Хроніка вызвалення Гомельскай вобласці ў гады ВАв

0
1687
Вызваленне Гомеля, освобождение Гомеля

23 верасня 1943 года Камарынскі раён: (цэнтр – г.п.Камарын, цяпер – у Брагінскім р-не). Вызвалены падчас Чарнігаўска-Прыпяцкай аперацыі. У вызваленні р-ну ўдзельнічалі перадавыя часткі 13-й арміі (генерал-лейтэнант М. П. Пухаў) Цэнтральнага фронта; 8-я (палкоўнік П. А. Гудзь) і 74-я (генерал-маёр А. А. Казаран) стралковыя дывізіі 15-га стралковага корпуса (генерал-маёр І. І. Люднікаў); 129-я асобная танкавая брыгада (палкоўнік М. В. Пятрушын); партызанскі атрад імя К.Е. Варашылава (камандыр С. І. Філіпенка).

27 верасня 1943 г. Церахоўскі раён: (цэнтр г.п. Церахоўка, цяпер у Добрушскім р-не). У вызваленні р-на ўдзельнічала 162-я стралковая дывізія (генерал-маёр С. А. Сянчыла) 19-га стралковага корпуса 65-й арміі Цэнтральнага фронту.

28 Верасень 1943 г. Веткаўскі раён: 89-я (палкоўнік К. М. Баннікаў), 159-я (палкоўнік С. П. Хайдук) танкавыя брыгады, 44-я мотастралковая брыгада (палкоўнік Р. Г. Скрыпко) 1-га танкавага корпуса, 17-я гвардэйская кавалерыйская дывізія (генерал-маёр П. Т. Курсакоў) 2-га гвардэйскага кавалерыйскага корпуса Бранскага фронту.

30 верасня 1943 г. Свяцілавіцкі раён: (цэнтр – в. Свяцілавічы, цяпер у Веткаўскім р-не). У вызваленні р-на ўдзельнічалі 342-я стралковая дывізія (палкоўнік Л. Д. Чэрвоный) 3-й арміі Бранскага фронту; байцы партызанскай брыгады 1-й Гомельскай (камандыр П. А. Балыка) і іншых падраздзяленняў.

10 кастрычніка 1943 г. Добрушскі раён: 73-я Стралковая дывізія (генерал-маёр Д. І. Смірноў) 42-га стралковага корпуса 48-й арміі Цэнтральнага фронту; байцы партызанскай брыгады Добрушскай імя І.В. Сталіна (камандыр І. П. Крывінчэнка), якая 27.9.1943 злучылася з часткамі Савецкай Арміі.

6. 17 кастрычнік 1943 года Лоеўскі раён: 69-я (генерал-маёр І. А. Кузовков), 106-я (палкоўнік М. М. Уласаў), 193-я (палкоўнік А. Р. Фроленков), 246-я ( палкоўнік М. Р. Фядосенка) стралковыя дывізіі; 115-я асобная стралковая брыгада (генерал-маёр І. І. Санкоўскі) 65-й арміі Цэнтральнага фронту; Лоеўская партызанская брыгада «За Радзіму» (камандыр Г. І. Сінякоў).

18 Лістапада 1943 Рэчыцкі раён: У вызваленні р-на ўдзельнічалі 170-я (палкоўнік С. Р. Цыплянкоў), 194-я (палкоўнік П. П. Апякін) стралковыя дывізіі 42-га стралковага корпуса; 2-я гвардэйская гаубічная артылерыйская брыгада (палкоўнік А.І Цялегін) 1-й гвардзэйскай артылерыйскай дывізіі прарыву (генерал-маёр артылерыі А. М. Волгін), 4-я гвардэйская (палкоўнік П. М. Значэнка), 20-я (палкоўнік п.с. Жэломскі) знішчальная процітанкавая артылерыйская брыгады; 35-я гвардэйская мінамётная артылерыйская брыгада (палкоўнік М. І. Собалеў), 68-я асобная гарматная артылерыйская брыгада (палкоўнік З. Г. Траўкін) 48-й арміі; 162-я (палкоўнік С. І. Чарняк), 37-я гвардэйская (генерал-маёр І. І. Санкоўскі) стралковыя дывізіі 19-га стралковага корпуса; 15-я, 16-я, 17-я гвардэйскія танкавыя брыгады; 1-я гвардэйская мотастралковая брыгада (палкоўнік Г. М. Філіпаў) 1-га гвардэйскага танкавага корпуса; 23-я танкавая брыгада (палкоўнік М. С. Дзямідаў) 9-га танкавага корпуса; 3-я гвардэйская зенітная артылерыйская дывізія (генерал-маёр І. М. Сярэдзіна) 65-й арміі і сілы дзвух авіадывізій 16-й паветранай арміі Беларускага фронту; Рэчыцкая партызанская брыгадаімя К.Е. Варашылава (камандыр М. П. Оніпка), якая 17.11.1943 г. злучылася з часткамі Савецкай Арміі.

18 лістапада 1943 Васілевіцкі раён: часткі 15-й гвардэйскай кавалерыйскі дывізіі (генерал-маёр І. Т. Чаленка), 193-я Дняпроўская стралковая дывізія (генерал-маёр А. Р. Фраленкоў) 65-й арміі Беларускага фронта; партызанскія брыгады 101-я Даманавічская (камандыр М. А. Чарнавус), Васілевіцкая імя П.К. Панамарэнка (камандыр І. І. Бандарэнка).

21 лістапада 1943 года Стрэшынскі раён: (цэнтр г.п. Стрэшын, цяпер у Жлобінскім р-не). У вызваленні р-на ўдзельнічалі войскі Беларускага фронту (генерал арміі К. К. Ракасоўскі).

23 лістапада 1943 Брагінскі раён: 55-я (палкоўнік М. М. Зайюльеў) і 356-я (палкоўнік М. Р. Макараў) стралковыя дывізіі 61-й арміі, 68-я асобная танкавая брыгада (падпалкоўнік П.М. Цімчанка) Беларускага фронта; партызанскі атрад імя Г.І. Катоўскага (камандыр А. Я. Міхневіч).

23 лістапада 1943 Хойніцкі раён: 519-й стралковы полк 81-й стралковай дывізіі (генерал-маёр А. Б. Барынаў) 89-га стралковага корпуса і 68-я танкавая брыгада (маёр Р. А. Цімчанка) 61-й арміі Беларускага фронту.

12. 25 лістапада 1943 года Журавічскі раён: (цэнтр – в. Журавічы, цяпер у Рагачоўскім р-не). У вызваленні р-на ўдзельнічалі 269-я стралковая дывізія (генерал-маёр А. Ф. Кубасаў) 3-й арміі Беларускага фронта; байцы 10-й Журавічскай партызанскай брыгады.

26 лістапада 1943 Гомель: вызвалены ў ходзе Гомельска-Рэчыцкай наступальнай аперацыі. У вызваленні ўдзельнічалі 4-я стралковая дывізія (палкоўнік Д. Д. Вараб’ёў) 25-га стралковага корпуса; 115 ўмацаваны раён (генерал-маёр Ф. П. Пічугін) 11-й арміі; 102-я стралковая дывізія (генерал-маёр А. М. Андрэеў) 29-га стралковага корпуса 48-й арміі Беларускага фронта; байцы шэрагу атрадаў і брыгад Гомельскага партызанскага злучэння (камандыр І. П. Кожар).

26 лістапада 1943 Кармянскі раён: 121-я (генерал-маёр Л. Д. Чэрвоны), 283. (Палкоўнік В. А. Канавалаў) стралковыя дывізіі; 117-я танкавая брыгада (палкоўнік А. С. Варанкоў) 3 -й арміі Беларускага фронту.

27 лістапада 1943 года Буда-Кашалёўскі раён: 4-я стралковая дывізія (палкоўнік Д. Д. Вараб’ёў) і 231-й танкавы полк (падпалкоўнік Ф. М. Кавалёў) 48-й арміі Беларускага фронту.

16. 27 лістапада 1943 Уваравічскі раён: (цэнтр г.п. Уваравічы, цяпер у Буда-Кашалёўскім р-не). У вызваленні р-на ўдзельнічалі часткі 11-й арміі (генерал-лейтэнант І. І. Федзюнінскі) Беларускага фронту.

27 лістапада 1943 Чачэрскі раён: У вызваленні р-на ўдзельнічалі 169-я стралковая дывізія (генерал-маёр А. П. Яроменка) 10-га стралковага корпуса, 4-й штурмавой інжынерна-сапёрны батальён (маёр П. К. Кручкоў ) 61-й арміі Беларускага фронту.

30 лістапада 1943 года Нараўлянскі раён: 415-я стралковая дывізія (палкоўнік П. І. Машчалкоў) 61-й арміі Беларускага фронта; 27-я Нараўлянская партызанская брыгада імя С.М. Кірава (камандыр В. П. Ярам).

11 студзеня 1944 Ельскі раён: 415-я стралковая дывізія (палкоўнік П. І. Машчалкоў) 61-й арміі Беларускага фронта; 37-я Ельская партызанская брыгада (камандыр А. С. Мішчанка), якая паэтапна – з 27.11.1943 па 11.1.1944 – злучылася з часткамі Савецкай Арміі.

14 студзень 1944 г. Мазыр: (у 1938-1954 гг. Цэнтр Палескай вобл., Цяпер – цэнтр Мазырскага р-ну). Войскамі Беларускага фронту ў ходзе Калінкавіцка-Мазырскай аперацыі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў вызвалены горад Мазыр. 18 часткам і злучэнням Савецкай Арміі, якія вызначыліся пры вызваленні гораду, прысвоеныя ганаровыя найменні “Мазырскія”. У вызваленні р-ну ўдзельнічалі 55-я стралковая дывізія (палкоўнік М. М. Зайюльеў) 89-га стралковага корпуса; 415-я стралковая дывізія (палкоўнік П. І. Машчалкоў); 3-я гвардэйская кавалерыйская дывізія (генерал-маёр М . Д. Ягодин) 2-га гвардэйскага кавалерыйскага корпуса; 16-я гвардэйская (генерал-маёр Г. А. Бялоў); 15-я гвардэйская (генерал-маёр І. Т. Чаленка), 14-я (палкоўнік Р.П . Каблоў) гвардэйская кавалерыйская дывізіі; 1816-ы самаходны артылерыйскі полк (падпалкоўнік М. П. Рыжанаў); 7-й гвардэйскі кавалерыйскі корпус 10-й гарматнай артылерыйскай брыгады (генерал-маёр А. І. Бруханаў); 21-я лёгкая артылерыйская брыгада (палкоўнік В. М. Іваноў); 2-я мінамётная брыгада (падпалкоўнік А. М. Аляксееў) 6-й артылерыйскай дывізіі прарыву 61-й арміі, 234-я знішчальная авиадивизия 16-й паветранай арміі Беларускага фронту; партызанская брыгада Мазырская імя Аляксандра Неўскага (камандыр А. Л. Жыльскі).

14 студзені 1944 Калінкавіцкі раён: войскамі Беларускага фронту ў ходзе Калінкавіцка-Мазырскай аперацыі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў вызвалены горад Калінкавічы. 20 часткам і злучэнням Савецкай Арміі, якія вызначыліся пры вызваленні гораду, прысвоены ганаровыя найменні “Калінкавіцкія”. У вызваленні р-ну ўдзельнічалі 15-я (падпалкоўнік К. Г. Скураны), 17-я (палкоўнік Б. В. Шульгін) гвардэйскія танкавыя брыгады; 1-я гвардэйская мотастралковая брыгада (палкоўнік Г. М. Філіпаў); 1888 – й самаходны артылерыйскі полк (падпалкоўнік П. В. Макацюба) 1-га гвардэйскага танкавага корпуса, 20-я знішчальная процітанкавая артылерыйская брыгада (падпалкоўнік А. І. Копелеў) 65-й арміі; 81-я стралковая дывізія (палкоўнік І.П. Хорыкаў) 89-га стралковага корпуса; 77-я (генерал-маёр В. С. Аскалепаў), 12-я (палкоўнік Д. К. Малявак), 76-я (генерал-маёр А. В. Кірсанаў) гвардэйскія стралковыя дывізіі 9-га гвардэйскага стралковага корпуса; 356-я стралковая дывізія (генерал-маёр М. Р. Макараў); 68-я асобная танкавая брыгада (падпалкоўнік Р. А. Цімчанка); 10-я гарматная артылерыйская брыгада (генерал-маёр А. І. Бруханаў), 118-я цяжкая гаубічная артылерыйская брыгада (палкоўнік М. С. Акимушкин) 6-й артылерыйскай дывізіі прарыву 61-й арміі; 241-я (палкоўнік І. Р. Курыленка) і 301-я (палкоўнік Ф. М. Федарэнка) бамбардовачная авиадивизия 3-га бамбардровачнага корпусу і частка сілаў 282-й знішчальнай авіадывізіі (падпалкоўнік Ю. М. Беркаль) 6-га авіакорпусу і 234-я знішчальная авіадывізія (палкоўнік Я. З. Татанашвілі) 16-й паветранай арміі Беларускага фронту.

20 студзеня 1944 Даманавицкі раён: (цэнтр – в. Азарычы, у 1960 г. р-н расфармаваны, г.п. Азарычы перададзены Калінкавіцкаму р-ну). Вызвалены падчас Калінкавіцка-Мазырскай аперацыі савецкіх войскаў. У вызваленні р-ну ўдзельнічалі 37-я гвардзейская стралковая дывізія (генерал-маёр І. І. Санкоўскі) 18-га стралковага корпуса 65-й арміі Беларускага фронта; байцы 101-й Даманавічскай партызанскай брыгады і іншых падраздзяленняў.

23 студзеня 1944 Лельчыцкі раён: Падчас Калінкавіцка-Мазырскай наступальнай аперацыі савецкіх войскаў ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў вызвалены г.п.Лельчыцы. У вызваленні р-на ўдзельнічалі 14-я гвардэйская кавалерыйская дывізія (палкоўнік Р. П. Коблаз) 7-га гвардэйскага кавалерыйскага корпуса; 117-й стралковы полк (падпалкоўнік Ф. І. Вінакураў) 23-й стралковай дывізіі 89-га стралковага корпуса 61-й арміі Беларускага фронта; Лельчыцкая партызанская брыгада (камандыр М. М. Дамбоўскі).

24 лютага 1944 года Рагачоўскі раён: савецкімі войскамі ў ходзе Рагачоўска-Жлобінскай наступальнай аперацыі вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў г. Рагачоў. 13 часткам і злучэнням, якія вызначыліся пры яго вызваленні, прысвоены ганаровыя найменні “Рагачоўскія”. У вызваленні р-ну ўдзельнічалі 120-я стралковая дывізія (палкоўнік Я. Я. Фогель) 41-га стралковага корпуса, 169-я стралковая дывізія (палкоўнік В. А. Вяроўкін) 35-га стралковага корпуса, 40-я знішчальна-процітанкавая артылерыйская брыгада (палкоўнік С. А. Нікіцін), 13-я зенітна-артылерыйская дывізія (палкоўнік У. М. Качубей), 2-й штурмавой інжынерна-сапёрны батальён (палкоўнік М. П. Воранаў) 3-й арміі; частка сілаў 2-й гвардзейскай штурмавой авіадывізіі (палкоўнік Г. І. Камароў), 282-я знішчальная авіадывізія (палкоўнік Ю. М. Беркаль) 6-га авіакорпуса, 283-я знішчальная авіадывізія (палкоўнік С. М. Чырва), 249-я бамбардовачная авіадывізія (палкоўнік І. Р. Курыленка) 3-га бамбардовачнага авіакорпуса, 271-я начная бамбардовачна авіадывізія (палкоўнік М. Х. Барысенка) 16-й паветранай арміі 1-га Беларускага фронту.

26 Чэрвень 1944 Парычскі раён: (цэнтр г.п. Парычы, цяпер у Светлагорскім р-не). У вызваленні р-ну ўдзельнічалі 105-й стралковы корпус (генерал-маёр Д. Ф. Аляксееў) 65-й арміі 1-га Беларускага фронта; 2-й гвардэйскі дывізіён бронекацяроў (капітан 3-га рангу А. І. Пяскоў) Дняпроўскай ваеннай флатыліі.

26 чэрвень 1944 Жлобінскі раён: У ходзе Бабруйскай аперацыі войскі 1-га Беларускага фронту вызвалілі г.Жлобін. 2 злучэнням і 1 частцы, якія вызначыліся пры яго вызваленні, прысвоены ганаровыя найменні “Жлобінскія”. У вызваленні р-ну ўдзельнічаў 115-ы ўмацаваны раён (генерал-маёр Ф. П. Пічугін) 48-й арміі 1-га Беларускага фронту.

27 чэрвеня 1944 Кастрычніцкі раён: У вызваленні р-ну ўдзельнічалі 48-я гвардзейская стралковая дывізія (генерал-маёр Г. М. Корчыкаў) 20-га стралковага корпуса 28-й арміі 1-га Беларускага фронта; 123-я Кастрычніцкая партызанская брыгада імя 25-годдзя БССР (камандыр І. М. Мярзляк).

29 чэрвеня 1944 Петрыкаўскі раён: 55-я стралковая дывізія (палкоўнік М. А. Андрусенка) 61-й арміі 1-га Беларускага фронта; дэсантны атрад (малодшы лейтэнант М. П. Чалы), 2-я брыгада рачных караблёў ( капітан 2-га рангу В. М. Міцін) Дняпроўскай ваеннай флатыліі.

30 чэрвеня 1944 Капаткевічскі раён: (цэнтр – г.п. Капаткевічы, цяпер у Петрыкаўскім р-не). У вызваленні р-ну ўдзельнічалі 76-я гвардэйская стралковая дывізія (генерал-маёр А. В. Кірсанаў) 114-га стралковага корпуса 70-й арміі 1-га Беларускага фронту; Капаткевічскі партызанскі атрад 125-й Капаткевічскай брыгады (камбрыга А.Н . Жыгар).

5 ліпеня 1944 г Тураўскі раён: (цэнтр – г.п.Туров, цяпер у Жыткавіцкім р-не). У вызваленні р-ну ўдзельнічалі 23-я Стралковая дывізія (палкоўнік І. В. Басцееў) і 1-я брыгада бронекацяроў (капітан 2-га рангу С. М. Лялько) Дняпроўскай ваеннай флатыліі 1-га Беларускага фронту.

6 ліпеня 1944 Жыткавіцкі раён: 23-я (палкоўнік І. В. Басцееў) стралковая дывізія, 55-я (палкоўнік К. М. Андрусенка) стралковая дывізія 89-га стралковага корпуса 61-й арміі 1-га Беларускага фронту.

13 ліпень 1944 Ленінскі раён: (цэнтр – в.Ленін, цяпер у Жыткавіцкім р-не). У вызваленні р-ну ўдзельнічала 55-я стралковая дывізія (палкоўнік К. М. Андрусенка) 89-га стралковага корпуса 61-й арміі 1-га Беларускага фронту.

 

Спасылка: http://peramoga.belta.by/ru/osvob/xronika/gomel/

Пераклад: Яўген Меркіс