Мэты і задачы ўрока: арганізаваць работу вучняў па вывучэнні жыццёвага і творчага шляху Івана Мележа; стварыць умовы для развіцця навыкаў даследчыцкай дзейнасці, творчых здольнасцей, камунікатыўных, рэфлексіўных уменняў вучняў, для выхавання і стымулявання цікавасці да роднага слова, беларускай літаратуры.
Тып урока: урок з выкарыстаннем прыёмаў тэхналогіі педагагічных майстэрняў.
Эпіграф: “Ёсць пісьменнікі такога мастацкага дару, такога маштабу і значэння, што іх імёнамі гісторыкі пазначаюць пазней эпохі ў развіцці нацыі.
Да ліку такіх волатаў мастацкага слова належыць пісьменнік І. Мележ”.
В. Быкаў.
Дэвіз: “Любоў да роднага краю, да прыроды і людзей — гэта вечны агонь, з якога нараджаецца творчасць”.
- Мележ.
I. Індукцыя.
Гучыць музыка Э. Грыга.
Ен Богам пасланы быў у жыццё, каб расказаць людзям, расказаць усяму свету, хто мы, беларусы, адкуль і куды ідзём, што нясём чалавецтву. Паведаць па-свойму, па-мележаўску. Жыццё пісьменніка, яго творчасць — гэта дзівосны, 6агаты і непаўторны свет.
На зорным небасхіле нашай літаратуры, у цудоўным сузор’і беларускіх пісьменнікаў, мы ўбачым і яго зорку, зорку Івана Мележа — народнага пісьменніка Беларусі.
Сёння паразмаўляем пра Мележа-чалавека, Мележа-асобу, Мележа-творцу.
II. Самаканструкцыя.
Звяртаючыся да эпіграфа, дэвіза, вучні адказваюць на пытанні:
— Што было для пісьменніка “вечным агнём”, з якога нараджалася творчасць?
— Якія асацыяцыі выклікала ў іх імя Мележа?
III. Сацыяканструкцыя.
Работа ў групах. Вучні знаёмяцца з выказваннямі сяброў-пісьменнікаў, фотаздымкамірозных гадоў.
- Ён быў сейбітам добрага і вечнага, быў воінам і адным з лепшых пісьменнікаў у беларускай і ўсёй шматнацыянальнай літаратуры.
М. Танк.
- Іван Мележ — сапраўды шчаслівы чалавек. Такім ён нам і запомніўся найбольш: апошнія раманы як бы ўзнялі яго над дробязнымі літаратурнымі страсцямі і інтарэсамі, але наблізілі да інтарэсаў усёй літаратуры, вялікай літаратуры.
Я. Брыль.
- Трэба было бачыць яго і чуць, Івана Мележа, калі ён выходзіў на трыбуну — даць бой. Бліскучы палеміст… Ён адразу мог вызначыць “квадрат”, па якім трэба ударыць…
В. Палтаран.
- Пераступіўшы жыццёвы парог, I. Мележ вярнуўся да нас у большай славе і велічы, чым ад нас адыходзіў. Вярнуўся, каб вечна служыць не толькі бацькоўскай зямлі, якая яго нарадзіла, але і ўсяму чалавецтву, несці людзям праўду, хараство мастацтва, якое ачышчае чалавечую душу.
В. Васькевіч.
IV. Сацыялізацыя.
Вучні зачытваюць выказванні, ствараюць “партрэт” пісьменніка.
V. Сацыяканструкцыя.
Работа ў групах з дадатковай літаратурай па біяграфіі і творчасці пісьменніка.
1-я група — дзяцінства, вучоба;
2-я група — ваенныя гады;
3-я група — першыя апавяданні;
4-я група — творчасць пасля вайны;
5-я група (творчая) — а) экскурсія па мясцінах І. Мележа; б) сустрэча з пісьменнікам (вучні могуць выступіць у ролях журналістаў, крытыкаў, пісьменніка).
VI. Заданні ў групах.
1-я група.
— Якія рысы характару праявіліся ў Івана Мележа яшчэ ў дзяцінстве, юнацтве?
— Якія ўспаміны сведчаць пра яго клопат аб родных і блізкіх людзях?
2-я група.
— Што давялося перажыць Івану Мележу ў час вайны?
— Які ўплыў аказалі падзеі вайны на яго далейшы лёс?
3-я група.
— Назавіце рысы ранніх апавяданняў Івана Мележа, якія далі падставу К. Чорнаму “ўгадаць” у яго асобе пісьменніка-псіхолага.
— Назавіце тэму рамана “Мінскі напрамак”.
4-я група.
— Як склалася жыццё Івана Мележа пасля вайны?
— Якія творы былі напісаны ў гэты перыяд? Ваша ацэнка іх.
5-я група.
Уявіце, што вам трэба наладзіць сустрэчу з пісьменнікам. Падрыхтуйце пытанні для інтэрв’ю.
VII. Сацыялізацыя.
Прэзентацыя вынікаў групавой работы.
Творчая група наладжвае сустрэчу з пісьменнікам.
- Якія ўспаміны засталіся аб родным краі і земляках?
- Ці існуюць прататыпы герояў Вашых твораў?
- Ваша стаўленне да Васіля і Ганны.
Даецца слова I. Мележу.
Настаўнік. Такім быў Іван Мележ — гонар нацыі, сапраўдны сын Радзімы. Нацыянальнае і агульначалавечае прысутнічае ў творах пісьменніка ў самым арганічным, высокім адзінстве. Пісьменнік убачыў, разгледзеў у простым палешуку ці паляшучцы і Андрэя Балконскага, і Івана Карамазава, і Ганну Карэніну.
VIII. Разрыў.
Вы правялі даследаванне і даказалі, што героі Івана Мележа жывуць тымі ж клопатамі, надзеямі, спадзяваннямі, як і героі Фёдара Дастаеўскага, Льва Талстога, Івана Тургенева.
Зачытваюцца словы В. Палтаран (выказванне пра І. Мележа). Звяртаецца увага на выставу кніг.
- Рэфлексія.
- Ацаніце сваю працу на ўроку (карткі-выбар).
- X. Дамашняе заданне.
1-ы ўзровень. Скласці храналагічную табліцу жыцця і творчасці І. Мележа.
2-і ўзровень. Скласці падрабязны план артикула падручніка пра жыццёвы і творчы шлях І. Мележа.
3-і ўзровень. Напісаць сачыненне на тэму “Мой Мележ”.
Аўтар: Любоў Собаль
Крыніца: Роднае слова. — 2011. — N 2. — С. 85-86.