Жаночыя рамёствы іграюць вялікую ролю ў жыцці беларускай вёскі. Уяўленні пра гэта ўвасабіліся ў шматлікіх прыказках, прымаўках і іншых парэміях, што зафіксавана практычна ва ўсіх фразеалагічных слоўніках і зборах прыказак і прымавак [1, с. 158-161]. Тым не менш, гэта публнкацыя з’яўляецца першым адмысловым даследаваннем, тым больш на беларускім матэрыяле, у якім жаночыя рамёствы разглядаюцца як канцэпт у фразеалагічнай (парэміялагічнай) карціне сусвету.
У дадзеным артыкуле разглядаюцца парэміі гэтай групы, якія ўжываліся ў гаворцы п. Амяльное Веткаўскага раёну Гомельскай вобласці. У адной са сваіх папярэдніх публікацый, прысвечаных парэміялагічнай карціне жыцця гэтага населенага пункта, мной былі прааналізаваны парэміі, якія тычацца мужчынскіх рамёстваў [2, с. 153-156]. У яе аснову былі пакладзены запісы, зробленыя падчас размоў з жыхаркай гэтага пасёлка Варварай Аляксандраўнай Грэцкай, якая з амаль прафесійным веданнем справы арыентуецца ў цяслярстве, плотніцтве, лозапляценні. Што тычыцца жаночых рамёстваў, то паводле яе самавызначэння: У міне рукі залатыя. Вот я сама сябе не хвалю. Ну, я і вышываць, і ткаць, і прясць і чорту падковы падкаваць я на усё гатова. Я счытаю, ета наганы чылавек, што не умея нічога дзелаць. Вот мужчыны, у нас мужчына сам рубашкі вышываў. Я, еслі што-небудзь ня разбяру, я перапытаю, но гитоб толькі я ў точнасці. Гаворяць: “Ня умею, ня знаю.” Усё матка наша казала і баба: “У няўмекі век рукі не баляць ”.
Пачуўшы ад Варвары Аляксандраўны чарговую парэмію, я звяртаўся да яе з удакладняючымі пытаннямі: калі так кажуць? на каго так кажуць? чаму так кажуць? Яе адказы красамоўна сведчаць, што з жаночымі рамёствамі гэтая жанчына знаёмая не па чутках. 3 амаль прафесійным веданнем справы яна арыентуецца і ў тэхналагічных працэсах, і ў выніках працы, і ў якасцях матэрыялаў. Апошняе вынікае з яе каментара да прыказкі, якая, на першы погляд, не мае прамога дачынення да жаночых рамёстваў: Гаворяць: “Первая жонка — шаўковая, а другая — пасканная, а трэццяя — пяньковая ”. Яны ж цяперь на ражон лезуць, а раз хорошая жонка первая, нашто яе мяняць — жыві на здароўе. Коноплёвая — крэпкая. Ужо ж ні лёну чыта. З іх вярёўкі. Мычаць. їх памнуць, ні трэпяць ужо… Павытрусяць, цурбалкі павыпадуць, а тады. Еслі прясць. Еслі вярёўкі віць. У нас дзед адзін… Вярёўкі, вожкі віў. І про жонак гаворяць: “Первая — шаўковая, другая — пасканая, а трэццяя — канапляная ”. Із конопель ткуць палаценцы. Уцірацца. Тканыя палаценцы. Яны белыя, мягкія. Пасцілкі над бок. Ціперь простыня. <А з пасканей?> 3 посканяў — вярёўкі, вожкі. Усё калісь казалі: “Посконям буду снаваць, а нянькой буду ткаць”. — “Чым жа будзіш ткаць? Лёну ж німа ”. Дак: “Пасканыя ці пяньковыя ”, — будуць казаць. “Табе сорочку якую шыць?” А хоць будзя мужчына: “Ты мне ужо дала.” Калісь у нас адзін быў, одна сорочка, у бані набудзя, жонцы і кожа: “Дан перядзець! ІПто я табе дам! У цябе одна сорочка.” У дзеда одна сорочка. Дак ён: “Што ты, яна ж ад грязі стаіць, як пяньковая!” Ад грязі. Значыць, яна такая крэпкая і грязная. “Навыворот надзень!” А путныя бабы, хоць і одна сорочка, загадзей пасцірая і над духам высуша. Но толькі штоб мужыку даць мягкою сорочку. Выкачая на качолку. Ціпер жа на качолкі. Я дак толькі палаценцы, а то на качолкі і штаны, і сарочкі, і бабскія, і дзяціныя сарочкі і штаны — усё на качолкі. Ён мякінічкі, хоць у вуха ўлож… З поскані ўціркі ткалі. Тады палаценцы ні казалі, а ўціркі. А з пянькі вярёўкі, яны крэпкія, тады ж і лес вазілі… Усё Мелька казаў: “Пасканная ты, пасканная! — На сваю Мельчыху. — Памёрла мая Насцічка…”.
Трэба адзначыць, што “шаўковая тэма” у рэпертуары Варвары Грэцкай мае свой асабісты фонд. Эпітэтам “шаўковы”, сапраўды, вызначаецца самае ласкавае, самае пяшчотнае: Шаўковыя рукі. У шауковай сарочцы нарадзіцца. У шаўковае лета нарадзіцца. За хлеба лусцінку аддасі шаўкову хусцінку.
У побыце Амяльнога жаночыя рамёствы, насамрэч, займаюць асаблівае месца. Валоданне імі дазваляла жанчыне без лішніх затрат і хату аздобіць, і сям’ю апрануць. Гэта адлюстравалася ў наступным: Як ручка здзелала, так жопка знося. Хорошо здзелаіш, і табе будзя хорошо. Плоха. Есць людзі, здзелаяць, што камар носа не падточа. А ё. Так ні так. Пашыеш красіва, табе ж яго і насіць… А ё людзі — не сабражалі… Зробім хорошо, залапіш, і будзіш красіва… Відна, што лапічак ё, і ён жа будзя, як прылепляны… А еслі ты абы-як… Як новая шыіш, да скурдаячыш, такая пана будзя твайму шыццю. Гаворяць: “Як ручка здзелалаа, так жопка ніхай нося…” Паказальна наступнае: “Вот тчэ кроены, і палатно тоя знімая, небеленая, нігито… Ё такія… І атмяряя, колькі на сарочку і шыя сарочку… Былі такія… Усё баба казала… Тчэ палатно, тады знімая з красен, і з тога палатна начыная шыць сарочку… Ну, не з дабра шыя, а шыя з таго, итю перядзець нечага… Вот яна пашыя з етага, суравога… Называіцца суравоя… З суравога палатна, небеленнага, нішто, рыжае… З етага палатна пашыя… А тады вымачывая сарочку і штаны, мужекія і бабскія сарочкі… У кіслае што-нібудзь, што яно ў кіслым расоле… Яно выбеліваіцца, пазоліцца… І пасціпенна выбеліцца… Дак гаворяць: “Із навойца — на малойца”. Пры небытах дак усяк дзелалі… Суровою… Із суровага палатна называіцца: “З навойца — на малойца ”. Суровое палатно… Яно выбеліваіцца само па сабе пасціпенна… Шытая, яно так рыжая… Толькі тыя рубцы, каторыя закладаяцца, штоб не выпадалі ніткі, дак яны доўга выбеліваяцца, рыжаватыя… Усі казалі: “Шый! Пайдзёць і так…
3 навойца — на малойца… ”
Неўменне жанчыны зрабіць нешта сваімі рукамі выклікае ў Варвары Грэцкай непаразуменне: Я счытаю, ета паганы чылавек, итю не умея нічога дзелаць. Вот мужчыны, у нас мужчына сам рубашкі вышывау “хрястом”. А я умею і клопам, і хрястамі, і італьянскім швом, і простым швом, і у кружыві вязань, і на машыну. Я на Амяльном і юбкі, і плацці, і кохты шыла.
Любую вышыўку можна зрабіць па-рознаму: і на смех скавыряць, і як на машыні. Самае лепшае, калі вышыўка выглядае як нарысованная. Нідзе ні зацяжкі німа. А то ніткамі ісцягнуць. <Чаму гаворяць: “Вышыўка, як нарысована”?> Таму шта нідзе зацяжак німа… <Што прасцей: нарысаваць ці вышываць?> Канешна, нарысаваць прошчэ, чымся вышыць. Вышыць — надо паоабраиь забалаць якая… У нас одна замуж прышла… Іван Чыманер жаніўся, узяў, дак на Бога занавескі такія вешалі, адзін конец — тута-ка, адзі — тута-ка, а тута-ка брыжыкі такія, а на віконі <… > красівы… Дак яны павесілі, дак яно во так во во, хоць ты вазьмі, неўма як расцягівай, ужо не расцягніш, потому шта яно ізжаблена… І павесілі… Казаў Коршун: “Ета не занавеска, а ні х…, ні кукла…” Дак усі рассмеяліся. А як нарысована — павесіш палаценца, дак яно нідзе не зажаблена… Усё будзя як нарысована іраскрашана… Ета хорошая вышыўка… Сперва рысую, тады нарысованным ужо начынаю вышываць…. Штоб красіва было, дак я бяру… <Еслі рысаваць не ўмеіш, дак і вышыўкі не будзя?> Еслі рысаваць не ўмеіш далікатна дужа… Очэнь-очэнь далікатная работа… Як нарысована і раскрашана карандашом… Ні зацяжачкі німа… <Хто вас навучыў рысаваць?> Я самарысавала прыродна… Цвятырысавала…
Недасканалая вышыўка ацэньваласяяк курыная. Як плохая.. Палядзяць, што там накурдаячына абыя-як. Зацяжкі бываяць. Дак гавораць: “А-а-а!. Накудлычыла, як курьща. Ета — курыная вышыўка. Ета ня вышыўка — спаліць. Да і ўсё!” Курыца ж грябе смецця, іде ў кучу нагрябе, і дзе гола. Так і яны. Цвет, напрымер. Засцеліш і на караваць, і на падушкі. I яна, як рукамы зжатая. Такая вышыўка ўжо плохая. Янаўжо скурдаячыла, а здельная. Як нарысованая вышила. I я знаю, што я покажу любому. Прыняслі, людзі кажаць на Куміху: “Ну, што ты накурдаячыла, як курыца наплутала. Яна ж відна: зжата. І палядзі, як дзеўкі павышылі.” Папавешылі на прясла. Машына, як цацка, вісіць, і моё, і Лідзіна, і Танькі нашай. Прыехалаў нас одна. Іван ажаніўся. Занавескі на Бога вешаць. Павесіла. Пасярёд — цвет. Яна пасцёгала. Я б нікагда б не павесіла. Яна: “А-а-а, ета трохі зацягнута.” Я кажу: “І ты прыехала на страм.” Што курьща наплутала. <Усе казалі: “Курыная вышыўка”?> Палядзяць: “А, ета — курыная вышыўка. Як курыца нагрябла, дзе кучай, а дзе пуста. <А калі былі зацяжкі ў вышыўцы, што казалі?> А я б сказала: “Хочыш хіміны куры паглядзець? Там будзя з зацяжкамы выгиыука… Ета Хімны куры пахадзілі, перягряблі ўсё, перяскублі…”.
Дасканалае рукадзелле — тэта калі іголкай не падчэпіш. Вот іголкай не падчаплю, гаворяць. Што-нібудзь хорошая здзелаць, дак. Здзелай, дажэ іголачкаи. Хорошая швейка — яна іголачкаи будзя часцінька, а другая пасі гая-пасі гая, пакуль ты іздзелаіш, дак яна сем рушнікоў прышылаў кружыўя. I ў кружыу ’і вязань, і прышыць надо. I здзелаіш на жывую нітку і палядзеиь, ці маршчыны ё, ці німа… А еслі так прышываіш, ужо так роўна ня дзелаіш. А другія. Пасцябая. Астаецца. “Ну і чорт яго бяры!” Дак надо здзелаць так, штоб яно была роўненечка-роўненечка.
Такім жа чынам ацэньваецца бездакорнае ў адносінах да чалавека: Парукау <старшыня калгаса> казау: “Я жыву на чэснасць. Нічого ні бяру, ні краду ў калхозі. Мне яно ні надо. Мяса надо — выпішу. Я законна возьму, грошы з мяне вывярнуць ці заплачу налічнымі. I говоря: “Нічого ні краду, ні магу. Потому шта на чэснасць. Ка мне ніхто іголкай ні падчэпіцца, потому німа. Я нічым не грэшэн. І куды не капалісь, хацелі яго, там, такія мудряцы былі. А ўсё раўно ж не папалі яны ў прыдсядацелі. Вот вазьмі — другая вышыўка, і шыццё, і вышыўка, і вязанне — нідзе прычыны не найдзіш, усё вышыта будзя, як па маслу. Я не бяру людзей! Людзі ўсякія калісь былі, і вузлы калісь вязалі, навыворот палядзіш: такія, як цюцюцны, ляжаць. А ў мяне, ты бачыў маю работу… І наліцо, і навыворот усё, як перязнятае. Вот ета — качэственна. Так і качэственна прэдседацель пражыў.
Такім жа чынам хаваецца і адмоўнае: На другого чылавека гаворяць: “Ого! Етага чылавека дажэ і іголкай не падчзпіш!” Такія бываяць хітрыя людзі. Ты яго ніяк ня выпытаіш. У другого. Чуць-чуць. Усё табе разнясе, а ў другого. Усё казала баба наша: “Ого! Тога іголкай не падчзпіш! Еты хітрэннага роду”.
Калі на жывую нітку, значьщь, слабенька. І калі тэта этап шыцця альбо вышыўкі — тэта добра: Ты штаны залапіш, напрымер… Другі залапя… Язалаплю штаны ці што-нібудзь, дак я ж розгладжу перво… Розгладжу, што яно гладзенька-прыгладзінька, і лапік тэй не комчаны штоб быў… Хоць ты яго ў ваду памачы, выкруці, вытрусі, абцягні, абцягні, палажы і на жывую нітку скрозь… На жывіцу… Называіцца на жывіцу прысцягні… А тады ўжо залаплій… У пэўных жыццёвых сітуацыях тэта набывае адваротнае значэнне: Гаворяць: “Ня шый бряхню!.” Як Пашуля прыдзя, ісшыя такую небыліцу, што ў розуме не сабразіў бы сказаць… А яна сшыя такую… <Чаму сшыя… Іголкі німа, ніткі німа…> Бывая так гаворяць: “Ідзі ты! Ужо ня шый… ’’Гаворяць: “Прышла, ісшыла бряхню нейкую… На смех… ’’Гаворяць: “Прышла, ісшыла бряхню і пошла…” Другі чылавек прыдзя, толкова скажа, а ета, як бряхню точа… Дак яно так… На жывую нітку бряхню стыла і пошла…” <Чаму на жывую нітку?> На жывую нітку мертвяцу шыюць подушку… Мертвяцу нельзя на мёртвую, гаворяць, шыць… <Чаму?> Ну я ня знаю. <На жывую нітку…> Слабінька… ”
Ненадзейнась вызначаецца выразам нітцы баўтацца альбо баўтаіцца, як на нітцы. Давялі колхоз, на нітцы баўтаіцца, а даўжно крэпасцю дзяржаць… У калхозі то нечым плаціць людзям зарплаты. <У Амяльным так на што казалі?> Да. Усе гаворяць: “Ну, як ты жывеш?” — “А-а-а. Жыву, на нітцы баўтаюся. Еле-еле ўжо. На нітцы баўтаюсь… Што-нібудзь худзенькае… Ці там худы, хворы, дак гаворяць: “Баўтаіцца, як на нітцы ”. Етаўжо ніякі. <Чаму на нітцы?> Што нітка… Крэпасць ё ў нітцы? Шмаргані і порвеш… Ета не абора…
Недасканаласць, агрэхі у прадзенні — тэта калі дзе з колас, а дзе з волас.
Безумоўна, шмат залежыла ад працаздольнасці, працалюбства, жадання жанчыны нешта рабіць, каб ў яе кудзелях ужо мыты гнёзды не звілі: Святьія вечары. Яны ўсё к нам хадзілі. Дзяды і бабы калісь. Амерыканчыха і кожа: “У маёй кудзелі.” Лён пачэшаць і патрэпяць на грябёнку. У маіх кудзелях ужо мыты гнёзды звілі.” А яе мужык, дзед Амерыканец, сядзіць і кожа: “Я ж іду к Грэцкім гуляць. Чаго ты пляцесся за мной? Ты сядзі, да кудзелю прядзі.” А яна гаворя: “Дак жэ Троцкая ішчэ тую кнігу красівую не дачытала… А я тады суткамы думаю і думаю: “Ой, як–ma далей будзя у кнізе?” Мыты любяць, дзе лён ёсць. Яны перярязаюць яго і здзелаяць гняздо мякінечкае-мякенічкае. Лён той куда, нікуда. Тады ўсе казалі. Прыдуиь нагуляне к нам: “Да, нагуляй!” — “Пайду, а то мышы ў кудзелях гнёзды науюць, дак будзім хадзіць на балонню, накрыушы жону балонню. ”
Не віталіся спробы апраўдацца святамі — Хто спраўляя святыя вечарочкі, дак ходя век без сарочкі. Мы гаворым: “Баба, скора будуць святыя вечарочкі!” А яна кажа: “Хто спраўляя святыя вечарочкі, дак ходя век без сарочкі. А нада дзелаць. Святы вечар. Давайця цэўкі матайця. Ета можна дзелаць у святы вечар. Таму иола святыя вечарочкі. А нада і Богу навесіць сарочку на вікону. Ругинік — ета Божжая сарочка”. Спроба абгрунтваць свае нежаданне нешта рабіць каляндарнымі забаронамі таксама не віталася: Нерабацень святых дней шукая (пытая). У нерабатня ўсе дні святыя. Не віталіся спасылкі і на недахоп часу: Баба казала: “У кого кароткія ночкі, дак ходзя без сарочкі…” Говоря: “Чо ты не напряла?” “Таво, гита ноч короткая была.” <А пры чым тут кароткая ноч?> Ну, кароткія ночы… Некалі прясць… Праспіць, прагуляя… I говоря: “А кароткія былі ночы…” Ну, дак хадзі без сарочкі. Былі такія, што лён… Мышы гнёзды в’юиь, а ён праспіць, прагуляя… <А пры чым тут кароткія ночы? Што, па начах пралі?> Ну, не па ночах… Увечары… I да двох часоў. Больш за тое, старыя людзі вучылі дзяцей тому, што Піліп дзяцей адзяе. Вот. Піліпаўку знаіш? А тады за Піліпаўкай Каляды ідуць. Каляды, а тады шчадравая нядзеля. Гаворяць: “Піліп дзяцей адзяе”. Потому шта прядуць людзі. Ужо начынаіцца Піліпаўка, самапряхі выносяць, кудзелі дзелаяць, садзяцца, баба перяхрысціцца і кажа: “Полячка, давай за дзела занімацца. Піліп дзяцей адзяе ”. I нрядуць ужо. Ночы длінныя. Штоб ужо к Ражаству лён папрясць. А тады ужо ткаць.
Шыць таксама стараліся, каб адразу было якасна, каб потым не перашываць: Якія сшываюцца, такія і падзяруцца. Плацця ісшый ня так, і ужо і надзярэцца. Распарываць ня хочыш. Распары. Тады зноў. Так і носянь. У Амяльным гэта прыказка мае і пераноснае значэнне: Які ўжо ў сярёдку сшыўся, такі ўжо і падзярэцца. Ці дзеўка сшыіцца, ці хлопіц. <Чаму сшыўся?> Можа, хто прыказку ету казаў, не сказаў, што іздзелаўся, а ўжо ісшыўся… Ісшыўся ў жываце, у утробе… Сшываіцца ў утробе семя тоя і мужчынская, і бабская ўмесці…
Але ж шыць новае куды прасцей, чым правіць падзёртае, ірванае: Колькі дзірявая ня лап, дак яно рвецца ўсё адно. Колькі дзярявая ні лап, усё раўно будзя дзірка. З плохого з чаго-нібудзь здзелаіш ты? Не. Вот еслі плахоя што-нібудзь. Кажаць: “Колькі дзірявая ня лап, дак яно рвецца ўсё адно ”. <Калі так казалі?> Ну, вот ты з ломан ага дзелаіш.. Вот я табе говорю: “Вазьмі, лап.” Лап! Што тут лапіш, а яно рвецца ў другом месце. Ё расчот дзелаць? Пачанеш лапіць, матка: “Ну, што ты ты лапіш!. Колькі дзярявая ні лап, усё раўно будзя дзірка. Чуць пацягні, яно ж гнілоя, вынашэная, раздзіраіцца… Я калісь залапіла кохту, нашла на работу… На рабоці што я там дзелалі… Прыліпла кохта, паціеш жа летам… Я нажалася, кохта разварвалася… Паўз шыццё… Дзіржавы німа ніякія. Ці мех там… Тым не менш, паставіць лапік, штоб быў як прылепляны — праява найвышэйшага майстэрства. У Амяльным гэта разумелі нават дзеці: Калісь надо… Празнік… Ці нарвеш плацце, ці што-нібудзь… Малыя ж прыгаяць с плятня, с прясла… Ета ж гульня, а нарвеш, а тады ўжо думаіш: “Як–ma зашыць, штоб матка ня бачыла…” Гаворяць, сляпога як не лячы, дак ужо сляпы тога ня ўбача, чым відушчы… Гэта ўвасобілася ў вызначэнне с пераносным сэнсам шыта-скрыта. Практычна ва ўсе адмысловыя слоўнікі яно ўвайшло са значэннем таго, што павінна застацца ў поўнай таямніцы, зусім незаўважаным, да чаго нельга прычапіцца як да зусім правільнага па выглядзе. Прычым практычна ўсе аўтары не звяртаюць увагу на этамалогію фразеалагізма. У Варвары Грэцкай вызначэнне ўзнікае ва ўспамінах пра часы сталінскіх рэпрэсій: Чорны воран прыехаў, забралі, у Сібір на катаржныя работы пагналі, яго і цяперь ня знаюць, дзе ён дзеўся. Куды ня пойдаць: “Мы ня знаіма, мы такога ня знаіма.” Скрыта і сшыта. Па міліцыях хадзілі і кінулі. І адметна тое, што яна нават вельмі прафесійна разважае пра яго этымалогію. <Чаму шыта-крыта?> Ісшый — дзіркі німа. I накрый — нічого ні відна. Усё ужо — шыта-крыта… Ніякого разбору німа… Суд пабудзя ціперь — не падляжыць к перясуждзенію. Вот ета самое “шыта-крыта”. Дзірка ё ў цябе, узяў ісшыў яе ці залапь яе. Ісшыта яна кругом…
Легка заўважыць, што пераноснае значэнне асобных парэмій грунтуецца на асаблівасцях тэхналагічных працэсаў жаночых рамёстваў. Быццам бы ўсё ляжыць на паверхні. Але, як сведчаць каментары да іх Варвары Грэцкай, на самой справе, не ўсё так проста: без ведання асаблівасцей тэхналогіі яна захоўвае толькі агульны сэнс без нюансаў…
Свой унёсак у парэміялагічны складнік Амяльнога ўнеслі льноапрацоўка і ткацтва. І гэтыя парэміі трэба вызначыць як “высокатэхналагічныя”. Без ведання асаблівасцей тэхналогіі яны застаюцца незразумелымі нават у агульных рысах.
Будуць гаварыць: “Во як мялля накудлычыў.” Што зря здзелаў. Мялле, ты знаіш, што такая? Як мнеш лён, ета мялле завецца. Ета як лён… Ён ужо вывершыцца лён тэи, паспея, выбіраіш і аббіваіш, а тады на бугаркі сцеліш, па нізах ён згніе. Ён сухая любя. А тады падбіраюць лён граблямі. Грабеш і становіш, ён просыхая. А тады ў баню, топяць баню жарка, ён сохне, тады бярэш жменю здоровою і на кляшчотку мнеш. Яна с іцца, тряска, лён астанецца, кужаль, а тэн выбіваіш. Так эта мялле называіцца. Мяллем абкладалі скрозь заўгаліны, так абкладалі і клалі на пагрябнішча на кумпалы, штаб мороз не быў, не померзла бульба. І мышы не заводзяцца ў мяллі… Які ўжо зарадзіўся, дак хоць ты яго вазімі ў мялку пасадзі, дак не перямнёш. Хоць ты ягоў мялку пасадзі, да патры яго на кускі, усё раўно з яго нічого ня будзя… Мялка. Хто заве кляшчотка, хто — мялка. Мнёш жа лён. “Куды ты ідзеш?” — “Мяць лён на мялку”. Тады кляшчоткі сталі звань… Кляшчотка — мялка завецца. Хто — мялка, хто кляшчотка казаў. Хоць ты яго ў мялку ўсадзі… Мялка… Кляшчотка… Другі запасна постылы дзіцёнак, дак хоиь ты яго ў мялку ўсадзі, і бі яго, і даві яго, і наказывай яго, а ён усё раўно не ісправімы. Кляшчотка — лён мнуць. Лён бяруць, сцеляць яго, тады падбіряяць, тады сушаць… І калісь мялі на мялку, на кляшчотку, на мялку… Хто заве мялка, хто кляшчотка… А тады мнуць і трэпяць, і здаюць у колхоз… <Для чаго мнуць?> Ну, прялі… Сваі кроены станавілі… Ткалі палотны і уціркі, і сарочкі шылі… Памнуць, тады трэпяць, тады прядуць на самапряху… Памнуць, лён мяккі такі становища… Памнуць, патрэпяць, тады абчэсваяць шчоткаи… Дак адзін волос астанецца тонкі… Прядзеш, дак ён тонкі-тонкі… Нітка тонкая-тонкая…
Асобнай ўвагі заслугоўвае вызначэнне ў ряміззя ўзяць. Спачатку яно ўзнікла ў наступным кантэксце: Прышоў: “Тоя ня так!. Тоя ня так!.” Ні за што ў ряміззя ўзяў… Усякія жосткія людзі бываяць.. Ё рабочыя, ё такія, што гаворяць: “Во рабацяшчы ”. У яго льлецца, як усё раўно з леикі ллеца, а другі будя табе кундручыць. ты нас. І скажыш. Нічого ні скажыш, ну так скажыш: “Ну ўжо і работа.” Ну, пахваліць пахваліш. Дак гаворяць: “Не рямізь чужого. Што плоха здзелана, а ты яго хваліш. Плоха, значыць, гавары: “Ты х. здзелаў.” Прышоў: “Тоя ня так!. Тоя ня так!.” Ні за што ў ряміззя ўзяў…”.
Toe, што дадзеная парэмія мае дачыненне да рамізнага ткацтва, для мяне як даследчыка стала зразумелым адразу. Але дзеля чысціні жанра тэта павінна была падцвердзіць носьбітка традыцыі. Тым не менш, у адмысловых спробах высветліць тэхналагічныя карані парэміі яна прыводзіла новыя і новыя прыклады ўжывання гэтага дзеяслова са значэннем ‘абругаць, зняважыць’: Абрямізіць чылавека… Абрямізіць — ета абругаць. Вот я цябе січас возьму і скажу. Абряміжу цябе ўсяк. Можна сказаць: “Чо ты міне абругаў?” A калісь: “Чо ты міне абрямізіў?” Паругаў ні за што. Вот ты міне паругай, вот і кажаць: “Абрямізіў ні за што.” Дзед Манка прыдзя і будзя гаварынь: ‘‘Паншоў туды, міне абрямізілі,” — пачане жаліцца… Баба: “А ты не хадзі туда. Ідзе любянь — не ўчасцян, а ня любянь, нагі не накладай.” I ён кажа: “У міне граніца — Жаваранкавы, а на еты бок — Каснючкавы. К Коршунам я не панду, я ні знаю, што з імы гаварынь. А тут я і закурю, тут я і мацюкну. I неабряміжаны я”. Абрямізіць — ета чылавека обругаць ні за што… Калісь казалі на сабраніі: ‘‘Не абряміжыван чылавека!” Ціперь гаворянь: ‘‘Не абсіран чылавека”. Пры ўсёй сваей дасведчанасці Варвара Грэцкая не змагла растлумачыць, што стаіць за гэтай парэміяй. Тым не менш на практыцы рамізкі (рамізы) — тое самае, што і ніты. Ад нітоў залежаць і від перапляцення, і малюнак арнамента [3, с. 97]. У Амяльным рямізкі называлі нітамі: Я калісь… У ніты матка накідала. Я гаварю: ‘‘Мам, дан-как я перябірань буду. Навучуся.” — ‘‘На… Ну, еслі блізну здзелаіш, не здабравауь табе…”.
Але ж парэмія захавалася… Захавалася з адценнем белай плямы. А тое, што Варвара Грэцкая не стала хаваць сваю недасведчанасць, некампетэнтнасць і сачыняць нешта сваё, толькі падкрэслівае яе прафесіяналізм і шчырасць. І таму да інфармацыі, атрыманай ад яе, можна ставіцца з поўным даверам.
Такім чынам, прыведзеныя парэміі ствараюць дастаткова цэльны парэміялагічны вобраз майстрыхі з беларускай вёскі з ўсімі яе імкненнямі і намаганням!. Дзякуючы гэтым парэміям можна ўявіць яе ролю і ў сваёй сям’і, і ў жыцці вёскі, з якіх пазіцый ацэньваецца яе праца і ёй самою, і вясковым асяроддзем, што патрабуецца ад яе для рэалізацыі і прыродных дадзеных, і набытых навыкаў.
Спіс выкарыстаных крыніц
- Прыказкі і прымаўкі ў дзвюх кнігах / склад. М. Я. Грынблата. Рэд. А. С. Фядосік — Кн. 1. — Мінск: Навука і тэхніка, 1976. — 560 с.
- Лапацін, Г. I. “Тапорная работа’’. Семантыка фразеалагізма ва ўспрыняцці майстра/ Славянские народы и их культуры: история и современность. Международная научно-практическая конференция: сб. научных статей / Г. І. Лапацін // редкол.: В. И. Коваль (отв. ред.) [и др.]; М-во образования РБ, Гомельский гос. ун-т им. Ф. Скорины, 2013. — С. 153-156.
- Лобачевская, О. А. Белорусский народный текстиль: художественные основы, взаимосвязи, новации / О. А. Лобачевская. — Мінск: Беларуская навука, 2013. — 527 с.
Аўтар: Г.І. Лапацін
Крыніца: Славянская фразеология и паремиология: традиционные и новаторские решения проблем: К 80-летию со дня рождения профессора В. М. Мокиенко / редкол.: Е. В. Ничипорчик (отв. ред.) [и др.]; М-во образования РБ, Гом. гос. ун-т им. Ф. Скорины. — Гомель: ГГУ им. Ф. Скорины, 2020. – С. 152-158.