Пуск ЦКК (цяпер ААТ “Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат”) адбыўся 30 чэрвеня 1968 года. У гэты дзень сваю першую прадукцыю даў цэх па вытворчасці гафраванай тары.
Будаўніцтва камбіната пачалося ў 1966 годзе ў адпаведнасці з дырэктывамі XXIII з’езда КПСС на восьмую пяцігодку. Праектаванне прадпрыемства было даручана інстытуту «Укргіпрабум». Пляцоўка пад будучы завод была выбрана за некалькі кіламетраў ад горада Светлагорска, каля Завода штучнага валакна. Будучае прадпрыемства павінна было размесціцца на плошчы 100 га, дзе раней знаходзіліся балаты і пясчаныя насыпы.
14 студзеня 1966 года быў забіты ў зямлю першы калок Светлагорскага ЦКК. Па ўспамінах першага будаўніка, былога генеральнага дырэктара прадпрыемства Аляксандра Чыжа, у тым годзе выпала столькі снеіу, што да будаўнічай пляцоўкі даводзілася дабірацца па трубах цеплатрасы Завода штучнага валакна [1]. Але будаўніцтва камбіната вялося апераджальнымі тэмпамі.
30 чэрвеня 1968 годаўэксплуатацыюбылаўведзена першая чарга цэху гафраванай тары. У гэты дзень на агрэгаце №1 вытворчасці французскай фірмы Магшз Магііп (прадукцыйнасць 60 млн. м2 у год) была атрымана першая прадукцыя — гофракардон, з якога на друкавана-высякальным аўтамаце была зроблена першая скрыня. Працаваць цэх пачынаў на прывазной сыравіне.
У 1970 годзе былі пушчаны кардонна-папяровы цэх і першая чарга макулатурнага пастарунку. У 1972 годзеў цэху гофратары ўсталёўваецца агрэгат вытворчасці завода “Тяжбуммаш” (Петразаводск), прадукцыйнасцю 30 млн. м2 гофракардону ў год, а ў 1973 годзе адбыўся пуск машыны К-07 (выпускаў завод імя Арцёма) па вытворчасці скрынкавага кардону, яна скарыстоўвала макулатуру на 100%. Прадукаванне гофракардону дасягнула 70 тыс. тон у год [2].
У 1976 годзе ў эксплуатацыю быў здадзены цэх па вытворчасці склеенага кардону (рознага кшталту паковак), з машынай фірмы ТЕКМО (Італія) прадукцыйнасцю 30 тыс. тон.
Загадам Міністэрства папяровай прамысловасці СССР за №139 ад 31 траўня 1976 года прадпрыемства атрымала назоў Светлагорскі цэлюлозна-кардонны завод, праз два гады яму было прысвоена імя 60-годдзя Камуністычнай партыі Беларусі.
У 1978 годзе ў цэху гофратары ўсталёўваюць тэхналагічную лінію “Транслайн-1228” французскай фірмы Магіыз Магііп па вырабе скрыняў, з максімальнай прадукцыйнасцю 15 тыс. скрыняў у гадзіну.
29 снежня 1979 года на Светлагорскім ЦКЗ з’явілася ўнікальная вытворчасць — цэх фільтравальных кардонаў для патрэбаў ваенна-прамысловага комплексу СССР. Прадукцыя выкарыстоўвалася ў фільтрах, якія ставіліся ў герметычных калысках для абароны маленькіх дзяцей на выпадак выкарыстання ядзернай зброі. Але праз десяць год неабходнасць у такім кардоне адпала, і вытворчасць была закансервавана [3].
30 снежня 1980 года на прадпрыемстве быў уведзены ў эксплуатацыю цэх папяровых мяхоў з дзвюма лініямі ад фірмы \\Нпйтоеііег шій Ноеізскег (Германія) прадукцыйнасцю да 45 млн. штук у год. Ен працаваў на прывазной паперы з Расіі. Сёння вытворчасць мяшкоў здзяйсняецца з уласнай паперы.
1 студзеня 1984 года ўведзены ў эксплуатацыю першы пускавы комплекс цэлюлознай вытворчасці (45400 тон у год). Камбінат займеў поўны цыкл: ад перапрацоўкі лесаматэрыялаў іглістых парод да вырабу скрыняў з гафраванага кардону.
У 1985 годзе ў цэху гафраванай тары ўстал ёўваецца I тэхналагічная лінія па вырабу буйнагабарытных скрыняў французскай фірмы Магіыз Магііп “Кютлайн 1636” прадукцыйнасцю 1100 скрыняў у [ гадзіну.
У 1988 годзе гафравальны агрэгат №3 Петразаводскага «Тяжбуммаш» пачаў даваць 44 млн. м2 гофракардону ў год.
Тэхналагічная лінія па вытворчасці скрыняў «ЭМБА 244», усталяваная ў 1991 годзе, забяспечвала выпуск 300 скрыняў у хвіліну. У тым жа годзе ўсталёўваецца тэхналагічная лінія англійскай фірмы Зішоп з прадукцыйнасцю 10200 скрыняў у гадзіну і тэхналагічная лінія па вырабе высечкі пакавання з гофракардону (скрыні латковага тыпу) швейцарскай фірмы ВоЬзі: прадукцыйнасцю 6 тыс. аркушаў у гадзіну.
У 1991 годзе Светлагорскі цэлюлозна-папяровы завод увайшоў у падпарадкаванне канцэрну “Беллеспаппрам” (загад №11 ад 2 кастрычніка) і быў пераназваны ў Светлагорскі ЦКК. У снежні 1993 года Дзяржаўным камітэтам Рэспублікі Беларусь па кіраванні дзяржаўнай маёмасцю і прыватызацыі Светлагорскі ЦКК быў ператвораны ў адкрытае акцыянернае таварыства. Статутны фонд прадпрыемства склаў 14 544 924 тыс. руб. і быў падзелены на 1 212 077 простых імянных акцый намінальным коштам 12 000 руб. кожная.
У 1999 годзе распачаўся выраб гофракардону на агрэгаце №4 вытворчасці нямецкай фірмы Реіегз, магутнасць якога была амаль роўная тром ранейшым: 150 млн. м2супраць 180 млн. м2 у год на папярэдніх трох.
У лютым 2003 года Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў Ураду краіны і канцэрну “Беллеспаппрам” напрыканцы года завершыць будаўніцтва другой чаргі Светлагорскага ЦКК. Паводле ацэнак спецыялістаў, на рэалізацыіо праекта патрабавалася $15 млн. [4]. Меркавалася, што вытворчасць цэлюлозы на прадпрыемстве павялічыцца ўдвая [5] — да 120 тысяч тон у год.
25 чэрвеня 2003 года Аляксандр Лукашэнка наведаў ААТ “Светлагорскі ЦКК”, каб пракантраляваць будаўніцтва другой чаргі прадпрыемства. Даручэнне кіраўніка краіны не было своечасова выкананана з-за адсутнасці інвестараў, і генеральны дырэктар ААТ “Светлагорскі ЦКК” ІОрый Айвазаў вымушаны быў пайсці ў адстаўку [6]. На змену яму прыйшоў былы дырэктар кардонна-папяровай фабрыкі Юрый Крук [7].
24 л істапада 2004 года Прэзідэнт Беларусі падпісаў указ, згодна якому прадпрыемства атрымала бюджэтнуюпазыкуўпамеры 11 млрд. руб. і $9,7 млн. Доля дзяржаўнай уласнасці ў статутным фондзе ААТ “Светлагорскі ЦКК” павінна была дасягнуць 76% (раней яна складала 47% акцый).
“Я маю права патрабаваць гэтага, — сказаў кіраўнік краіны на паседжанні па пытанні завяршэння будаўніцтва другой чаргі ААТ “Светлагорскага ЦКК”, якое адбылася ў ліпені 2004 года. — Дзе вашыя расійскія акцыяперы, чаму яны не ўкладваюць грошы ў прадпрыемства? Ды вы іх, мажліва, і ў вочы ніколі не бачылі. Калі мы будзем інвеставаць сюды дзяржаўныя грошы, то і прадпрыемства гэта павінна быць дзяржаўнае” [8].
У верасні 2005 года дзяржава павялічыла свой пакет акцый у ААТ «Светлагорскі ЦКК» з 47,23% да 75,95% праз набыццё дадаткова эмітаваных акцый на суму 17,370 млрд. руб. ($8 млн), да агульнай сумы $14,7 млн. Гэтыя грошы былі накіраваны на будаўніцтва другой чаргі камбіната. Статутны фонд ААТ «Светлагорскі ЦКК» вырас у 2,2 разы да 31,915 млрд. руб. ($14,8 млн). Долі астатніх акцыянераў прапарцыйна знізіліся: фізічных асобаў — з 12,4% да 5,66%, доля Ватіпо Аззосіаіез — з 14,04% да 6,4%, Bushell Corporation — з 13,92% да 6,3%, Іton Association — з 11,61% да 5,3%.
Пагасіць пазыкі Светлагорскі ЦКК меўся ў адцінку з 1 ліпеня 2006 года па 31 снежня 2010 года. На гэты перыяд права на атрыманне акцый ААТ ва ўласнасць мелі толькі дзяржава і сам Светлагорскі ЦКК [9].
30 снежня 2005 года адбыўся пуск другой чаргі цэлюлознай вытворчасці. Гэта дазволіла прадпрыемству атрымліваць дадаткова 10 тысяч тон цэлюлозы. Аіульны аб’ём яе вытворчасці дасягнуў 70 тысяч тон у год (за 2006 год атрымана 65,9 тысяч тонн) [10]. На будаўніцтва другой чаргі было затрачана крыху болей $11 млн., тэрмін акупляльнасці інвестыцыйнага праекту — каля 5 год [11].
30 траўня 2006 года на ААТ “Светлагорскі ЦКК” адбыўся пуск лесапілаванай вытворчасці. Для гэтай мэты была куплена фрэзерна-брусаваная лінія італьянскай фірмы Асозіа па прадукаванні дошкі і бруса. Набыць яе за $5 млн. дазволіла частка дзяржаўнай бюджэтнай пазыкі, якая была выдзелена прадпрыемству для будаўніцтва другой чаргі [12]. Тэрмін акупляльнасці праекту — 4 гады [13].
22 красавіка 2007 года ААТ “Светлагорскі ЦКК” наведала група прадстаўнікоўкітайскай аэракасмічнай карпарацыі 5А ТІ5. Мэта візіту — рэалізацыя буйнога інвестыцыйнага праекту па будаўніцтве на базе Светлагорскага ЦКК вытворчасці бялёнай цэлюлозы маіутнасцю 150 тысяч тон у год, якая дазволіла б Беларусі атрымліваць сваю газетную паперу. Па выніках візіту падпісаны двухбаковы мемарандум. Кошт праекта ацэньваўся ў $500 млн. [10].
У 2008 годзе генеральны дырэктар ААТ «Светлагорскі ЦКК» Юрый Крук фінансавае становішча прадпрыемства ацэньваў як “няпростае”: “Гэта звязана з вялікай крэдытнай нагрузкай, якая ляжыць на камбінаце. Мы бралі пазыку ў 15 млн. даляраў на завяршэнне будаўніцтва другой чаргі. Паступова яна гасіцца… Мы адчуваем некаторы недахоп зваротных сродкаў, але, дзякуючы павелічэнню штогод аб’ёму вытворчасці таварнай прадукцыі, расце і аб’ём прыбытку ад рэалізацыі. Летась ён склаў каля 130%. 2008 год складваецца для нас удала. Калі за 2007 год мы зарабілі 2 млрд. 300млн. рублёў, тоза сёлетнія 5месяцаў ужо маем больш за 2 млрд. чыстага прыбытку” [14].
Аднак у 2009 годзе ў сувязі з сусветнай фінансавай крызай на ААТ «Светлагорскі ЦКК» адбылося зніжэнне вытворчасці да 76,5% у параўнанні з 2008 годам [15].
У жніўні 2010 года ААТ «Светлагорскі цэлюлознакардонны камбінат» і кітайская карпарацыя САМСЕ (СНіпа САМС Еп$іпеегіп$ Со.) падпісалі дамову аб будаўніцтве завода па вытворчасці бялёнай сульфатной цэлюлозы. Магутнасць завода складзе 400 тыс. тон цэлюлозы ў год.
“У пачатку верасня бакі парафавалі кантракт аб будаўніцтве ў Беларусі завода па вытворчасці бялёнай сульфатной цэлюлозы магутнасцю 400 тыс. тон у год і China Ехіт Bank пачаў разгляд гэтага праекту», — паведаміў прэзідэнт кітайскай нацыянальнай машынабудаўнічай карпарацыі ЗіпотасН Жэнь Хунбінь, сустракаючыся 9 верасня 2010 года з прэм’ерміністрам Беларусі Сяргеем Сідорскім у Мінску.
САМСЕ з’яўляецца даччынай кампаніяй кітайскай дзяржаўнай машынабудаўнічай карпарацыі ЗіпотасН — адной з найбуйнейшых у Кітаі, падначаленай непасрэдна Дзяржкамітэту па кантролі і кіраванні дзяржаўнай маёмасцю пры Дзяржрадзе КНР. Яна была заснаваная ў 1997 годзе ў выніку перабудовы міністэрства машынабудавання Кітая, і на сённяшні дзень з’яўляецца адным з асноўных у КНР распрацоўнікаў і вытворцаў машынабудаўнічага абсталявання.
ААТ “Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат” з’яўляецца адзіным у Бел арусі вытворцам цэлюлозы.
Крыніцы:
- Хомицевич Д. Время, остановись! II Светлагорскія навіны. 2001.17 студзеня. С. 1.
- Хоміч А.Н. Адкрытае акцыянернае таварыства [“Светлагорскі цэлюлозна-кардонны комбінат / Памяць: [Светлагорск і Светлагорскі раён. Кн. 2. Мн. 2003. С. 561.
- Чиж А. Светлогорский картон работает на оборону і страны II Ранак-плюс. 2003. №18. С. 3.
- Сапоненко И. Комбинат ищет деньги II Ранакплюс. 2003. № 7. С. 1; Бумажная очередь не движется II Ранак-плюс. 2004. №29. С. 3.
- Сапоненко И. Вторая очередь второй очереди II Ранак-плюс. 2006. № 2. С. 1,3.
- ЛипскийА. Юрий Айвазов: “Я оставляю руководство со спокойной совестью…” II Ранак-плюс. 2004. № 40. С. 1.
- Сапоненко И. Назначен новый директор ЦКК II Ранак-плюс. 2004. № 46. С. 1.
- Сапоненко И. Светлогорский ЦКК получит помощь ‘ II Ранак-плюс. 2004. № 49. С. 1 —2.
- Государство увеличило свой пакет акций ОАО «Светлогорский ЦКК». Сайт белорусских навостей БелаПАН [Электронный ресурс]. 2005. 2 ноября. Доступ через Интернет: http: llwww.naviny.bylrubricsleconomicl2005/ll/02lic_news_113_238260l. Дата доступа 02.06.2008.
- Сапоненко И. Секретная миссия китайцев на СЦККII Ранак-плюс. 2007. № 23. С. 1,3.
- Сапоненко И. Вторая очередь второй очереди // Ранак-плюс. 2006. № 2. С. 1,3.
- Сапоненко И. Лес на продажу, отходы — в производство II Ранак-плюс. 2005. № 18. С. 1.
- Сапоненко И. Доску и брус — на экспорт II Ранакплюс. 2006. № 24. С. 3.
- Крук Ю. Верим в будущее II Светлагорскія навіны. 2008. 26 чэрвеня. С. 11.
- Романцов В. Химикам рассказали о достижениях области II Химики. 2010. №12. С. 2.
- Китайская корпорация САМСЕ построит в Беларуси завод по производству беленой целлюлозы.
- Информационно-справочный портал Беларуси. Инфрормационное агентство «Интерфакс-Запад» [Электронный ресурс]. 2010. 9 сентября. Доступ через Интернет: http://www.interfax.by/nezus/belarus/78778.Дата доступа: 21.09.2010;
- Маненок Т. «Сю Цзинь» в «Бресте». Белорусы и рынок. Еженедельная аналитическая газета для деловых людей. 2010. 20-26 сентября [Электронный ресурс]. Доступ через Интернет: http://www.belmarket.by/ru/93/60/7303/.Дата доступа: 15.09.2010.
Аўтар: В. Раманцоў
Крыніца: Зведаная зямля. Светлагоршчына ў пытаннях і адказах. — Мінск: Галіяфы, 2011. — 252 с. Ст. 217-224.