Калінкавіцкі манетны скарб

0
963
Калінкавіцкі манетны скарб

Калінкавіцкі манетны скарб быў знойдзены ў 1961 у г. Калінкавічы. Ухаваны ў другой палове 17 — першай палове 18 ст. У тканіне было загорнута больш за 2,5 тыс. манет, сярод якіх некалькі срэбраных паўтаракаў Рэчы Паспалітай і герцагства Прусіі 1620-х г., медныя соліды Рэчы Паспалітай.

Захавалася 2051 медная манета, у т.л. 78 фальшывых (падробкі солідаў ВКЛ і каралеўства Польскага). Адзін з найбольшых скарбаў мед­ных солідаў Яна II Казіміра Вазы. Захоўваецца ў Мазырскім краязнаўчым музеі, 513 манет скарбу перададзены ў мясцовую школу.


Крыніца:
Энцыклапедыя гісторыі Беларусі – Том 4. С. 29.