Калі Светлагорск наведаў старшыня Рады Міністраў Беларусі Вячаслаў Кебіч?

0
379
Калі Светлагорск наведаў старшыня Рады Міністраў Беларусі Вячаслаў Кебіч

Старшыня Рады Міністраў Рэспублікі Беларусь Вячаслаў Кебіч наведаў Светлагорск у 1994 годзе. На той час ён выконваў абавязкі кіраўніка дзяржавы і прэтэндаваў на пост пер­шага Прэзідэнта Беларусі.

Старшыня Рады Міністраў Рэспублікі Беларусь Вячаслаў Францавіч Кебіч пабываў у Светлагорску 25 красавіка 1994 года падчас сваёй паездкі па Гомельшчыне. На мяжы Светлагорскага і Бабруйскага раёнаў госця сустрэлі старшыня абласной Рады народных дэпутатаў Н.Р. Вайцянкоў, першы намеснік старшыні аблвыканкама А.А. Касцючэнка, старшыні Светлагорскай раённай і гарадской Рад народных дэпутатаў А.І. Просіна і А.С. Якабсон [1].

У Светлагорску Вячаслаў Кебіч наведаў вытворчае аб’яднанне «Хімвалакно» [2] (зараз РУП “СВА “Хімвалакно”), дзе пабываў у цэхах прадзільным №3, гарачай выцяжкі і тэкстуравання №2, перамоткі завода поліэфірных тэкстыльных нітак, азнаёміўся з рэканструкцыяй другой корднай вытворчасці, агледзеў агрэгаты па выпуску віскозных тэкстыльных нітак, пабываў на лініі вытворчасці поліпрапіленавых мяхоў. У цэху тавараў народнага спажывання № 2 пагутарыў з яго працаўнікамі. Старшыня Рады Міністраў Рэспублікі Беларусь цікавіўся іх жыццём. Адказваючы на пытанні працаўнікоў ВА “Хімвалакно”, Кебіч падкрэсліў, што спробы дыскрэдытаваць дамову пра аб’яднанне грашовых сістэм Беларусі і Расіі не маюць пад сабою ніякае глебы. Кіраўнік урада паведаміў, што з 1 траўня 1994 года ўся прадукцыя, якая ўвозіцца з Расіі, будзе на 30-40% тайнейшая. А паніжэнне кошту кожнай тоны нафты да 40 даляраў дазволіць беларускай прадукцыі стаць канкурэнтаздольнай на расійскім рынку [1].

Пасля наведвання Светлагорскага BA “Хімвалакно” Вячаслаў Кебіч ад’ехаў у Гомель. На той час на ўсю моц ішла кампанія па выбарах першага Прэзідэнта Беларусі. Амаль праз месяц, 23 чэрвеня 1994 года Кебіч сасіупіў кіраванне краінай першаму Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку [3].

Крыніцы:

  1. Визит на Гомельщину II Химики.1994. № 15. С. 1.
  2. Светлагорск наведаў старшыня СМ РБ В. Ф. Кебіч II Светлагорскія навіны. 1994. ЗО красавіка. С. 1.
  3. Главы государства — с визитом к нам // Химики.2002. № 25. С. 2.

Аўтар: В. Раманцоў
Крыніца: Зведаная зямля. Светлагоршчына ў пытаннях і адказах. — Мінск: Галіяфы, 2011. — 252 с. Ст. 129-130.