Хойніцкі р-н

0
1319

4-А.
В. Ясенок.
Запісана у в. Ляды Жлобінскага р-на ад перасяленцаў.

Беспалая Вольга Ігнацьеўна, 1928 г.н., в. Ясенок.
Недашкоўска Вера Іванаўна, 1932 г.н., в. Ясенок.
Коваль Аляксандра Іванаўна, 1933 г.н., в. Ясенок.
Косар ( дз –Грышчанка) Яўгенія Іванаўна, 1947 г.н., в. Ясенок.
Яфрэменка (дз.- Казленка) Лідзія Фёдараўна, 1938 г.н., в. Ясенок.

Зап. Толсцік Таццяна, Шчыракова Ларыса.

( Каляды.)

Новом радзіве халемо
Стало чудо на всю землю.
Святы в`ечор. Добры в`ечор.
Нам свет ясны засветыўся,
Шчо сын Божы нарадзівся.
Святы в`ечор. Добры в`ечор.
А злы Е ды разлютыўся,
Шчо сын Божы нарадзівся.
Святы в`ечор. Добры в`ечор.
Звелы збыты малы дзеток
Сама мала да двух летак.
Святы в`ечор. Добры в`ечор.
А Ёсыпу сон прысніўся,
Шчо сын Божы нарадзівся.
Святы в`ечор. Добры в`ечор.
Да уяў сына Марыё,
Да пав’ёў іх ў чужэ царство.
Святы в`ечор. Добры в`ечор.
Да пав’ёў іх ў чужэ царство,
Ў Ясыпінскі гасударство.
Святы в`ечор. Добры в`ечор.
Мі прылі це вам сказатэ,
С празднічком поздоров’ятэ.
Святы в`ечор. Добры в`ечор.

Беспалая Вольга Ігнацьеўна, 1928 г.н., в. Ясенок.
Недашкоўска Вера Іванаўна, 1932 г.н., в. Ясенок.
Коваль Аляксандра Іванаўна, 1933 г.н., в. Ясенок.
Косар ( дз –Грышчанка) Яўгенія Іванаўна, 1947 г.н., в. Ясенок.
Яфрэменка (дз.- Казленка) Лідзія Фёдараўна, 1938 г.н., в. Ясенок.

Зап. Толсцік Таццяна, Шчыракова Ларыса.

( Каляды.)

Нова рада стала,
Як на небе хвала,
Звізда ясна над віртэпом
Ўсёму свету воссіяло
Да Хрыстос зробіўся,
Ў небе ён воплоціўся,
Як чоловік пірэ/ад Богом,
Пеллю мамею повіўся.
Так жэ ййго господару,
Так жэ йго господыні
Дарулі та шчасловіе
Усёй нашай родыні.
Пастушкі, егнятка,
Перад тым дзіцятко
Нам колінка прыпадаюць,
Хрыста Бога выхваляюць.
Нам колінка прыпадаюць,
Хрыста Бога выхваляюць.

Беспалая Вольга Ігнацьеўна, 1928 г.н., в. Ясенок.
Недашкоўска Вера Іванаўна, 1932 г.н., в. Ясенок.
Коваль Аляксандра Іванаўна, 1933 г.н., в. Ясенок.
Косар ( дз –Грышчанка) Яўгенія Іванаўна, 1947 г.н., в. Ясенок.
Яфрэменка (дз.- Казленка) Лідзія Фёдараўна, 1938 г.н., в. Ясенок.

Зап. Толсцік Таццяна, Шчыракова Ларыса.

( Каляды.)

Ой, ёны, дзядзько, дужэ раненько
Святы в`ечор.
Усем абязалі да на вайну йты.
Святы в`ечор.
Хто сыны мае, хай выправья`е.

Святы в`ечор.

Е у каго нема, нехай найма`е.
Святы в`ечор.
Я ў нашага дзядзька одын сыноч`ок,
Святы в`ечор.
Одын сыноч`ок, як колосочок.
Святы в`ечор.
Мацюнка `іго выпроважыла,
Святы в`ечор.
Выпроважыла дай найучала:
Святы в`ечор.
Поперэд войска не выныкайся,
Святы в`ечор.
А ззаду ыойска не заставайся.
Святы в`ечор.
Сынок маценькі да не послухаў.
Святы в`ечор.
Сеў на коніка, конем гуляе,
Святы в`ечор.
Конем гуляе, мечэм махае.
Святы в`ечор.
Такога меча нема ў паніча,
Святы в`ечор.
Такога лука нема ў гайдука.
Святы в`ечор.
Отзываецца сам кроль на крэсл`е:
Святы в`ечор.
– Ой, колі б я знаў, чы сын гуля`е,
Святы в`ечор.
Доб я б ему даў шчэ велікі дар:
Святы в`ечор.
Хоць кор`олеўну, хоць свою дочку,
Святы в`ечор.
Хоць свою дочку, коня вороного.
Святы в`ечор.
Я ў мого коня золоты копыт,
Святы в`ечор.
Золоты копыт, камень лупотыт,
Святы в`ечор.
Шоўкава грыва поўсьцяй укрыла,
Святы в`ечор.
Шоўкавенькі хвост след заметае.
Святы в`ечор.
А за цім словом бувай здоров`ы,
Святы в`ечор.
За ці пріталкі кварта гарэлкі,
Святы в`ечор.
За цей голосок да сала кусок,
Святы в`ечор.
За цю колядніцу да поляніц`у,
Святы в`ечор.
За це прыпеўкі кварта гарэлкі,
Святы в`ечор.
За цей канэц каўбасы канэц.
Святы в`ечор. Добры в`ечор.

Беспалая Вольга Ігнацьеўна, 1928 г.н., в. Ясенок.

Недашкоўска Вера Іванаўна, 1932 г.н., в. Ясенок.

Коваль Аляксандра Іванаўна, 1933 г.н., в. Ясенок.

Косар ( дз –Грышчанка) Яўгенія Іванаўна, 1947 г.н., в. Ясенок.

Яфрэменка (дз.- Казленка) Лідзія Фёдараўна, 1938 г.н., в. Ясенок.

Зап. Толсцік Таццяна, Шчыракова Ларыса.

Купальская.

На Івана Купашчаго
Крадома хлопца найкрашчого.
На Івана Купально,
На Івана Купальночка
Купалася Насталочка.
А на Івана Купально.