Каляднае прадстаўленне

0
1378
каляды

10 снежня на ўправе АГП ГМКГА “Талака” ладзіла святочнае, каляднае прадстаўленне. Цягам выступа талакоўцы пазнаёмілі гледачоў з разнастайнымі традыцыямі калядавання ці шчадравання.

Падчас прадстаўлення талакоўцы заспявалі багата аўтэнтычных, калядных песен, якія яны назбіралі самі падчас летніх фальклёрных вандровак на Гомельшчыне.

У каляднай вечарыне таксама ўзяў удзел знакаміты Гомельскі бард Адрусь Мельнікаў, а таксама музычны гурт “Млын сонца”.

10 снежня на ўправе АГП ГМКГА “Талака” ладзіла святочнае, каляднае прадстаўленне. Цягам выступа талакоўцы пазнаёмілі гледачоў з разнастайнымі традыцыямі калядавання ці шчадравання. Так, з казою калядавалі на Гомельшчыне наступным чынам: каза хадзіла разам з павадыром, заходзіла ў хату, пачынала скакаць, раптоўна “памірала”, валілася на падлогу і ляжала нерухома, быццам нежывая. Пасля таго як калядоўшчыкаў адорвалі гаспадары, каза “уваскрасала”. Гэтае дзеянне сымбалізавала сабой адыход, “паміранне” старога года і надыход новага. Мядзведзя на Гомельшчыне вадзіў таксама павадыр, які загадваў мішке паказаць як робяць розныя рэчы: як бабы бялізну мыюць, як мужыкі сена косяць (ці дровы сякуць), як п’яны мужык дадому з карчмы вяртаецца, як хлапец да дзеўкі заляцаецца, а дзеўка сароміцца. Апроч казы і мядзведзя, на каляды вадзілі кабылу. Павадыром кабылы быў звычайна “цыган”, які жартаўліва спрабаваў прадаць сваю кабылу, усялякімі спосабамі нахвальвае яе, а гаспадары, наадварот, спрабавалі яе зганьбіць. У калядным гурце часта хадзілі “цыганкі”. Яны спрабавалі варажыць гаспадарам, брахалі як толькі маглі.

Падчас прадстаўлення талакоўцы заспявалі багата аўтэнтычных, калядных песен, якія яны назбіралі самі падчас летніх фальклёрных вандровак на Гомельшчыне.

У каляднай вечарыне таксама ўзяў удзел знакаміты Гомельскі бард Адрусь Мельнікаў, а таксама музычны гурт “Млын сонца”.