Леанард Маскалевіч — Заслужаны архітэктар БССР (1985), прафесар Міжнароднай Акадэміі архітэктуры ў Сафіі (2000), акадэмік Расійскай Акадэміі архітэктуры і будаўнічых навук (2003) і Міжнароднай Акадэміі архітэктуры ў Маскве (2003). Нарадзіўся ў вёсцы Казлоўка былога Парыцкага, а цяпер Светлагорскага раёна Гомель- скай вобласці. Аўтар каля 70-ці праектаў буйных будынкаў і помнікаў у розных гарадах Беларусі.
Нарадзіўся Леанард Віктаравіч Маскалевіч 5 снежня 1936 года ў вёсцы Казлоўка былога Парыцкага, а цяпер Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці [1] у сям’і настаўнікаў. Маці яго працавала ў малодшых класах, а бацька выкладаў беларускую мову і літаратуру ў старэйшых.
У 1937 годзе сталінскія рэпрэсіі назаўжды адабралі ў Леанарда бацьку Віктара Маркавіча. Ён быў абвінавачаны ў шпіянажы на карысць Польшчы і арыштаваны. Болей Віктара Маркавіча сям’я не ўбычыла. Толькі праз 20 год Маскалевічы атрымалі афіцыйны дакумент аб яго рэабілітацыі.
Падчас Другой сусветнай вайны сям’я Маскалевічаў жыла разам з партызанамі ў лесе. Тут загінулі малодшыя брат і сястраЛеанарда Маскалевіча. Пасля вызвалення сям’я вярнулася ў Казлоўку. Дом спаліла вайна, давялося жыць у будынку сельскай Рады, дзе, па ўспамінах Леанарда, было многа ўлётак, газет, сапраўдныя пісталет і аўтамат.
У Дзень перамогі бабуля разбудзіла сям’ю Маскалевічаў, бо на вуліцы моцна стралялі. Як успамінае Леанард, яна не ведала, што скончылася вайна і прашаптала: “Вайна! Зноў вайна!”. Праз некалькі хвілін высветлілася: вайскоўцы, якія кватаравалі ў вёсцы, даведаліся пра капітуляцыю фашыстаў і далі залп са зброі.
На фармаванне чалавечых якасцей Леанарда паўплывала бабуля Маша. Яна казала: “Унучак, рабі людзям дабро” [2, с.8]. Гэты запавет Леанард Віктаравіч будзе заўсёды памятаць і прытрымлівацца яго ўсё жыццё. Яшчэ адным добрым дарадцам у жыцці архітэктара стаў айчым Іван Пішчык.
Леанард Маскалевіч скончыў Казлоўскую пачатковую, а потым Парыцкую сярэднюю школу, куды хадзіў пешкі за 2 кіламетры туды і назад. У гэты час наш зямляк захапіўся маляваннем.
“Мне падабалася вучыцца ў школе, — успамінаў Леанард Маскалевіч, — я шмат чытаў, зацікавіўся радыётэхнікай” [3, с. 158].
Для сабе ён зрабіў трохлямпавы радыёпрымач тыпу “Рэкорд”, быў у вёсцы самым інфармаваным у тэхніцы чалавекам. Што тычацца малявання, то Леанард успамінае такі выпадак: аднойчы старэйшы таварыш, мамін вучань і пачатковец у мастацтве Іван Вахомчык звярнуў уваіу на яго малюнак герба СССР.
“Хто гэта намаляваў?” — “Я”, — адказаў Леанард. Іван засумняваўся і зрабіў праверку: даў заданне падрыхтаваць пейзаж. Леанард успамінае, што алоўкам зрабіў 50 варыянтаў, але паказаў адзін самы лепшы. Так у яго з’явіўся першы настаўнік жывапісу. Потым вучыў яго малюнку Уладзімір Уладзіміравіч Суравец, які паспрыяў у выбары прафесіі. Любоў да роднай прыроды, беларускай літаратуры выхаваў у хлопца журналіст, пісьменнік Уладзімір Аляксандравіч Мігай. Пасябраваў на ўсё жыццё Леанард Маскалевіч з былым “сынам палка” Уладзімірам Пятровічам Вахомчыкам, цяпер кандыдатам фізіка-матэматычных навук, прафесарам, які заўсёды наведвае яго выставы.
У 1954 годзе, пасля заканчэння дзесяцігодкі, Леанард адпраўляецца ў Мінск, каб стаць архітэктарам. Першая спроба была няўдалая: бракуе аднаго бала, каб паступіць у Беларускі політэхніч- ны інстытут. Праз год (адпрацаваў яго ў Парыцкім райвыканкаме — у будаўнічым аддзеле) Аеанард Маскалевіч становіцца сіудэнтам архітэктурнага факультэта БПІ.
“Найгалоўным на той момант для мяне была творчасць, пошук свайго “я”, — успамінаў наш зямляк. — I як мне сёння падаецца, знайшоў” [3]. Падчас вучобы Леанард пабываў на VI Сусветным фэсце моладзі і студэнтаў у Маскве (1957).
На студэнта Маскалевіча паўплывалі выкладчыкі Аляксандр Пятровіч Воінаў, Валянцін Іванавіч Гусеў, Уладзімір Мікалаевіч Вараксін. Пазней Георгій Уладзіміравіч Заборскі, у якога наш зямляк праходзіў пераддыпломную практыку, скажа: «Сярод шматлікіх сваіх вучняў я заўсёды вылучаў Леанарда Маскалевіча. Да яго я меў адмысловыя пачуцці… Першым чынам паважаю яго за людскасць, за чуласць і ўвагу да людзей, за апантанасць, з якой ён ставіцца да архітэктуры, за яркі самабытны талент» [2, с. 12].
У 1960 годзе Леанард Маскалевіч у складзе аўтарскага калектыву ўдзельнічае ў конкурсным праекце планіроўкі і забудовы вуліцы Маякоўскага ў Мінску. Праект атрымаў першую прэмію.
У 1961 годзе выпускнік Маскалевіч з бляскам абараняе дыпломны праект на тэму “Павільён БССГ на сусветнай выставе “Экспа-67″ у г. Маскве”. Аднак выстава не адбылася з палітычных чыннікаў, праект застаўся няздзейсненым.
Свой дыпломны праект наш зямляк выканаў пры неверагодных, амаль містычныхакалічнасцях. Шэсць сіудэнтаў Беларускага політэхнічнага інстытута, сярод якіх быў Леанард, працавалі над дыпломным праектам Моладзевага цэнтра. Стварэнне праекта набліжалася да завяршэння, як раптам Маскалевіча выклікалі на кафедру. Навіна была амаль шокавая: паводле рашэння кафедры, тэма яго дыпломнай змяняецца. Аеанарду Маскалевічу даручана выканаць да абароны выстаўны павільён Беларусі на”Экспа-67″.
Часу далі крыху болей 4 месяцаў. Некалькі накідаў будучага павільёна былі забракаваныя кіраўніком дыпломнай працы Георгіем Заборскім. У адну ноч спакутаваны студэнт прысніў, як быццам ён ідзе па выставе “Экспа-67”. Экскурсавод паказвае: “Вось гэта — павільён Уладзіміра Уварава, гэты — Уладзіміра I Цямнова, гэты — Антона Міхеда”. I пералічвае прозвішчы ўсіх аднакурснікаў з 60-й групы, у якой вучыўся Леанард. А яго павільёна няма. Як толькі яны набліжаюцца да будынкаў, тыя, нібы ракеты, ляцяць угору. Леанард бачыць два нічыйныя павільёны дзівоснага выгляду. Імгненна прачынаецца, з яшчэ заплюшчанымі вачыма бярэ чысты аркуш паперы і пачынае маляваць будынкі, убачаныя ў сне. Суседзі па інтэрнацкім пакоі ўспрынялі дзеянні Леанарда як неадэкватныя.
“Я бачыў шмат такіх сноў. Я шчаслівы, што яны мне дапамагаюць па жыцці” [2, с. 165], — зазначыў пазней наш зямляк.
Нарэшце, эскіз быў ухвалены кіраўніком. А рашэнне павільёна вельмі спадабалася старшыні працоўнай камісіі па праектаванні дыпломных праектаў Уладзіміру Адамовічу Каралю, ён запрасіў Леанарда Маскалевіча на працу ў інстытут Мінскпраект.
Атрымаўшы дыплом, Леанард Маскалевіч не захацеў застацца ў Мінску і паехаў працаваць у Брэсцкую філію Белдзяржпраекіу. За 5 няпоўных гадоў (1961-1965) ён стварыў сем праектаў будынкаў у Брэсце і Брэсцкай вобласці. Аднойчы прыехаўшы на адпачынаку родную Казл оўку, Леанард сустрэў на танцах у клубе Святлану — студэнтку педінстытута, якая стала яго жонкай.
У 1965 годзе Леанарда Маскалевіча зноў запрасілі на працу ў Мінскпраект. Тут будуць рэалізаваны многія архітэктурныя творы нашага земляка. 3 гэтай устано- вай Леанард Віктаравіч доўга будзе супрацоўнічаць.
У 1972 годзе нашага земляка прызначаюць інструктарам аддзела будаўніцтва і гарадской гаспадаркі ЦК КПБ. Па ўспамінах Аеанарда Маскалевіча, удзень ён рыхтаваў урадавыя дакументы па развіцці архітэкіуры, горадабудаўніцтва, а ўначы маляваў эскізы новых праектаў. На дзяр- жаўнай службе Аеанард Маскалевіч удзельнічаў у падрыхтоўцы дырэктыўных пастаноў ЦК КПБ і СМ БССР №270 “Аб далейшым падвышэнні ўзроўню архітэктуры ў рэспубліцы”, №274 “Аб далейшым падвышэнні ўзроўню архітэктуры і горадабудаўніцтва, удасканаленні жыллёва- грамадзянскага і культурна-бытавога будаўніцтва ў г. Мінску”.
У 1975 годзе Леанард Маскалевіч прызначаны намеснікам старшыні Дзяржкамітэта БССР па архітэктуры. Гэтая ўстанова каардынавала і кантралявала архітэктурна-будаўнічую галіну ў краіне, вызначала тэхналагічнае развіццё галіны. Пасаду наш зямляк займаў да 1990 года.
3 1976 па 1980 год Леанард Маскалевіч быў заўсёдным прадстаўніком БССР па жыллёвым будаўніцтве і горадабудаўніцтве ў Еўрапейскай Эканамічнай Камісіі ААН у Жэневе.
3 1972 па 1990 год працаваў у кіруючых органах Саюзаў архітэктараў БССР і СССР.
У 1976 годзе Леанард Маскалевіч вучыўся ў Інстытуце кіравання народнай гаспадаркай пры Дзяржаўным камітэце Рады Міністраў СССР па навуцы і тэхніцы ў Маскве.
У 1985 годзе Леанарду Маскалевічу было нададзена высокае званне “Заслужаны архітэктар БССР”. У дакументах на ўзнагароду гаварылася: “…уносіць значны ун’ёсак у развіццё архітэктуры і горадабудаўніцтва Беларусі. Пад яго кіраўніцтвам і пры непасрэдным удзеле праводзіцца вялікая праца па ўдасканаленні тэрытарыяльнай арганізацыі гарадоў рэспублікі, падвышэнні архітэктурна-мастацкага ўзроўню іх забудовы, паляпшэнні праектна-каштарыснай справы і тыпавога праектавання, I укараненні прынцыпова новага і прагрэсіўнага метаду праектавання і будаўніцтва буйнапанэльных жылых I дамоў на аснове адзінай базавай серыі, якая забяспечвае падвышэнне выразнасці і разнастайнасці масавай 1 забудовы ў гарадах рэспублікі» [2, с. 25].
У 1989 годзе здзяйсняецца запаветная мара нашага земляка: ён стварыў персанальную творчую майстэрню (УП «Творчая майстэрня архітэктара Маскалевіча Л.В.»), кіраўніком якой з’яўляецца і сёння. “Гэта мой творчы дом, дзе гаспадараць архітэктура і я” [3, с. 159], — аднойчы зазначыў дойлід.
Наш зямляк спраектаваў каля 70 аб’ектаў. Вось некаторыя з іх: будынкі Мінскага інстытуту культуры (1975), Інстьпуту падвышэння кваліфікацыі кіруючых працаўнікоў народнай гаспадаркі БССР (1978, цяпер Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце РБ), выставачны комплекс «Белэкспа» (1988), пансіянат Рады Міністраў на Заслаўскім вадасховішчы (1968, узнагароджаны дыпломам Саюза архітэктараў СССР, цяпер гэта адна з рэзідэнцыяў Прэзідэнта РБ), Музычная вучэльня імя М.І. Глінкі (1975), рэканструкцыя будынкаў консульстваў ГДР і ПНР і шмат-шмат іншых.
“Мы, архітэктары, павінны выяўляць волю да свабоды творчасці, да раскаванасці ў дачыненні формаўтварэння і волю да сталага пошуку новага, нязведанага” [2, с. 20], — лічыць Леанард Маскалевіч.
З 1993 па 1999 год Леанард Маскалевіч працаваў дараднікам па архітэктуры і будаўніцтве ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце РБ.
У 1997 годзе быў абраны прафесарам, а ў 2003 — акадэмікам Аддзялення Міжнароднай Акадэміі архітэктуры ў Маскве. У 2000-м узначаліў Беларускі інтэрклуб архітэктараў Міжнароднай Акадэміі архітэктуры ў Сафіі. У 2003 годзе Леанард Маскалевіч абраны акадэмікам Расійскай Акадэміі архітэктуры і будаўнічых навук.
“Я заўсёды разважаў над тым, якая роля архітэктуры і яе сацыяльная функцыя ў нацыянальным развіцці. Стварэнне зручнага гарманізаванага жылога асяродзя — адна з найважнейшых задач пры будаўніцтве новага развітага грамадства, новай Беларусі. Тарманізацыя і гуманізацыя гэтай сферы — асноўная місія архітэктара» [2, с. 188] — лічыць Леанард Маскалевіч.
Крыніцы:
- Маскалевіч Леанард Віктаравіч / Архітжтура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. Мн. 1993. С. 596; Москалевич Леонард Викторович / Земляки: история Светлогорска в лицах. Мозырь. 2001. С. 73.
- Мартинович В.И. Жизнь, посвящённая архитектуре. Архитектура, посвящённая жизни. К 70-летию заслуженного архитектора Республики Беларусь Леонарда Викторовича Москалевича. Мн. 2006. 192 с.
- Каравец К. Архитектор Леонард Москалевич // Техническое нормирование стандартизация и сертификация в строительстве. Мн. 2007. С. 157-167.
Аўтар: В. Раманцоў
Крыніца: Зведаная зямля. Светлагоршчына ў пытаннях і адказах. — Мінск: Галіяфы, 2011. — 252 с. Ст. 204-210.