Арыентацыя на фарсіраванае будаўніцтва сацыялізму, прынятая ў СССР у канцы 20-х гадоў, дыктавала неабходнасць выціскання сродкаў на правядзенне індустрыялізацыі з сельскай гаспадаркі. Дзеля гэтага натрэбна было пазбавіць селяніна магчымасці распараджацца асноўнымі сродкамі вытворчасці і прадуктамі сваёй працы. Так пачалася масавая калектывізацыя, а з ёю і масавыя рэпрэсіі.
У Беларусі палітыка рэпрэсій мела свае асаблівасці, якія вызначаліся так званым «польскім фактарам»: граніца з Польшчай была граніцай з усім заходнім капіталістычным светам, беларускі народ быў падзелены ёю на часткі; разам з тым па ўсходні яе бок жыло нямала палякаў, чые суайчыннікі адраджалі сваю дзяржаву за гэтай рыжскай мяжой. У сярэдзіне 20-х гадоў бальшавіцкая партыя ў сваёй палітыцы старалася ўлічваць гэтыя акалічнасці, нават разгарнулася своеасаблівае спаборніцтва паміж Масквой і Варшавай за ўплывы на беларусаў і палякаў па абодва бакі рыжскай мяжы. У шэрагу раёнаў Беларусі, дзе была значнай польская нацыянальпая меншасць,1 былі створаны польскія нацыянальныя сельсаветы, у тым ліку ў Буда-Кашалёўскім, Чачэрскім, Веткаўскім, Рэчыцкім, Нараўлянскім, Парыцкім раёнах. Пераходзячы да масавых рэпрэсій, улады ізноў павінны былі ўлічваць як нацыянальны састаў гэтых раёнаў, так і магчымы рэзананс іх палітыкі на суседнюю Польшчу. 3 другога боку, ва ўмовах насаджвання ў савецкаіі краіне ідэалогіі канфрантацыі з усім астатнім светам і яшчэ свежага вопыту польска-савецкай вайны 1919—1920 гг. суседства Беларусі з Польшчай аблягчала пошукі аргументацыі пры ажыццяўленні рэпрэсій.
На падставе вывучэння матэрыялаў аб рэпрэсіях на Гомельшчыне ў 20-я — 30-я гады можна выдзеліць некалькі перыядаў у іх разгортванні. Да вясны 1929 г. закончыўся першы перыяд, калі яны яшчэ не мелі масавага характару. Па Буда-Кашалёўскім раёне ў архіве абласнога ўпраўлення КДБ за готы час маецца толькі адна следчая справа. Пачатак наступнага перыяду можна вызначыць дакладна — 19 мая 1929 г. У гэты дзень акружны аддзел ДПУ Гомельскай вобласці пачаў аперацыю «па абясшкоджванні» групы кулакоў з Буда-Кашалёўскага раёна, у выніку якой былі арыштаваны 37 чалавек за «антысавецкую агітацыю». Усе яны былі высланы ў Сібір на 3 гады. Гэты перыяд закончыўся ў сярэдзіне 1933 г. У яго межах назіраюцца дзве вялікія хвалі рэпрэсій: 1929 — пачатак 1930 г.; канец 1932 — вясна 1933 г. Абедзве яны звязаныя з гаспадарчай палітыкай Савецкай улады: першая — з падрыхтоўкай і правядзеннем масавай калектывізацыі, а другая — з яе вынікамі: голадам па суседняй Украіне і выкліканымі ім хваляваннямі насельніцтва на Гомельшчыне. Наступпы перыяд пачаўся з зацішша, але разам з тым ён прынёс і найбольш магутную хвалю рэпрэсій. Яна прыйшлася на 1937—1938 гады і была цесна звязана з палітычнай барацьбой у краіне і яе знешняй палітыкай.
Тыя ж архіўныя матэрыялы сведчаць, што польскі фактар у разгортванні рэпрэсій на Беларусі меў істотнае, хаця і неаднолькавае значэнне на кожным з выдзеленых этапаў. Але ні на адным з гэтых этапаў ён не з’яўляўся іх адзінай прычынай. Часцей галоўным матывам рэпрэсій з’яўлялася імкненне абясшкодзіць «антысавецкія элементы», якія аб’ектыўна стваралі пагрозу зрыву гаспадарчых і палітычных кампаній, што праводзіліся ў краіне. Сярод польскага насельніцтва ўдзельная вага заможнага сялянства была вышэйшай, чым сярод беларускага, таму супраць яго і накіроўваўся мацнейшы ўдар. Але ў канцы 30-х гадоў барацьба з «польскім элементам» («агентурай») набыла ўжо самастойнае значэнне.
Да канца 20-х гадоў дзеля абясшкоджання «контррэвалюцыйнай агітацыі» выкарыстоўваліся абвінавачанні падследных у дапамозе палякам у час вайны 1919—1920 гг., нават калі віну не ўдавалася даказаць. З вясны 1929 г. з той жа мэтай адпаведныя органы пачалі шырока выкарыстоўваць агентурныя дадзеныя і паказанні сведак ужо толькі аб прапольскіх сімпатыях тых, хто трапляў у поле іх зроку. А гэтыя сімпатыі легка выяўляліся ў сувязі з пагаршэннем матэрыялыіага становішча сялянства і ростам націску на іх з боку ўладаў, у той час, калі эканамічны крызіс у Полыпчы яшчэ не пачаўся або не дасягнуў найбольшай глыбіні. У гэтай сітуацыі людзі, якія лічылі сябе палякамі, нярэдка выказ-валі спадзяванні на тое, што «прыйдуць палякі» і ўсё зменіцца на лепшае. Нарастанню такіх настрояў спрыяла пагаршэнне міжнароднага становішча СССР і распаўсюджванне савецкай прапагандай тэзіса аб пабліжэнні вайны варожага акружэння супраць савецкай краіны. Частка пасельніцтва схільная была бачыць прыкметы хуткіх перамен у імкненні ўладаў як найхутчэй сабраць падатак па самаабкладанні, а таксама ў летніх вучэннях войскаў Беларускай акругі ў 1929 г.
Пазней змест польскага фактара ў палітыцы рэпрэсій змяніўся. У яго межах рэальныя ўяўленні часткі мясцовага насельніцтва аб магчымым прыходзе палякаў былі адціснутыя далёка на задні план антыпольскім ідэалагічным комплексам, засвоеным супрацоўнікамі рэпрэсіўнага апарата, як і ўсіх уладных структур. Тым няшчасным, хто прыцягваўся да адказнасці і нярэдка ў выніку страчваў жыццё, следчыя прыпісвалі віну адпаведна сваім поглядам на адносіны з Польшчай, або існым ідэалагічным устаноўкам. Так, напрыклад, члены «контррэвалюцыйнай паўстанцкай арганізацыі», быццам бы выкрытай у Гомелі ў пачатку 1933 г., згодна з абвінаваўчым актам «рыхтавалі паўстанне… да моманту ўзнікнення вайны Польшчы з СССР», а зброю спадзяваліся атрымаць «ад польскага ўрада». Відаць, падпісаны ў 1932 г. савецка-польскі дагавор аб ненападзенні не прывёў да якіх-небудзь перамен у светапоглядзе супрацоўнікаў рэпрэсіўнага апарата.
«Зацішша» ў правядзенні рэпрэсій у сярэдзіне 30-х гадоў у раёнах з польскай нацыяналыіай меншасцю не ў апошнюю чаргу было звязана са спадзяваннямі савецкага кіраўніцтва на грунтоўнае паляпшэнне адносін з Польшчай. Неспраўджанасць гэтых спадзяванняў прывяла да рэзкага павелічэння ўдзельнай вагі палякаў сярод рэпрэсаваных. У ходзе праведзенай у БССР у жніўні 1937 г. — верасні 1938 г. аперацыі «па польскай, нямецкай і латвійскай агентуры» палякаў сярод арыштаваных аказалася 43,5%. Значна ўзрасла цяжкасць пакаранняў. Падлікі паказваюць, што сярод насельніцтва Буда-Кашалёўскага раёна і выхадцаў з яго рэпрэсаваных палякаў было каля 9%. Адпак сярод асуджаных да вышэйшай меры пакарання іх аказалася 3,47%.2 (Праўда, пры гэтым неабходна заўважыць, што іншы раз чалавека рабілі палякам толькі на час следства, бо гэта аблягчала вынясенне смяротнага прысуду. 3 87 чалавек, аднесеных да гэтай нацыянальнай групы, 61 чалавек былі асуджаны да вышэйшай меры пакарання). Такія вынікі былі дасягнуты, дзякуючы рэалізацыі ўстаноўкі наркома БССР Бермана аб арышце палякаў «там, дзе яны ёсць, без усякіх матэрыялаў…».
- Пакідаем у баку пыта-ннс аб паходжанні гэтага насельніцтва.
- Падлікі зроблены на падставе матэрыялаў архіва Упраўлення КДБ па Го- мельскай вобласці.
Аўтар: Р.Р. Лазько
Крыніца: Краеведение – основа духовного и нравственного возрождения общества: научно-практ. конф. (Гомель, 10-11 декабря 1997 г .). – Гомель, 1997. Ст. 107-110