“Калевала” вачыма беларускіх дзяцей

0
981

Што агульнага паміж беларускімі ды фінскімі міфалагічнымі істотамі? Ды як мінімум тое, што і тых і тых ведаюць цяпер вучні 19-й гомельскай школы, якія пераўвасобілі фінскі эпас “Калевалу”, ну а пра беларускіх дамавікоў ды лясуноў чулі, бадай, ад бабуль. У цэнтральнай гарадской бібілятэцы Гомля з’явілася выстава “Калевала” вачыма белаурскіх дзяцей” з лапландцамі, дзецьмі неба, волатамі ды магічнымі птушкамі. І ўсё гэта на падставе слыннага карэла-фінскага эпаса.