Каляды ў Гомелі (2017 г.)

0
824

Традыцыя вадзіць казу па цэнтральным базары ды культурных установах нарадзілася ў гомельскіх талакоўцаў больш за 20 год таму і ніколі не перарывалася. І сёлета традыцыйныя шчодрыкі вясёлаю кампаніяй з Казой, Мядзведзем, механошамі ды калядоўнікамі прайшліся па рынку, дзе зычылі гандлярам “даход круглы год” ды “каб усё было гожа, а што не гожа – то не дай Божа!”.