Каб не забрудзіць тратуар фарбай, супрацоўнікі гомельскай школы кінулі на яго пано з “Пагоняй” і Альгердам

0
1273
Панно з Пагоняй

На гарачую лінію TUT.BY гамяльчанін Андрэй даслаў некалькі фота, на якіх мастацкае пано з сярэдняй школы № 2, дзе вучацца яго дзеці, выкарыстоўвалі як абарону для тратуара падчас афарбоўвання фасада будынка.

Мужчына забіраў сваё дзіцяці са школы і ўбачыў, як пад нагамі каля будынка ляжыць пано, якое правісела ў гэтай школе больш за 20 гадоў, з выявай гістарычных дзеячаў Беларусі і гербам «Пагоня».

— Фасад школы фарбавалі з аўтавышкі, а пано вырашылі выкарыстаць як абарону для тратуара, каб яго не заляпанай фарбай. Я памятаю гэта велізарнае пано ў некалькі метраў яшчэ з пачатку 90-х. Мастак маляваў гістарычны зрэз — у цэнтры «Пагоню», злева герб Польшчы, а справа — Расійскай імперыі. Паміж гербамі — князя Альгерда, Вітаўта, Ягайла, Ефрасінню Полацкую.

Андрэй кажа, што не належыць да якой-небудзь палітычнай партыі або плыні, але яму як беларусу было непрыемна бачыць, як па малюнку Альгерда топчуцца рабочыя, у той час як у Віцебску гэтаму князю ўсталяваны помнік.

— Па-мойму, гэта блюзнерства. Калі яго спісалі ці вырашылі прыбраць па нейкіх прычынах — схавайце на склад. Але навошта таптацца па ўласнай гісторыі? — здзіўляецца Андрэй.

Панно з гомельскай школы №2 на сцянеУ школе, куды TUT.BY звярнуўся па каментар, патлумачылі, што намеру абразіць чыесці пачуцці або наўмысна паступіць так з выявай нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці ў адміністрацыі не было.

— Перад новым навучальным годам па загадзе МНС ўсе драўляныя канструкцыі, якія знаходзіліся на шляхах эвакуацыі, трэба было дэмантаваць. Таму нам давялося зняць гэта пано і змясціць на склад. Асобна адзначу, што ў нашай школе яшчэ ёсць партрэты пісьменнікаў, і іх таксама на працягу часу нам неабходна будзе зняць, — распавяла дырэктар школы Вольга Судакова.

Панно з беларускімі пісьменнікамі ў гомельскай школеШто тычыцца таго, чаму пано аказалася на вуліцы, то тут таксама ніхто не спрабаваў нікога зняважыць. Тэхперсаналу было даручана забяспечыць перыметр школы дапаможнымі матэрыяламі для касметычнага рамонту фасада. Супрацоўнікі без усялякай задняй думкі ўзялі са склада тое, што трапіла пад руку. Акрамя пано, там былі газеты, цэлафан. Аднак трэба рабіць зніжку на тое, што гэтым займаліся не людзі з вышэйшай адукацыяй, якія разбіраюцца ў культуры і гісторыі.

Чистая белая стена в школеДырэктар школы выбачылася перад тымі, у каго ўбачанае выклікала пэўныя пачуцці, і запэўніла, што, калі знойдзецца мастак, які пагодзіцца аднавіць дадзены малюнак і намаляваць яго ўжо на сцяне, то адміністрацыя школы з радасцю пойдзе насустрач.