Пуск Светлагорскай цеплавой электрацэнтралі (Васілевіцкай ДРЭС) адбыўся 30 верасня 1958 года.
Па камандзе дырэктара Светлагорскай ЦЭЦ (у мінулым Васілевіцкай ДРЭС) Аляксандра Завадскага начальнік змены В. Мядзведзеў у 11 гадзін 30 хвілін уключыў у сетку першы блок электрастанцыі магутнасцю 50 мегават (МВт) [1]. Першымі спажыўцамі электрычнасці сталі прамысловыя прадпрыемствы, калгасы і саўгасы Гомелынчыны. У гэты дзень гарадскі пасёлак Шацілкі праславіўся на ўвесь СССР. Каб стаць сведкамі гістарычнай падзеі, у Шацілкі прыехалі старшыня Рады Міністраў БССР Н. Аўхімовіч, першы сакратар Гомельскага абкама КПБ I. Палякоў, начальнік Кіравання энергетыкі РНГ БССР Я. Батвіннік.
4 кастрычніка 1958 года ў Шацілках адбыўся ўрачысты мітынг, прысвечаны здачыўэксплуатацыю першай чаргі электрастанцыі, на які сабраліся тысячы жыхароў раёну [2].
Мэтазгоднасць будаўніцтва электрастанцыі ля Шацілак Парыцкага раёну (зараз горад Светлагорск — раённы цэнтр Гомельскай вобласці) была выказана спецыялістамі Ленгіпраторфа ў 1940 годзе. Яны разлічылі, што працаваць яна будзе на торфе. Работнікі ленінградскага інстытута “Цеплаэлектрапраект” выканалі разбіўку пляцоўкі будучай ДРЭС на мясцовасці. Будаўніцтву электрастанцыі перашкодзіла Другая сусветная вайна. Зробленая ў 1940 годзе праца не была дарэмнай: усе чарцяжы, разлікі захаваліся. Пасля вайны новая экспедыцыя ад “Цеплаэлектрапраекта” накіравалася ў Парыцкі раён і адшукала некранутым на калгасным двары рэпер №1. Па ім спецыялісты інстытута легка знайшлі астатнія [3].
Задание на праектаванне будучай Васілевіцкай ДРЭС у раёне чыгуначнай станцыі Шацілкі Парыцкага раёну было ўнесена ў планы VI пяцігодкі (1954-1958) і зацверджана ў Міністэрстве электрастанцый СССР 30 чэрвеня 1952 года. Летам таго ж года ў Шацілках работу з адноўленымі чарцяжамі працягнулі работнікі Львоўскага інстытута “Цеплаэлектрапраект”. Напрыканцы года яны распрацавалі два варыянты генеральнага плана будаўніцтва Васілевіцкай ДРЭС [4], якая стваралася для патрэб у электраэнергіі паўднёва-ўсходняй часткі Беларусі [3]. Сваю назву будучая электрастанцыя атрымала ад торфапрадпрыемства “Васілевічы-2”, якое знаходзілася на адлегласці 20 кіламетраў і звязвалася вузкакаляінавай чыіункай. “Васілевічы-2” павінна было забяспечваць ДРЭС палівам на 70%. Астатнія 30% торфу пастаўляла прадпрыемства “Буеў Мох”, што знаходзілася ў 180 кіламетрах ад Шацілак. Меркавалася, што залежаў торфу ў раёне Сасновага Бору хопіць на 25 год, аднак радовішча было выкарастана за 12 год. Попел, які заставаўся ад спаленага торфу, складваўся непадалёк. 3 цягам часу ўтварылася rapa, якая сёння носіць назву Попеладвал. Зараз на ёй размесцілася агародніцкае таварыства.
14 студзеня 1954 года Міністэрства электрастанцый і электрычнай прамысловасці СССР пры-няло рашэнне аб стварэнні будаўнічага ўпраўлення Васілевіцкай ДРЭС. Начальнікам яго быў прызначаны Е. Архангельскі галоўным інжынерам — С. Герштэйн. 19 студзеня 1954 года на чыіуначнай станцыі Шацілкі сышла першая группа рабочых-будаўнікоў У колькасці 17 чалавек на чале з Міхаілам Раманенкам [5]. 5 верасня 1954 года першым дырэктарам Васілевіцкай ДРЭС быў прызначаны Аляксандр Мікалаевіч Завадскі, які будзе займаць гэтую пасаду да 30 чэрвеня 1964 года [6].
Пуск электрастанцыі стаў значнай падзеяй дЛл Парыцкага раёну і краіны. Планаваўся ён на 1. верасня 1958 года, але адбыўся на месяц пазней — 30 верасня. Як пісалі тагачасныя газеты, чарговая савецкая перамога была прысвечана XXI з’езду Камуністычнай партыі СССР, 40-годдзю БССР і Камуністычнай партыі Беларусі [7]. Васілевіцкая ДРЭС на той час мела каласальнае значэнне для эканомікі рэспублікі. Праектная маїутнасць яе ў 9 разоў пераўзыходзіла маїутнасць БелДРЭС, пабудаванай у першую савецкую пяцігодку.
Праз тры гады, 31 верасня 1961 года было завершана будаўніцтва першай чаргі Васілевіцкай ДРЭС маїутнасцю 200 МВт. У 1968 годзе пачала працаваць другая чарга электрастанцыі — прадпрыемста дасягнула праектнай маїутнасці 306 МВт.
У 1978 годзе Васілевіцкая ДРЭС была пераназвана ў Светлагорскую цеплаэлектрацэнтралъ (ЦЭЦ). Асноўнымі функцыямі яе стала выпрацоўка пару і гарачай вады для забеспячэння горада Светлагорска і яго прадпрыемстваў.
У 1982 годзе абсталяванне Светлагорскай ЦЭЦ выпрацавала свой рэсурс, маїутнасць яе скарацілася напалову, да 150 МВт.
З 1985 года ЦЭЦ працуе на газе і мазуце замест цвёрдага паліва. А ў 1989 годзе было завершана будаўніцтва трэцяй чаргі, што павялічыла маїутнасць электрастанцыі, хоць у эксплатацыю быў уведзены толькі адзін воданагравальны кацёл. Па дадзеных на 2002 год, маїутнасць Светлагорскай ЦЭЦ складала 195 МВт [8].
Каб палепшыць экалагічную абстаноўку ў Светлагорску, у верасні 1997 года была пабудавана трэцяя труба ЦЭЦ вышынёй 180 метраў, якая ўзводзілася шэсць год [9]. Дзве першыя трубы мелі вышыню 120 метраў.
У 2006 годзе пасля рэканструкцыі труб Светлагорскай ЦЭЦ замест ранейшай даты “1958” (год пабудовы) намалявалі чамусьці дату “2005”, а на самай высокай трубе (год пабудовы 1997) з’явілася дата “2006” [10], што парушае прынятую ў савецкія часы традыцыю адлюстроўваць на вытворчых аб’ектах гады іх пабудовы.
у 2011 годзе ЦЭЦ мусіла развіць маїугнасць 155 МВт, але рэальныя патрэбы былі амаль ў тры разы меней.
Крыніцы:
- Хоміч А.Н., Рабянок П.П. Светлагорск у рыштаваннях / Памяць: Светлагорск і Светлагорскі раён. Кн. 2. Мн. 2003. С. 541.
- Сцепук У., Савасценка Я. Светлагорск. Мн. 1966. С. 10.
- Поседько Н. Покорители огня II Регион-вести. 2003. № 22. С. 1-2.
- Щербин А Василевичская ГРЭС-Светлогорская ТЭЦ II Светлагорскія навіны. 2008.17 студзеня. С. 5.
- Садоўскі А. Другая маладосцъ цеплаэлектрацэнтралі II Светлагорскія навіны. 1995. 20 снежня. С. 2.
- Хоміч А.Н. Светлагорская ЦЭЦ / Памяць: Светлагорск і Светлагорскі раён. Кн. 2. Мн. 2003. С. 562.
- Барбук М. Сэрца Светлагорску II Агні комунізму. 1988. 25 кастрычніка. С. 2.
- Федоренко И. Самая независимая от России II Ранак-плюс. 2002. №51. С. 1.
- Поседько Н. У энергетиков, в отличие от химиков, мрубы стоят крепче // Ранак-плюс. 1997. №24. С. 3.
- Сивак А. Символ без символики II Ранак-плюс. 2006. № 47. С. 4.
Аўтар: В. Раманцоў
Крыніца: Зведаная зямля. Светлагоршчына ў пытаннях і адказах. — Мінск : Галіяфы, 2011. — 252 с. Ст. 116-119.