Іменаслоўная сістэма горада Гомеля перыяду 1981-1990 гадоў

0
1499
имя Гомель и имена детей

Артыкул прысвечаны разгляду асноўных пазіцый гомельскага іменаслову 1981-1990 гадоў. Аналіз антрапанімікону праводзіцца згодна з распрацаванай схемай, у якой улічваюцца асноўныя статычныя і дынамічныя паказчыкі іменаслоўнай сістэмы. Разглядаюцца змены антрапанімікону па асноўных пазіцыях у параўнанні з папярэднім дзесяцігоддзем. Тэарэтычныя распрацоўкі дапаўняюцца паказчыкамі, якія атрыманы ў выніку аналізу суцэльнай выбаркі антрапонімнага матэрыялу. Разглядаюцца паходжанне імён, іх ужывальнасць, варыянтнасць, нацыянальны аспект, змены частотнасці. Асаблівая ўвага звяртаецца на разгляд груп папулярнасці антрапонімаў, іх састаў, змены ў групах. Прыводзяцца звесткі экстралінгвістычнага характару (частотнасць, дынаміка змянення колькасці імён, нацыянальны фактар). Апрацаваны фактычны матэрыял змешчаны ў табліцах. У тэарэтычным плане вызначаецца спецыфіка антрапоніма як сацыялінгвістычнай адзінкі.

Іменаслоўная сістэма па сваёй сутнасці з’яўляецца неад’емнай часткай агульнай лексічнай сістэмы мовы кожнай краіны. Прырода іменаслоўнай сістэмы дуалістычная, і ў гэтым яе адметнасць у параўнанні з апелятыўнай лексікай. Такое становішча склалася па дзвюх прычынах. Па-першае, антрапанімікон як частка лексічнай сістэмы дадзенай мовы пачынае адаптавацца да існуючай моўнай сістэмы (асабліва ярка тэта праяўляецца пры запазычванні іншамоўных онімаў) і ў якасці звычайнай лексічнай адзінкі падпарадкоўваецца граматычным правілам дадзенай мовы. Па-другое, іменаслоўная сістэма любой мовы звычайна адлюстроўвае не толькі лінгвістычныя, але і агульнаграмадскія змены і працэсы (у гэтым і заключаецца специфічная функция онімаў), таму і змяняецца яшчэ і па сацыялагічных законах, шматлікія аспекты якіх утрымліваюць у сабе звесткі па сацыялогіі, культуралогіі, эстэтыцы, псіхалогіі, фальклору, этнаграфіі і інш.

Уласнае імя з’яўляецца не толькі лінгвістычнай адзінкай. Спецыфічнае становішча гэтай адзінкі патрабуе больш глыбокіх і рознабаковых даследаванняў. Імя – выразнік мноства сацыяльных, палітычных, гістарычных, культурных працэсаў, якія адбываліся на пэўнай тэрыторыі. Правядзенне статыстычных даследаванняў у галіне антрапаніміі дае магчымасць вызначыць асноўныя тэндэнцыі развіцця іменаслову і пэўным чынам суаднесці іх з адпаведнымі працэсамі ў грамадстве. Так, у апошнія дзесяцігоддзі XX стагоддзя ў гомельскім іменаслове назіраецца значнае павелічэнне іншамоўных онімаў, якія з’яўляюцца характэрнымі ў асноўным для антрапаніміконаў краін Заходняй Еўропы і Бліжняга У сходу. Такое становішча склалася таму, што павялічваюцца культурныя, эканамічныя сувязі (вучоба, праца) паміж краінамі, ідзе інтэрнацыяналізацыя антрапанімікону.

Мэтай работы з’яўляецца выяўленне асноўных параметраў функцыянавання іменаслову горада Гомеля 80-х гадоў XX стагоддзя з пункту погляду якаснага складу імён і колькасных змяненняў. Даследаванне праводзіцца на аснове вынікаў статыстычнага аналізу суцэльнай выбаркі матэрыялу.

Аб’ектам даследавання з’яўляецца іменаслоўная сістэма Чыгуначнага раёна горада Гомеля (уласныя імёны) за перыяд з 1981 па 1990 гады.

Пры аналізе гомельскага іменаслову 1981-1990 гадоў намі былі ўлічаны такія пазіцыі, як колькасць ужытых за дзесяцігоддзе жаночых і мужчынскіх імен паасобку, а таксама колькасць носьбітаў дадзеных антрапонімаў кожнага полу. На аснове атрыманых дадзеных вылічаўся сярэдні каэфіцыент аднайменнасці, які вызначаецца дзяленнем колькасці зарэгістраваных носьбітаў на колькасць імён [1, с. 80]. Былі вызначаны таксама дзесяткі самых папулярных антрапонімаў дзесяцігоддзя, а ў дачыненні да іх ступень папулярнасці – колькасць носьбітаў самых папулярных імён у адносінах да ўсіх намінантаў у працэнтах. Асобна былі адзначаны папулярныя антрапонімы дзесяцігоддзя – тыя, што маюць значэнне, вышэйшае за каэфіцыент аднайменнасці. Асаблівая ўвага была звернута на вызначэнне пагадовай колькасці ўжытых імён. Так як антрапанімікон – дынамічная з’ява, то разглядаліся змены папулярнасці імён на працягу дзесяцігоддзя, пры гэтым звярталася ўвага на павелічэнне і паніжэнне ўжывальнасці асобных, найбольш папулярных адзінак. Асобна разглядалася такая група, як адзінкавыя антрапонімы, а таксама іх месца ў іменаслове. Пэўная ўвага надаецца нетрадыцыйным для нашага іменаслову онімам, якія складаюць адну з адметнасцей любой іменаслоўнай сістэмы. Зыходзячы з сацыяльных складнікаў, вызначаецца нацыянальны аспект антрапанімікону. Прыведзены варыянтныя рады імён паводле паходжання. Варыянтамі ў дадзеным выпадку лічацца ўсе тыя онімы, якія могуць быць зведзены да аднаго першапачатковага оніма, незалежна ад мовы сучаснага існавання варыянта і версіі паходжання кожнага з варыянтаў па апошніх этымалагічных дадзеных.

Для рэалізацыі пастаўленых задач намі быў прыменены метад аналізу суцэльнай выбаркі онімнага матэрыялу. Пры гэтым былі ўлічаны асноўныя палажэнні распрацовак У.А. Ніканава і В.Д. Бандалетава [1, 2, 3]. Абавязковым з’яўляецца выклад лінгвістычных (паходжанне імён, іх варыянтнасць) і сацыялагічных (частотнасць онімаў, змены ўжывальнасці) складнікаў. Гэтага патрабуе спецыфіка імя як сацыялінгвістычнай адзінкі [4, с. 123]. Асноўныя распрацоўкі расійскіх лінгвістаў былі дапоўнены практычнымі вынікамі аналізу Г.М. Мезенка, якія яна прымяняла пры разглядзе іменасловаў Віцебска і Полацка [5].

Разгляд іменаслову Гомеля (Чыгуначны раён) 1981-1990 гадоў даў наступныя вынікі.

У перыяд з 1981 па 1990 гады было ўжыта 121 мужчынскае і 163 жаночыя імёны. Колькасць носьбітаў складає 12767 асоб мужчынскага і 12190 асоб жаночага полу. Адпаведна каэфіцыент аднайменнасці ў мужчынскім іменаслове роўны 106, у жаночым 75. Дзесяткі самых папулярных імён і іх колькасныя значэнні змешчаны ў табліцы 1.

Табліца 1

Самыя папулярныя імёны антрапанімікону Гомеля 80-х гадоў XX стагоддзя

Мужчынскія імёны Жаночыя імёны
Імя Колькасць носьбітаў Імя Колькасць носьбітаў
1. Аляксандр 1473 1. Вольга 1256
2. Дзмітрый 1192 2. Таццяна 1052
3. Сяргей 1146 3. Алена 1005
4. Андрэй 963 4. Кацярына 886
5. Яўгеній 636 5. Наталля 858
6. Аляксей 529 6. Ірына 837
7. Дзяніс 479 7. Юлія 792
8. Юрый 477 8. Ганна 548
9. Віталій 459 9. Марына 527
10. Максім 441 10. Святлана 473

Як вынікае з табліцы 1, дзесяццю самымі папулярнымі імёнамі было ахоплена 7795 асоб мужчынскага і 8234 асобы жаночага полу. Ступень традыцыйнасці складає 61,06 % у мужчынскім антрапаніміконе. У жаночым тэты паказчык роўны 67,55 %. Гэта прыкладна 3/5 ад усяго іменаслову.

Вышэй каэфіцыента папулярнасці ў мужчынскім іменаслове знаходзяцца 26 імён. Акрамя вышэйазначаных, да гэтай трупы адносяцца антрапонімы Павел, Ігар, Уладзімір, Мікалай, Арцём, Віктар, Міхаіл, Антон, Іван, Вячаслаў, Алег, Раман, Вадзім, Канстанцін, Станіслаў, Кірыла. У жаночай частцы антрапанімікону вышэй каэфіцыента папулярнасці знаходзяцца 28 імён. Ужывальнымі, акрамя першай дзесяткі, былі онімы Вікторыя, Настасся, Аксана, Марыя, [Олеся], Людміла, Галіна, Крысціна, Вераніка, Яўгенія, Аляксандра, Іна, Яніна, Надзея, Аліна, Дар’я, Валянціна, Ала.

Што тычыцца паходжання імён разглядаемага дзесяцігоддзя, то трэба адзначыць, што ў актыўным іменаслове, акрамя традыцыйных старажытнагрэчаскіх, лацінскіх, старажытнаяўрэйскіх і славянскіх імён, ужываюцца адзінкі арабскага (Карым, Самір, Сатар, Шэрхан), цюркскага (Аскер), літоўскага (Андрус, Арвідас) паходжання. Адзначаюцца два новыя онімы – Кім, Уладлен. Адно імя мае падвойную форму – Жасе Марыяна. Адзін онім ужываецца ў скарочанай форме – Стас. У жаночым іменаслове з’яўляюцца імёны арабскага (Айна, Зейнаб, Лейла, Саіда), цюркскага (Ipада) паходжання. Адзначаюцца адзінкавыя казахскія (Жумагул), узбекскія (Нігіна), літоўскія (Сваюнэ) антрапонімы. Сярод разглядаемых онімаў ужываецца новае імя Уладлена.

У мужчынскім іменаслове пік колькасці імён прыходзіцца на 1989 год – 65 адзінак, а мінімум на 1981 год – 56. У жаночым антрапаніміконе пік колькасці імён прыходзіцца на 1989 год – 85 адзінак, а мінімум на 1981 год – 55 адзінак. Колькасць імён у актыўным іменаслове за гэтыя 10 гадоў узрастае больш чым на 50 %. Дынаміка змяненняў іменаслову 80-х гадоў змешчана ў табліцах 2, 3.

Табліца 2

Пагадовыя паказчыкі мужчынскага іменаслову 80-х гадоў

Год 1981 1982 1983 1984 1985 1986 1987 1988 1989 1990
Колькасць імен 56 57 59 59 61 58 57 61 65 62

Табліца 3

Пагадовыя паказчыкі жаночага іменаслову 80-х гадоў

Год 1981 1982 1983 1984 1985 1986 1987 1988 1989 1990
Колькасць імён 55 61 69 71 76 77 70 74 85 77

На працягу дзесяцігоддзя ўзрастае ўжывальнасць онімаў Алег, Антон, Артур, Арцём, Ілья, Кірыла, Раман, Руслан, Станіслаў. Адначасова зніжаецца папулярнасць такіх онімаў, як Васілій, Ігар, Сяргей, Уладзімір, Юрый. У жаночым іменаслове становяцца болын ужывальнымі адзінкі Аліна, Дар’я, Кацярына, Крысціна, Настасся. У той жа час назіраецца спад папулярнасці такіх онімаў, як Аксана, Алена, Алеся, Вера, Вольга, Галіна, Людміла, Наталля, [Олеся], Святлана.

Колькасць адзінкавых імён складае 47. Самыя цікавыя онімы – Генрых, Дан, Даніэль, Клімент, Рафаіл, Стас, Хрысціян, Эдвард, Эміль. Колькасць адпаведных жаночых онімаў складае 66 адзінак. Адзначым наступныя нетрадыцыйныя адзінкі: Венера, Веста, Габрыэла, Іаанна, Ільяна, Каміла, Ляна, Мальвіна, Сандра, Сюзанна.

Нацыянальны склад імён гэтага дзесяцігоддзя становіцца значна болын разнастайным у параўнанні з папярэднімі перыядамі. Узрастае колькасць імён, нададзеных у неславянскіх і змешаных сем’ях. Прычым, змяняюцца такія імёны не толькі колькасна (узрастае іх ужывальнасць), але і якасна (павялічваецца колькасць нацыянальнасцей, адпаведна з’яўляюцца новыя онімы, многія з якіх былі раней невядомымі для славянскага іменаслову). Змяняюцца і прынцыпы называния ў такіх сітуацыях.

У мужчынскім іменаслове адзначаецца 32 выпадкі намінацыі ў неславянскіх і змешаных сем’ях. У жаночым – 36 выпадкаў падобнага іменавання. Адпаведныя звесткі змешчаны ў табліцах 4, 5.

Табліца 4

Імёны, дадзеныя хлопчыкам у неславянскіх і змешаных сем’ях у 80-х гадах

Імя Год рэгістрацыі Нацыянальнасць маці Нацыянальнасць бацькі
Андрус 1981 украінка літовец
Арсеній 1981 цыганка цыган
Раман 1982 беларуска азербайджанец
Артур 1983 яўрэйка літовец
Валяр’ян 1983 беларуска цыган
Забар 1983 руская цыган
Мурат 1983 цыганка цыган
Рустам 1983 беларуска азербайджанец
Аскер 1984 беларуска азербайджанец
Эдгар 1984 беларуска узбек
Арман 1985 казашка казах
Жан 1985 беларуска цыган
Жумабай 1985 казашка казах
Карым 1985 беларуска туркмен
Руслан 1985 беларуска азербайджанец
Эміль 1985 беларуска азербайджанец
Артур 1986 беларуска адыгеец
Рафаіл 1986 беларуска азербайджанец
Самір 1986 руская афганец
Цімур 1986 руская азербайджанец
Арвідас 1987 беларуска літовец
Джамал 1987 руская таджык
Арсен 1988 яўрэйка армянін
Жасе Марыяна 1988 гвінейка бенінец
Крысціян 1988 беларуска балгарын
Рустам 1988 беларуска азербайджанец
Здзіслаў 1989 руская паляк
Атар 1990 беларуска армянін
Раман 1990 беларуска азербайджанец
Руслан 1990 беларуска азербайджанец
Сатар 1990 руская узбек
Юлій 1990 малдаванка грузін

Табліца 5

Імёны, дадзеныя дзяўчынкам у неславянскіх і змешаных сем’ях у 80-х гадах

Імя Год рэгістрацыі Нацыянальнасць маці Нацыянальнасць бацькі
Зейнаб 1981 беларуска азербайджанец
Сандра 1981 цыганка літовец
Сяяна 1981 цыганка цыган
Яна 1981 беларуска лезгін
Венера 1982 беларуска татарын
Вераніка 1982 беларуска армянін
Ірада 1982 беларуска азербайджанец
Лейла 1982 руская азербайджанец
[Олеся] 1982 руская армянін
Айна 1983 беларуска азербайджанец
Жумагул 1983 казашка казах
Земфіра 1983 татарка татарин
Іаланта 1983 беларуска цыган
Каміла 1983 беларуска азербайджанец
Марыя 1983 руская азербайджанец
Ганна 1984 украінка латыш
Саіда 1984 руская азербайджанец
Габрыэла 1985 руская італьянец
Ясенія 1985 руская Цыган
Сабіна 1986 лезгінка Лезгін
Сусанна 1986 яўрэйка армянін
Таміла 1986 беларуска азербайджанец
Караліна 1987 руская армянін
Дыяна 1988 беларуска башкір
Ліяна 1988 беларуска азербайджанец
Аннман 1989 беларуска армянін
Гульнар 1989 азербайджанка азербайджанец
Іаланта 1989 беларуска літовец
Сабіна 1989 беларуска армянін
Сабіна 1989 беларуска цыган
Сваюнэ 1989 літоўка літовец
Гражына 1990 беларуска паляк
Кацярына 1990 руская татарин
Луана 1990 яўрэйка італьянец
Нігіна 1990 руская узбек
Тамрыко 1990 руская грузін

У мужчынскім іменаслове дзесяцігоддзя можна адзначыць наступныя этымалагічна варыянтныя рады: Аляксандр – Алесь, Іван – Ян – Жан, Георгій – Юрый, Данііл – Даніла – Даніэль, Арцемій – Арцём, Андрэй – Андрус, Станіслаў – Стас, Герман – Арман, Арсеній – Арсен, Хрысціян – Крысціян, Юлій – Юльян. У жаночым антрапаніміконе сітуацыя наступная: Аляксандра – Сандра – Алеся – [Олеся] – Леся, Ксенія – Аксана, Іаанна – Жанна – Жанета – Яна – Яніна, Наталія – Наталля, Хрысціна – Крысціна, [Елена] – Алена – Алёна – Гелена, Ангеліна – Анжаліка – Анжэла, Сафія – Соф’я, Віталія – Віталіна, Васіліна – Васіліса, Дарыя – Дар’я, Лілія – Ліліяна – Ліяна, Валянціна – Аляўціна, Ганна – Аніта, Ірына – Арына, Сусанна – Сюзанна, Юлія – Юльяна – Ульяна, Тамара – Тамрыко.

Асноўнымі зменамі ў іменаслове дадзенага перыяду ў параўнанні з папярэднім дзесяцігоддзем (1971-1980 гады) сталі наступныя:

Колькасць імён актыўнага іменаслову працягвае павялічвацца, хоць ужо не такімі хуткімі тэмпамі. Так, у мужчынскім іменаслове колькасць афіцыйна зарэгістраваных імён павялічылася з 95 да 121 адзінкі. Аналагічнымі тэмпамі змяняецца і жаночы іменаслоў. Колькасць імён у ім узрасла са 125 да 163 адзінак. Адначасова крыху зніжаецца каэфіцыент аднайменнасці. У мужчынскім іменаслове ён апускаецца са 110 да 106. У жаночым гэты паказчык знізіўся з 78 да 75. Такая невялікая велічыня змянення дазваляе гаварыць аб тым, што стабільнасць іменаслову застаецца на дасягнутым узроўні.

Паступовае зніжэнне розніцы паміж паказчыкамі ўжывальных онімаў прыводзіць да аналагічнага працэсу руху ступені традыцыйнасці. У мужчынскім іменаслове такі паказчык знізіўся з 67,78% да 61,06%. У жаночым ступень традыцыйнасці знізілася на такую ж колькасць — з 74,92% да 67,55%.

Нацыянальны аспект іменаслову становіцца больш разнастайным. Колькасць выпадкаў іменавання ў неславянскіх і змешаных сем’ях узрастае ўдвая. Геаграфія паходжання запазычаных антрапонімаў значна пашыраецца. Адзначаюцца антрапонімы наступных рэгіёнаў: Каўказа (азербайджанцы, армяне, лезгіны, адыгейцы, грузіны), Сярэдняй Азіі (казахі, узбекі, туркмены, таджыкі), Прыбалтыкі (літоўцы, латышы), Заходняй Еўропы (палякі, італьянцы, балгары), Бліжняга Усходу (афганцы), сустракаецца нават антрапонім прадстаўніка Афрыкі – імя дзіцяці гвінейкі і бенінца. Павышаецца колькасць імён прадстаўнікоў цыганскай дыяспары, якія пачынаюць рэгістраваць сваіх дзяцей у органах загса. Пачынаецца працэс інтэрнацыяналізацыі. Болынасць міжнародных кантактаў ідзе па лініі вучоба – работа – адпачынак. Гэты працэс і становіцца галоўнай прычынай узнікнення новых запазычаных антрапонімаў.

Колькасць адзінкавых імён у разглядаемы перыяд значна ўзрастае.

У мужчынскім іменаслове колькасць такіх онімаў узрастае толькі на трэць (з 34 да 47 адзінак). Галоўную ролю пры гэтым адыгрываюць онімы краін Бліжняга Усходу (Азім, Аскер, Aмap, Джамал, Жумабай, Карим, Мурат, Мухамада, Рынат, Самір, Сатар, Шэрхан). Пэўную групу складаюць онімы заходніх краін (Андрус, Арвідас, Арман, Генрих, Даніэль, Жан, Крысціян, Эміль, Эрык). Трэцюю групу адзінкавых онімаў складаюць т. зв. “старыя” імёны, якія былі ва ўжытку да рэвалюцыі, а пасля яе альбо былі поўнасцю забыты, альбо адзначаліся вельмі рэдка (Клімент, Кузьма, Макар, Фрол).

У жаночым іменаслове паказчык аднайменнасці павялічваецца ў 2 разы (з 34 да 66 адзінак). Асноўнымі прычынамі з’яўлення адзінкавых імён з’яўляюцца: актыўнае ўвядзенне заходніх імён і іх варыянтаў (Габрыэла, Гелена, Іаанна, Лаура, Леана, Луана, Саманта, Сандра, Сваюнэ, Сімона, Сюзанна, Эвяліна), з’яўленне вялікай

колькасці імён народаў Бліжняга Усходу (Айна, Аннман, Гульнар, Жумагул, Зейнаб, Земфіра, Ірада, Нігіна, Саіда, Тамрыко), а таксама папаўненне гэтай катэгорыі запазычаннямі з іменасловаў заходніх і паўднёвых славянскіх краін (Ванда, Весціслава, Гражына, Ружэна, Сіяна, Славяна, Цвятана).

Поўныя спіс мужчынскіх імён, ужытых у разглядаемае дзесяцігоддзе, прыведзены ў табліцы 6. Аналагічныя паказчыкі жаночага іменаслову разглядаюцца ў табліцы 7.

Табліца 6

Частотныя паказчыкі мужчынскага іменаслову 80-х гадоў XX стагоддзя

№ п/п Імя Колькасць носьбітаў № п/п Імя Колькасць носьбітаў
1. Азім 1 44. Дзяніс 479
2. Алег 196 45. Жан 1
3. Алесь 4 46. Жасе Марыяна 1
4. Альберт 2 47. Жумабай 1
5. Аляксандр 1473 48. Забар 1
6. Аляксей 529 49. Захар 2
7. Анатолій 93 50. Здзіслаў 1
8. Андрус 1 51. Іван 198
9. Андрыян 1 52. Ігар 394
10. Андрэй 963 53. Ігнат 4
11. Антон 202 54. Ілья 51
12. Арвідас 1 55. Іосіф 1
13. Аркадзій 2 56. Канстанцін 153
14. Арман 1 57. Карым 1
15. Арсен 1 58. Кім 1
16. Арсеній 5 59. Кірыла 141
17. Артур 90 60. Клімент 1
18. Арцемій 3 61. Крысціян 1
19. Арцём 250 62. Кузьма 1
20. Аскер 1 63. Леанід 45
21. Атар 1 64. Макар 1
22. Багдан 5 65. Максім 441
23. Барыс 17 66. Марат 3
24. Браніслаў 1 67. Мацвей 2
25. Вадзім 155 68. Мікалай 291
26. Валерый 91 69. Мікіта 36
27. Валянцін 43 70. Міхаіл 209
28. Валяр’ян 1 71. Мурат 1
29. Васілій 96 72. Мухамада 1
30. Віктар 232 73. Назар 1
31. Віталій 459 74. Павел 438
32. Вячаслаў 198 75. Пётр 61
33. Генадзій 63 76. Прохар 1
34. Генрых 1 77. Радзівон 3
35. Георгій 13 78. Раман 164
36. Герман 1 79. Расціслаў 4
37. Глеб 16 80. Рафаіл 1
38. Дан 1 81. Руслан 93
39. Данііл 8 82. Рустам 7
40. Даніла 3 83. Рыгор 32
41. Даніэль 1 84. Рынат 1
42. Джамал 1 85. Самір 1
43. Дзмітрый 1192 86. Сатар 1

 

87. Святаслаў 7 105. Ціхан 2
88. Станіслаў 150 106. Часлаў 2
89. Стас 1 107. Шэрхан 1
90. Сцяпан 12 108. Эдвард 1
91. Сямён 3 109. Эдгар 3
92. Сяргей 1146 110. Эдуард 18
93. Тарас 6 111. Эміль 1
94. Уладзімір 361 112. Эрык 1
95. Уладзіслаў 85 113. Юлій 1
96. Уладлен 1 114. Юльян 1
97. Усевалад 1 115. Юрый 477
98. Фёдар 13 116. Ягор 69
99. Фелікс 3 117. Якаў 2
100. Філіп 3 118. Ян 16
101. Фрол 1 119. Яраслаў 29
102. Хрысціян 1 120. Яўгеній 636
103. Цімафей 12 121. Яфім 1
104. Цімур 11   Усяго носьбітаў 12767

Табліца 7

Частотныя паказчыкі жаночага іменаслову 80-х гадоў XX стагоддзя

Імя Колькасць Імя Колькасць
п/п   носьбітаў п/п   носьбітаў
1. Айна 1 24. Ванда 1
2. Аксана 241 25. Варвара 4
3. Ала 78 26. Васіліна 2
4. Алена 7 27. Васіліса 1
5. Алена [Елена] 1005 28. Венера 1
6. Алёна 3 29. Вера 45
7. Алеся 56 30. Вераніка 133
8. Аліна 109 31. Веста 1
9. Аліса 1 32. Весціслава 1
10. Альбіна 2 33. Вікторыя 376
11. Аляксандра 131 34. Віта 2
12. Аляўціна 6 35. Віталіна 3
13. Ангеліна 11 36. Віталія

9

14. Анжаліка 7 37. Віялета 8
15. Анжэла 21 38. Вольта 1256
16. Аніта 1 39. Габрыэла 1
17. Аннман 1 40. Галіна 152
18. Антаніна 26 41. Ганна 548
19. Арына 1 42. Гелена 1
20. Ася 1 43. Гражына 1
21. Бажэна 1 44. Гульнар 1
22. Валерыя 36 45. Дана 2
23. Валянціна 79 46. Даніэла 2

 

47. Данута

1

94. Луана

1

48. Дарына 1 95. Любоў 60
49. Дарыя 2 96. Людміла 189
50. Дар’я 93 97. Ляна 1
51. Дзіна 16 98. Мальвіна 1
52. Дыяна 54 99. Маргарыта 41
53. Ева 2 100. Марта 4
54. Жанета 3 101. Марына 527
55. Жанна 36 102. Марыя 227
56. Жумагул 1 103. Мар’яна 13
57. Зарына 3 104. Мая 6
58. Зейнаб 1 105. Мілена 1
59. Земфіра 1 106. Надзея 117
60. Зінаіда 14 107. Настасся 307
61. Зоя 12 108. Наталія 11
62. Іаанна 1 109. Наталля 858
63. Іаланта 2 110. Нігіна 1
64. Ілона 10 111. Ніна 41
65. Ільяна 1 112. Нона 1
66. Іна 130 113. Нэлі 3
67. Інга 16 114. [Олеся] 190
68. Інеса 8 115. Паліна 17
69. Ірада 1 116. Рада 1
70. Ірына 837 117. Раіса 5
71. Каміла 1 118. Ружэна 1
72. Караліна 4 119. Рыма 1
73. Карына 17 120. Рэгіна 7
74. Кацярына 886 121. Рэната 4
75. Кіра 6 122. Сабіна 3
76. Клара 1 123. Саіда 1
77. Клаўдзія 1 124. Саманта 1
78. Крысціна 141 125. Сандра 1
79. Крэсціна 1 126. Сафія 1
80. Ксенія 40 127. Сваюне 1
81. Лада 1 128. Святлана 473
82. Лаліта 1 129. Сімона 1
83. Ларыса 35 130. Сіяна 1
84. Лаура 1 131. Славяна 1
85. Леана 1 132. Сняжана 18
86. Лейла 2 133. Соф’я 3
87. Леся 1 134. Станіслава 2
88. Лідзія 20 135. Стафанія 1
89. Лізавета 13 136. Стэла 1
90. Лілія 39 137. Сусанна 2
91. Ліліяна 1 138. Сюзанна 1
92. Ліна 6 139. Сяяна 1
93. Ліяна 1 140. Таісія 7

 

141. Тамара 20 153. Эліна 10
142. Таміла 1 154. Эльвіра 2
143. Тамрыко 1 155. Эма 1
144. Таццяна 1052 156. Юлія 792
145. Улада 1 157. Юльяна 2
146. Уладлена 1 158. Ядвіга 1
147. Ульяна 11 159. Яна 23
148. Хрысціна 7 160. Яніна 124
149. Цвятана 1 161. Яраслава 1
150. Эвяліна 1 162. Ясенія 1
151. Эла 3 163. Яўгенія 131
152. Элеанора 5   Усяго носьбітаў 12190

 

Такім чынам, антрапанімікон разглядаемага дзесяцігоддзя вызначаецца наступнымі асаблівасцямі:

  1. Працягваецца павелічэнне колькасці онімаў наяўнага іменаслову. У першую чаргу папаўненне адбываецца за кошт увядзення ў актыўны іменаслоў шматлікіх заходніх варыянтаў вядомых імён, а таксама ўключэння ў склад нашага іменаслову новых замежных онімаў.
  2. Зніжаецца каэфіцыент аднайменнасці і ступень традыцыйнасці, што прыводзіць да болып раўнамернай нагрузкі на асноўную частку онімнай сістэмы. Колькасная розніца паміж онімамі становіцца менш выражанай.


Список литературы

  1. Бондалетов, В.Д. Русская ономастика / В.Д. Бондалетов. – М. : Просвещение, 1983,-223 с.
  2. Бондалетов, В.Д. Женские личные имена в конце XIX века / В.Д. Бондалетов // Ономастика Поволжья 3 : сб. науч. тр. – Уфа, 1973. – С. 118-125.
  3. Никонов, В.А. Женские имена в России XVIII века / В.А. Никонов // Этно­графия имён. – М. : Наука, 1971. – С. 120-141.
  4. Карніеўская, Т.А. Лінгвістычныя і сацыяльныя аспекты ў антрапаніміцы // IX Республиканская научная конференция студентов и аспирантов Республики Беларусь “НИРС-2004” : тезисы докладов. В 8 ч. Ч. 4 / Под ред. А.И. Жука. – Гродно : ГрГУ, 2004.-С. 123-125.
  5. Мезенка, Г.М. Беларуская анамастыка / Г.М. Мезенка. – Мінск : Вышэйшая школа, 1997. – 119 с.

 

Аўтар: Т.А. Карніеўская
Крыніца:
Веснік Брэсцкага універсітэта. Серыя філалагічных навук = Vesnik of Brest University. Senes of ohiloloqical sciences : літаратуразнауства. мовазнауства : навукова-тэаоэтычны чзсопіс / заснавальнік – Установа адукачыі “Брэсцкі дзяожаўны універсітэт ім. А. С. Пушкіна”. 2009. № 1. – С. 172-181.

Karniyeuskaya Т.А.

System of Personal Names of the City Gomel in the 1981s – 1990s

The main linguistical and sociological system factors of the personal names of the city Gomel dur­ing the period of the 1981s – 1990s are considered in the article.