Каляда, калядзіца, добрая маладзіца!

0
1673
Каляды, калядоўшчык, звязда, зорка

Сапраўдная аўтэнтычная калядная песня будзе гучаць у цэнтры Гомеля каля філіяла Веткаўскага музея 7 студзеня. У гэты дзень адбудзецца фестываль народнай каляднай песні, на якім кожны гамяльчук зможа зацаніць сапраўдную прыгажосць народнай каляднай песні і патанчыць пад вясёлыя гукі дуды.

У фестывалі прымуць удзел захавальнікі аўтэнтычнай спеўнай традыцыі з вёскі Стаўбун – гурт “Стаўбунскія вячоркі” і вёскі Старое сяло – гурт “Рэчанька”, а таксама маладыя пераемнікі народнай традыцыі з Гомеля – спеўны гурток ГМКГА “Талака”!

Агульную весялосьць падтрыюць народныя танцы пад дуду!

Для тых, хто яшчэ не адарыў сяброў святочнымі падарункаі, будзе наладжаны святочны кірмаш.

😉

Калі: 7 студзеня а 12.00

Дзе: ля ўваходу ў філіял Веткаўскага музея народнай творчасці (г. Гомель, плошча Леніна, 4 – каля сабора Пятра і Паўла)

Мерапрыемства Вконтакте: http://vk.com/club33812542