ГМКГА “Талака” разам з гомельскай суполкай Таварыства Беларускай мовы імя Францішка Скарыны запрашаюць вас прыняць удзел у трэцяй агульнанацыянальнай дыктоўцы прысьвечанай міжнароднаму дню роднай мовы.
Пераможцы атрымаюць падарункі!
Да ўдзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя! Узрост не абмежаваны.
Падтрымай беларускую мову беларускім словам! Дакажы дзеяннем што яна ня згасла і ніколі не памрэ!
Разам з намі дыктоўку піша ўся краіна!
Пасля дыктоўкі адбудзецца прагляд фільму (якога канкрэтна шчэ ня вызначана, чакайце навін заўтра).
Сустрэча адбудзецца 22 лютага а 17.00 па вул. Палескай, 52
Прыходзьце абавязкова!
International Mother Language Day заснаваны рашэннем 30‑й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА ў лістападзе 1999 года і адзначаецца з 2000 года. Мэта святкавання — абарона моўнай і культурнай разнастайнасці.
Аўтарам беларускай агульнанацыянальнай дыктоўкі з’яўляецца Уладзімір Падгол.
Упершыню дадзеная акцыя адбылася тры гады таму і з тых часоў сталася добрай традыцыяй. Цяпер дыктоўку пішуць і амбасадары, і беларусы замежжа – як на Захадзе, так і ў той жа Расеі, пішуць у школах і ў бібліятэках, на сходах і проста на вуліцы.
Нам бачыцца, што і ў родным Гомелі павінна адбыцца дадзеная акцыя!
Будзьма беларусамі!