Дакладнае разуменне катэгорыі «літаратурны твор», у адрозненне ад моднай катэгорыі «текст», мае на ўвазе тонкую дыялектыку суб’екта і аб’екта, складана дэтэрмінаваную духоўна-практычную дзейнасць, якая ні ў якім разе не зводзіцца толькі да матэрыяльнага артефакту — тексту, інакш кажучы, знакавай структуры, а як бы працінаецца ў часе, з’яўляецца працэсам з многімі складнікамі, што прадугледжваюць пэўную актыўнасць аўтара і ў той жа час надаюць твору пазаасабовае існаванне. Інакш кажучы, мае значэнне і выспяванне задумы твора пад уплывам пэўных фактараў, і само стварэнне яго, і далейшае існаванне ў часе, дзе крытычная ацэнка не толькі неўзабаве пасля з’яўлення твора, а аналіз яго праз пэўны час дапамагаюць лепш зразумець заключаную ў ім, максімальна сканцэнтраваную (таму што вобразную), інфармацыю. Менавіта ў гэтым мае сэнс звяртанне да ўжо вядомых твораў праз пэўны час пасля іх напісання.
Раман Івана Шамякіна «Вазьму твой боль» адразу пасля яго апублікавання (1979 г.) быў прыхільна сустрэты крытыкай і чытачамі. Паводле гэтага твора знакаміты беларускі кінарэжысёр Міхаіл Пташук зняў мастацкі фільм (1981 г.), дзе ў галоўнай ролі Івана Батрака выдатна выявіў свой бясспрэчна вялікі талент слынны рускі акцёр Уладзімір Гасцюхін.
Іван Батрак — у цэнтры аповеду вялікага рамана, вызначае яго галоўную ідэю і сюжэтныя ходы. Хоць назва твора ўказвае на іншы персанаж — на Тасю, Таїсію Міхайлаўну, жонку Івана: гэта яна бярэ на сябе боль любімага мужа, вырашае, ахвяруючы сваёй свабодай, яго калізію, якая здавалася невырашальнай. Шамякін доўга, пакутліва, як і заўсёды, раздумваў над сюжэтам, белетрыстычна «закруціў» яго выдатна, але пастаянна вяртаўся да фіналу рамана, а потым і фільма. Варыянтаў фіналу было некалькі, але нязменна яны заканчваліся смерцю былога паліцая Шышковіча (Шышкі), прычым у пагібелі яго тым ці іншым чынам аказвалася вінная Тася.
У рамане аўтар ставіць пытанне: ці могуць забойцы парушаць жыццё нармальных людзей, ці апраўдана іх жыхарства побач з сумленнымі працаўнікамі і валоданне аднолькавымі з імі правамі? Наяўнасць розных варыянтаў фіналу твора гаворыць пра пэўную разгубленасць аўтара перад праблемай, пра немагчымасць вырашыць яе самастойна.
Крытык Валянціна Локун у «Гісторыі беларускай літаратуры XX стагоддзя» слушна адзначае адносна рамана «Вазьму твой боль»: «Твор шматаспектны, у якім закранаюцца разам з праблемамі сацыяльнага развіцця вёскі праблемы маральна-этычныя: аб адказнасці чалавека перад часам і перад людзьмі, адказнасці фармальнай і сапраўднай. Упершыню ў прозе пісьменніка вобраз памяці як адзін з распаўсюджаных структурных элементаў узнімаецца да ўзроўню філасофскага абагульнення і ўспрымаецца як катэгорыя духоўная, як сімвал памяці народнай, памяці ачышчальнай і трагічнай адначасова» [1, с. 618].
Варта дадаць яшчэ адно: Шамякін зафіксаваў той момант у гісторыі краіны, калі не змену людзям, якія перажылі вайну і нават самі ваявалі, а таму здольныя былі ўзяць на сябе боль іншага, прыйшло актыўнае пакаленне, што жахаў вайны не ведала і ўвогуле нічога страшнага ў жыцці не спазнала, але начало настойліва дыктаваць свае правілы жыццебудовы. Момант пераходнасці, змена пакаленняў перададзены аўтарам з вялікай сілай праўдзівасці, з пастаноўкай сур’ёзных філасофскіх праблем, важнасць якіх мы па-сапраўднаму разумеем толькі сёння.
Перыяд, які пазней назавуць «застоем» і ў які актыўна працаваў I. Шамякін, можна ацэньваць па-рознаму. Можна як перадышку (асабліва ў нас, у Беларусі, пад кіраўніцтвам мудрага і гуманнага П.М. Машэрава) паміж страшэнным напружаннем народа ў мабілізацыйным праекце 30-40 х гадоў і будучым хаосам «перабудовы». Можна і як рэгрэс, дэградацыю, здраду ранейшым ідэалам, за якія столькі пралілося крыві, — менавіта так уяўлялася тады Шамякіну. Усё ж не толькі маральны заняпад, абмяшчаньванне кіраўнікоў партыі і культурнай эліты ў 80-я гады, але і зайздрасць, прагнасць, нежаданне шырокіх мас памятаць і думаць, што якраз і хвалявала пісьменніка, прывялі да «перабудовы» з яе ўжо літаральна культам нажывы, а затым і да дзікага, варварскага капіталізму. І. Шамякін як чуйны творца ўлавіў цяжкі крызіс ментальнасці савецкага грамадства, што ўрэшце абрынуў усё чалавецтва ў геапалітычную катастрофу — распад Савецкага Саюза, пра які прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін сказаў: «Хто жадае вярнуцца ў СССР — не мае розуму, хто ж не шкадуе пра СССР — не мае сэрца».
Філасофская сутнасць рамана абумовіла яго структуру і выразнае раздзяленне персанажаў-антаганістаў: на выключна станоўчага — тыповага савецкага працаўніка Івана Батрака і рашуча адмоўнага — былога паліцая, злодзея Шышку.
Аднак філасофскі раман не мае адцягнена-дыдактычнага характару. Дыдактыка абсалютна не характерная для творчасці Шамякіна; ен увогуле не быў прамым маралістам, заўсёды добра разумеў, якое фенаменальна складанае жыццё, які супярэчлівы, нават парадаксальны, можа быць чалавечы характар (тая ж Тася), што фарміруецца пад уплывам самых розных абставін (таму перадгісторыю персанажаў празаік прыводзіў абавязкова, практычна ў кожным творы).
Філасофская ідэя рамана «Вазьму твой боль» рэалізуецца ў канкрэтных жыццёвых абставінах і ў жывых чалавечых характарах. Акрамя таго, і сама ідэя паўстае ў пастаянным развіцці. Героі — не носьбіты ісціны ў апошняй інстанцыі, а самі займаюцца яе пазнаннем, настойліва шукаючы адказы на праблемы чалавечага існавання. Івана Батрака хвалюе, чаму людзі перастаюць памятаць, чаму яны (ды нават і ён сам) прагнуць камфорту не толькі ў матэрыяльным — у духоўным жыцці; ён пакутліва разважае, ці можна жыць з нянавісцю ў душы, калі проста немагчыма бачыць і адчуваць блізкую прысутнасць забойцы. Іван не толькі дакарае на людзей, на існуючае палажэнне рэчаў (нават юрыдычнае) — ён сам пастаянна незадаволены сабой.
Пасля вяртання ў вёску Добранку Шышкі, пра якога аднавяскоўцы не ведалі галоўнай праўды — забойства ім сям’і Івана, Батрак пастаянна імкнецца публічна распавесці сваю гісторыю і не можа гэтага зрабіць так, каб сябры і калегі адчулі яго боль. Іван усё ж расказвае праўду пра былога паліцая — спачатку жонцы, затым на партыйным сходзе ўсёй грамадзе. Гэта — кульмінацыя твора. Але галоўнае ў ім тоіцца ва ўсёй структуры, тых сюжэтных перыпетыях, якія, уласна кажучы, і дапамагаюць рухацца ідэі, робяць раман па-сапраўднаму філасофскім.
У цэласнасці мастацкага твора надзвычай важнае значэнне набываюць яго прасторавыя межы, і асабліва пачатак, які адыгрывае галоўную ролю ў стратэгіі аўтара на зацікаўленасць да твора патэнцыяльнага чытача. Менавіта пачатак характарызуецца, як правіла, найвышэйшым узроўнем семіятычнасці. Часта ў пачатку твора выяўляе сябе той ці іншы яго матыў ці нават ідэя твора, аўтарская задума і, бясспрэчна, найбольш ярка — дамінанта стылю пісьменніка. Усе пачаткі твораў І. Шамякіна — розныя і па-рознаму суадносяцца з іх загалоўкамі, эпіграфамі, тэмамі і праблематыкай.
Раман «Вазьму твой боль» пачынаецца фразай «Канчалі жніво», няпэўна-асабовым сказам і адначасова асобным абзацам, у якім канцэпт «канец» як бы заключаны ў квадрат. У прынцыпе жніво — канец сельскагаспадарчага года — падзея радасная. Але пачатак твора неабходна суадносіць і з яго назвай. У сувязі з загалоўкам, у якім гучыць «боль», першая фраза, што заключав ў сабе «канцы», — насцярожвае. Сапраўды, раман — адзін з самых драматычных у Шамякіна не толькі па сваіх калізіях, звязаных з памяццю Вялікай Айчыннай вайны, а і з светаадчуваннем героя. Справа ж не ў тым, што Іван Батрак жадае адпомсціць паліцаю за пагібель родных, а ў нераўнадушшы чалавека-грамадзяніна і ў той жа час раўнадушшы яго акружэння. Знешняя ўладкаванасць жыцця, камфорт, дабрабыт, розныя забаўкі зрабіліся прыярытэтамі жыцця чалавека, а гэта, на думку сталага Шамякіна, і абрынула ў рэшце рэшт країну ў катастрофу. Грамадства, лічыў ён, у перыяд позняга Л.І. Брэжнева аказалася разбэшчаным хцівасцю, прагай матэрыяльнага дастатку, прычым любой цаной.
Першы раздзел твора — зусім не ідылічны малюнак у квітнеючым савецкім саўгасе, бо адразу акрэсліваецца некаторы невялікі канфлікт: брыгада камбайнёраў, якую ўзначальвае Іван Батрак, трохі не закончыўшы ўборку, тым не менш прымае за яе прэмію — начальства ўгаварыла. Раздзел дынамічны, поўны шматгалосся: тут гутаркі і жарты камбайнераў і непасрэднае знаёмства з саўгасным начальствам, і ўвядзенне ў дзеянне сына Івана — Карнея, праз характар якога лепш раскрываецца сам Батрак. Сам Батрак яшчэ не наказаны знутры, а паўстае праз сваю працу, стаўленне да яго начальства і кал er, прычым вельмі ненавязліва, тонка, з гумарыстычнымі пасажамі. Такім чынам, першы раздзел твора ўводзіць у атмасферу працы і быту паспяховага саўгаса на поўдні Гомельскай вобласці, на мяжы з Украінай.
У пачатку рамана галоўны герой — шчаслівы чалавек. Адчуванне шчасця давала Івану не толькі любімая праца, сябры і родная прырода, але і сям’я. У другім раздзеле аўтар знаёміць чытача з жонкай Івана — Тасяй. Тут галоўны метад пісьменніка — развіццё дзеяння ў мінулае: узнаўленне ўспамінаў Тасі пра яе з’яўленне ў вёсцы Добранцы, гісторыі іх з Іванам кахання і сямейнага жыцця. У параўнанні з папярэднім і наступнымі раздзеламі стылёвая танальнасць дадзенай структурнай часткі твора зусім своеасаблівая — пры ўсёй аб’ектывізаванасці: часам з ноткамі рамантычнай узнёсласці, згадваннем парыванняў гераіні. I гэтым празаік вырашае некалькі задач: змяшчае інфармацыю пра гісторыю галоўных герояў, хоць дастаткова лаканічную, але з «гаворачымі» дэталямі, а таксама акрэслівае характар Тасі — летуценніцы нават у сталым узросце і ў той жа час асобы з цвёрдымі перакананнямі і немалымі запатрабаваннямі. Чытач пагружаецца ў лад жыцця сям’і, якіх было сотні тысяч у той час.
У трэцім раздзеле — уласна завязка твора: ад сябра Шчэрбы Батрак даведваецца пра з’яўленне ў вёсцы Шышкі. Гарманічны і шчаслівы свет Івана рушыцца, «як бы парвалася нешта ўсяродку, сувязь нейкая парвалася — паміж часам, падзеямі, пачуццямі сваімі, сувязь у адносінах з людзьмі».
Іван адчувае, што будучага няма, пакуль побач — жахлівае мінулае ў асобе забойцы Шышковіча. Наступны раздзел, у якім аповед вядзецца ад першай асобы, — успамін Івана аб сваім ваенным маленстве і першых стасунках з аднавяскоўцам — паліцаем Шышкам. З вялікім майстерствам Шамякін перадае псіхалогію дзіцяці праз успамін дарослага. Адначасова высвечваецца характар Івана, які выявіўся ўжо ў маленстве. Успамін Івана уводзіць чытача ў кашмарную атмасферу жыцця беларускай вёскі пад акупацыяй, канкрзтна — сям’і, у якой бацька быў у партызанах, пра што ворагі ведалі. Але дарослы Батрак у гэтым раздзеле яшчз не аднаўляе ва ўспамінах сваю сямейную трагедыю ў падрабязнасцях, хоць чытач ужо падрыхтаваны да яе, таму што Іван неаднаразова ў размовах і ў сваіх роздумах успамінае пра «тую ноч» і пра Шышку як забойцу сваёй сям’і. Аўтар інтрыгуе чытачоў, пакідае на нейкі час загадку неразгаданай.
Праз успамін дасягаецца нарастанне драматызму, але ўсё ж мінулае, парушыўшы душэўную раўнавагу і ўнутраны спакой, не разбурае адчування еднасці, якое пануе ў адносінах Івана з сям’ёй, сябрамі, калегамі. Батрак яшчз не ўвайшоў у непасрэдны кантакт з забойцам сваіх родных, Шышка пакуль больш абстракцыя.
Наступныя сюжэтныя хады кнігі — якраз сустрэчы персанажаў-антаганістаў: спачатку ў самай звычайнай абстаноўцы вясковай крамы, затым у сумеснай паездцы ў горад, пасланыя мясцовым чыноўнікам Качанком за дэфіцытнымі рэле. Прычым Іван быў настолькі ўражаны суседствам забойцы, што зрабіў аварыю — упершыню ў жыцці.
Вось тады Батрак ва ўсіх падрабязнасцях распавядае Тасі пра свой самы вялікі боль — знішчэнне роднай сям’і. Шамякін з вялікім майстерствам перадае эмацыянальную, узрушаную мову героя, якая час ад часу перабіваецца рзплікамі Тасі. Інакш кажучы, увесь раздзел — не суцэльны маналог, які стаміў бы пры чытанні, а сцэна блізкасці, яднання герояў, неабходная і для падкрэслівання рэакцыі нераўнадушнай Тасі, і для разрадкі, каб не трымаць чытача ў пастаянным напружанні. Прычым Іван узнаўляе і дыялогі, скажам, сваёй маці з Шышкам, і апісвае падзеі, і перадае ўласнае самаадчуванне — сябе сямігадовага і сябе цяперашняга («Цяпер я знаю, што такое шчасце. Але ў шчасці таіцца небяспека. Я пачаў забываць перажытае»). Успамін Івана пра трагедыю свайго маленства, яго падрабязны аповед самаму блізкаму чалавеку — жонцы — як ачышчэнне ад граху бяспамяцтва, скідванне з душы ўсёй жыццёвай драбязы, што непазбежна нарастае за гады.
У наступных раздзелах аўтар дае абсалютна дакладны дыягназ таго, што прывяло Шышку да работы ў паліцыі, да здрады — нават не дзяржаве і ладу, а сваім аднавяскоўцам: «разумовая прытупленасць, няўменне ўзняцца над сваімі эгаістычнымі жаданнямі, асэнсаваць падзеі часу не з пункту гледжання свайго “я” і свайго “сёння”, а з улікам інтарэсаў усіх людзей, з улікам будучыні народа і сваёй, ні на міг не аддзяляючы сябе ад народа».
Гэта якраз тое, што найболып хвалявала Шамякіна ў яго сучасніках, нават калегах і кіраўніках дзяржавы. Але ўсё ж пісьменнік яшчэ спадзяваўся на народную мудрасць, на сілу калектыву. Таму наступны важны эпізод твора — партыйны сход у саўгасе, які дае магчымасць і больш падрабязна пазнаёміць чытача з раённым і саўгасным начальствам (як аб’ектывізавана, так і з пункту гледжання Батрака), і паказаць супярэчлівыя думкі і пачуцці Івана.
І. Шамякін часта звяртаецца ў сваіх творах да прыгодніцкіх прыёмаў. Так і ў гэтым рамане: тіне сябра Івана Хвёдар Шчэрба, які ехаў на машыне Івана. Версія, што аварыю падстроіў Шышка, павісае ў паветры — даказаць яе пакуль немагчыма, як ні імкнецца сумленны начальнік ДАІ, але Таїсія Міхайлаўна не сумняваецца ў ёй (потым, у фінале, яе пацвярджае жонка Шышкі Марына). Пасля трагедыі з Хвёдарам Тася ўжо не можа быць спакойнай.
Шамякін не нагнятае драматызм, робіць час ад часу эмацыйныя перапынкі, напрыклад, падрабязна апісвае першую, няўдалую жаніцьбу парторга саўгаса Забаўскага, будучага зяця Батракоў.
Але фінал твора — адзін з самых драматычных у пісьменніка: Тася, ідучы да Шышкі як медсястра, абараняючыся ад яго, выкрытага Марынай, забівае здрадніка.
Такім чынам, сюжэт твора ўтварае пошук Іванам Батраком выхаду з уласнай душэўнай неўладкаванасці і адчування грамадскага непарадку, але выхад у дадзеным вьшадку знаходзіць яго жонка, для якой шчасце сям’і аказваецца даражэй за ўласнае жыццё і свабоду. Гаворка ідзе, уласна кажучы, пра сілу любові, пра духоўныя магчымасці чалавека, які па-сапраўднаму любіць.
У рамане ёсць сцэны, што, як быццам, прама не звязаны з сюжэтам, але яны неабходныя або для стварэння атмасферы, або апісваюць характары і псіхалагічны стан персанажаў, якія так ці інакш іграюць ці будуць іграць сваю ролю ў лёсе герояў (цётка Івана, Шчэрба, Драмака, пракурор, яго жонка). Усё разам істотна рассоўвае рамкі наказу як унутранага стану персанажаў, так і жыццёвых праблем, што хвалююць герояў і аўтара.
Вельмі часта сацыяльна-гістарычны канфлікт рэалізуецца ў мастацкай літаратуры праз калізіі сустрэчы і выбару. Значную частку ў калізіі сустрэчы маюць сітуацыі, звязаныя з вяртаннем героя або на радзіму, або ў сваё дзяцінства і маладосць. У Шамякіна дадзеная калізія падаецца своеасабліва: на радзіму вяртаецца той, хто не мае на яе права, але галоўны герой, сустрэўшыся з антаганістам, сапраўды, вяртаецца ў маленства.
Шамякін не думаў пра будучае разбурэнне СССР — у той час країна выглядала як ніколі магутнай, але ен своеасабліва абыграў якраз важнейшае сацыяльнае дасягненне сацыялізму — юрыдычную абароненасць чалавека, павярнуўшы яе як бы адваротным бокам: яго адмоўны персанаж Шышка выдатна выкарыстаў гуманізм ладу. Ён жыве смела, упэўнена, нават пасля прызнання Івана. Шышка настолькі спакойны, што купляе шыкоўны дом; больш за тое, піша скаргу на Івана ў пракуратуру, што той пагражаў яму, і пракурор вымушаны разбірацца, яшчэ і яшчэ раз, абараняючы правы паклёпніка, нагадваць Батраку пра яго боль. А Шышка сапраўды недасягальны — вось адкуль адчай Івана і Тасі. Гуманізм ладу меў выдаткі і нават разбэшчваў: «Магчыма, своеасаблівае разуменне дабрыні савецкай улады і перакананне, што ён, Качанок, увасабляе ўладу, а таму таксама павінен быць добрым, і прывяло яго да думкі далучыць лагернага сувязіста [Шышку — Т.Ш.] да аперацыі па даставанні дэфіцытных рэле». Лад прымушаў быць добрым, праяўляць увагу да чалавека. Але Шамякін паказвае, як легка было на асаблівасцях ладу паразітаваць такім, як Шышка, або мірьщца з уласным сумленнем і не думаць самастойна такім заўзятым чыноўнікам, як Качанок.
Праз усю творчасць Шамякіна праходзіць пакутлівы пошук той сілы ў свеце, што можа выратаваць чалавецтва, якому пагражае бездухоўнасць. Сілу такую пісьменнік не знайшоў. Больш за тое, у 1990-я гады і ў пачатку «нулявых» ён убачыў літаральна разгул сілы супрацьлеглай, дзякуючы якой бездухоўнасць сцвердзілася канчаткова. I ў канцы жыцця заўсёдны аптыміст Шамякін зрабіўся сапраўдным песімістам…
У 1970-я гады Шамякін яшчэ спадзяваўся і марыў, хоць і расчараванні сцераглі яго ледзь не кожны дзень. Яго складаны духоўны пошук выявіўся ў мастацкай паўнаце і жыццёвай стэрэаскапічнасці наказу не толькі знешніх падзей, але і ўнутраных станаў сваіх герояў. Адсюль насычанасць твора вобразнымі элементам!, якія, сюжэтна звязваючыся паміж сабою і з роздумамі герояў, сукупна павялічваюць складаную шматмернасць мастацкай ідэі.
У рамане апісанні, дыялогі, маналогі, аўтарская мова настолькі своеасабліва і арганічна перакрыжоўваюцца, уваходзяць адно ў другое, што пры чытанні ніколі не ўзнікае стомленасці. Самыя розныя наратыўныя ўзроўні і сродкі стварэння вобразаў гарманічна суіснуюць, суадносяцца паміж сабой і ўтвараюць цэласную мастацкую сістэму. Сцэны выключна драматычныя замяняюцца наказам хатніх спраў і вытворчых праблем, калектыўныя гутаркі — роздумам ці ўспамінам, аб’ектывізаванае апавяданне — усхваляваным маналогам ад першай асобы. Пераплеценасць лёсу герояў, залежнасць лесу ад жыццёвай біяграфіі, сучаснага ад мінулага робіць не толькі раман «Вазьму твой боль», але і ўсе творы празаіка ўнутрана свабоднымі, пазбаўленымі любой догмы.
Літаратура
- Локун, В. Іван Шамякін / В. Локун // Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя: у 4-х т. — Мінск, 2001. — Т. 3.
Аўтар: Т.І. Шамякіна
Крыніца: Міжнародныя Шамякінскія чытанні “Пісьменнік — Асоба — Час”: матэрыялы III Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, Мазыр, 27 верасня 2013 г. / Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Установа адукацыі “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І. П. Шамякіна”; [рэдкалегія: А. У. Сузько (адказны рэдактар) і інш.]. — Мазыр: МДПУ імя І. П. Шамякіна, 2013.