Ірына (конкурс “10 прычын чаму варта жыць на Гомельшчыне”)

0
939

Палюбіць Радзіму немагчыма. Мы ўсе нараджаемся з любоўю да яе, яна закладваецца ў нас разам з малаком маці. Вядом а, родная старонка, той куточак, дзе “кожны сабака знаёмы” здаецца нам найпрыгажэйшым і найлепшым на ўсім сьвеце. Для мяне такім куточкам была, ёсьць і будзе Гомельшчына.

Можна знайсьці значна больш за 10 прычын, чаму месцам жыхарства варта абраць менавіта наш край. Але я пералічу самыя галоўныя для мяне:

1 прычына. Палесьсе. Чароўныя краявіды, мясцовасьці, лясы, балоты – тое, што з’яўляецца сымбалем нашай Радзімы са старажытных часоў – усё гэта найбольш багата ўвасоблена менавіта на Палесьсі. Гомельшчына – рай для паэтаў, пісьменьнікаў, мастакоў, бо самую маляўнічую прыроду вы можаце знайсьці толькі ў гомельскай частцы Палесься.

2 прычына. Рака Сож. Я люблю ваду. Без вады я не ўяўляю сваё жыцьцё. Наша магутная, паўнаводная рака з дзяцінства з’яўляецца для мяне ўвасабленнем прыроднай моцы, невычэрпнай крыніцай прыгажосьці і натхненьня.

3 прычына. Дварцова-паркавы ансамбль. Помнік культуры, які добра вядомы не толькі на ўсёй тэрыторыі нашай рэспублікі, але і далёка па-за яе межамі з’яўляецца для мяне візітнай карткай нашага старажытнага горада, якой нельга не ганарыцца.

4 прычына. Мясцовыя жыхары. Камусьці можа падацца, што людзі паўсюль жывуць аднолькавыя. Але ж вядома, што гэта не так. Можа, мне падаецца, что гамельчане больш шчырыя і адкрытыя таму, что я сама гамельчанка, але я была і ў іншых кутках нашай Радзімы і нідзе не знаходзіла такога ж водгуку ў сэрцах людзей, як на Гомельшчыне.

5 прычына. Тураў. Шмат было ўжо напісана і сказана пра гэты горад. Варта ўзгадаць только імя Кірылы Тураўскага, які назаўсёды абяссмерціў сваю родную старонку, абраўшы сваім псеўданімам назву роднага горада.

6 прычына. Ірына Паскевіч. Доўгі час уладарамі горада былі князі, спачатку Румянцавы, а потым Паскевічы. Ірына Паскевіч таксама належыла да княжацкага роду, але, нягледзячы на высокае паходжаньне, яна шмат рабіла для простых людзей. Яна – сапраўдны ўзор саадданай і міласэрнай жанчыны.

7 прычына. Набярэжная. Я, як зусім кансерватыўны рамантык, не магу ўявіць сваё жыцьцё і без чароўных усходаў і заходаў. І калі вы ніколі не бачылі, як сонца ўзыходзіць ці садзіцца, фарбуючы цёмна-сінюю, амаль чорную ваду ў чырвоны – вы проста абавязаны калі-небудзь убачыць гэта.

8 прычына. Волаты беларускай літаратуры. Ці можна зараз уявіць сабе школьны падручнік без “Людзей на балоце” Мележа ці “Сэрца на далоні” Шамякіна?

9 прычына. Старажытны горад. Нашаму гораду налічваецца ўжо больш за 850 год. Дзесьці горад ужо выглядае па-эўрапейску, але шмат дзе захаваліся помнікі старажытнай архітэктуры, якіх няма больш нідзе на тэрыторыі Беларусі.

10 прычына. След у сэрцы. Пабываўшы ў Гомелі аднойчы, вы абавязкова пажадаеце пабываць тут зноў.

Аўтар: Ірына