Інтэрактыўная лекцыя “Калі ў Беларусь вернецца палітыка” пройдзе ў Гомлі

0
166
Арцём Шрайбман
Арцём Шрайбман

Цэнтр новых ідэй запрашае на інтэрактыўную лекцыю “Калі ў Беларусь вернецца палітыка”, якая адбудзецца ў суботу, 21 верасня а 18:00 у арт-прасторы “Ковчег” (пр. Перамогі, 2а, 2 паверх).

Уваход вольны. Рэгістрацыя на мерапрыемства. 

У часе свайго выступу адзін з найлепшых беларускіх палітычных аглядальнікаў раскажа, як фармавалася беларуская палітычная сістэма, патлумачыць, якія сілы будуць канкураваць паміж сабою і падзеліцца прагнозам, як будзе выглядаць новае палітычнае поле. Ласкава запрашаем, бо, у рэшце рэшт, хто можа патлумачыць беларускую палітыку лепш, чым Арцём Шрайбман? А дапамагаць Арцёму будзе дырэктар Цэнтра новых ідэй Антон Раднянкоў. 

Дыскусія ладзіцца Цэнтрам новых ідэй — грамадскай арганізацыяй, якая спалучае лепшыя практыкі медыя-платформы, публічнага форуму, адукатара, даследчай арганізацыі і групы па адвакаватаванню. Цэнтр імкнецца зрабіць беларускую палітыку разумнай, эканоміку інавацыйнай, а грамадства адкрытым.

Арцём Шрайбман "Калі ў Беларусь вернецца палітыка" - лекцыя ў Гомлі

Пра лектараў:

Арцём Шрайбман – палітычны аглядальнік. Публікуецца на партале TUT.by і Маскоўскім цэнтры Карнэгі.

Антон Раднянкоў – дырэктар Цэнтра новых ідэй. Антон таксама ўзначальвае R&D накірунак на Мінскім гадзіннікавым заводзе “Луч”.

Антон Раднянкоў "Калі ў Беларусь вернецца палітыка" - лекцыя ў Гомлі
Антон Раднянкоў

За апошнімі навінамі мерапрыемства сачыце ў адмысловых групах у Facebook і ВКонтакте.