У ноч з 7-га на 8-га студзеня гомельская “Талака” адсвяткавала сапраўдныя Каляды ў вёсцы Міхалькі Гомельскага раёна.
Традыцыйна перыяд святак ці Крывых вечароў пачынаўся першай куццёй (24-25 снежня ці 6-7 студзеня) і доўжыўся цягам двух тыдняў прыкладна.
Гэтым годам “Талака” традыцыйна прайшлася па каляду па хатах, са спевамі, музыкай ды жартамі. Нягледзячы на суворае надвор’е, калядоўшчыкаў прымалі цёпла, дый адсыпалі добрай каляды.
За відэа дзякуй спадарыні Ларысе Шчыраковай !