Інтуітыўны жывапіс – гэта вяршыня прафесіяналізму мастака ці спосаб спазнаць сябе для кожнага жадаючага? Дакладнага адказу на гэтае пытанне, бадай, няма. Але калі ў інтуітыўным жанры пачынае працаваць прафесійны мастак – атрымліваюцца неверагодныя і шматвектарныя творы, дзе ў адной карціне можна ўгледзець цэлую гісторыю. 18 такіх аповедаў выставіла ў гомельскай бібліятэцы Герцэна мастачка Святлана Чаплінская.