальна-дзяржаўныя працэсы: матэрыялы Рэспубліканскай навуковай канферэнцыі (Гомель, 14 кастрычніка 2021 г.) ∕ рэдкалегія: А. Р. Яшчанка (гал. Рэд.) [і інш.]; М-ва адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гомельскі дзярж. Ун-т імя Ф. Скарыны. – Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2021. – С. 182-187.