Характарыстыка найменняў ткацтва у гаворках Гомельскага рэгіёна

0
2011
Характарыстыка найменняў ткацтва у гаворках Гомельскага рэгіена

У наш час, калі паступова знікаюць традыцыйныя ўстоі жыцця беларуса, ды і саміх вёсак, у якіх захаваліся старажытныя рамёствы, становіцца ўсё менш, з’яўляецца надзвычай актуальным вывучэнне духо^най культуры кожнага народа, яго дзейнасці, побыту. Калектыўны вытворчы вопыт знаходзіць сваё адлюстраванне ў народных назвах, таму аналіз дыялектнай лексікі, рознабаковае даследаванне разнастайных лексіка-семантычных груп па-ранейшаму прыцягвае ўвагу вучоных-лінгвістаў. Веданне этымалогіі слова, яго структуры дапамагае глыбей пранікнуць у гісторыю названай рэаліі, зразумець яе быццам знутры” [1, 20].

Гомельскі рэгіён займае асаблівае геаграфічнае становішча, маючы агульную мяжу з Украінай і Расіяй. Таму невыпадкова ў гаворках насельніцтва можна сустрэць самыя разнастайныя праяўленні ўзаемадзеяння і ўзаемаўплыву трох роднасных моў, а таксама архаічныя моўныя рысы. Аб’ектам нашага даследавання з’явіліся найменні ткацтва, што ўжываюцца ў гаворках Гомельскага раёна. Мэтай артыкула з’яўляецца прадметна-тэматычная класіфікацыя дыялектных намінацый ткацтва. Крыніцамі фактычнага матэрыялу паслужылі запісы, сабраныя ў час дыялекталагічнай практыкі выкладчыкамі і студэнтамі філалагічнага факультэта, а таксама Тураўскі слоўнік .

Ткацтва як рамяство вядома з самых старажытных часоў. Яго ўзнікненне і развіццё абумоўлена сацыяльна-эканамічнымі ўмовамі і асаблівасцямі сялянскага жыцця. Увесь працэс стварэння ткацкіх вырабаў: пасеў канапель і льну, іх апрацоўка, развядзенне і стрыжка авечак, прадзенне нітак і само ткацтва — было падпарадкавана адзінай мэце: забяспечыць сям’ю адзеннем і прадметамі хатняга ўжытку.

Прадметна-тэматычная класіфікацыя ткацкіх найменняў можа быць прадстаўлена наступным чынам:

  1. Назвы прылад для апрацоўкі льну і канапель.

З’яўленню тканага вырабу папярэднічала доўгая падрыхтоўчая работа — вытворчасць сыравіны, якая пачыналася з пасеву і збору льну, канопляў і падрыхтоўкі іх для прадзення. У другой палове жніўня лён бралі — вырывалі з карэннем: Лён бралі — значыць, рвалі, калі ён быў жаўтаваты. (Бабры Маз.), ручайка (‘жменя лёну’) заручайкай — і цэлы сноп. (Аравічы Хойн.) і звязвалі ў снапы. Снапы для прасушкі ставяць на зямлю ў ставочок — у два рады та­им чынам, што кожны сноп абапіраецца верхавінай на суседні: У ставочкі стаўляць. (Галоўчыцы Нар.), або развешаюць карэннем уверх на спецыяльнае прыстасаванне — ві ’шалку: Лён як збяруць, даку вішалку нясуць, каб сох. (Пудакоў Хойн.).

Далей аддзяліць галоўкі ад сцяблоў пры дапамозе спецыяльнага прыстасавання — праніка, пральніка, сцябалкі, які прадстаўляў сабой плоскі драўляны, часцей бярозавы, брусок даўжынёй 25-30 см з ручкай: Пакладзі пральнік каля хаты. (Сырод Калінк.); Лён сеялі, а па­том яго выбіралі, выбівалі пранікам, такім вот дзерав ’яным, як бельё б ’юць, з ручкамі. (Каменка Маз.), Дай мое сцябалку, бо лён не сцябаны. (Белы Пераезд Петр.).

У кастрычніку лён мялі церніцай, мялкай, мялам: Лён м ’ялі, церлі церніцай. (Акулінка Маз.), Мяла круціцца, лён мне. (Бялёў Жытк.); Мялкай мялі і трепалі лён. Эта такіе палкі, на каторых даска паднята. К ней на ремнях круглая палка прібіта. Лён ложат на доску, а палкай бьют. (Дудзічы Калінк.), якая складалася з двух кускоў дрэва і двух нажоў, а таксама з дубовага язычка. У левую руку возьмеш жменю лёну і давай. (Бібікі Маз.). Пры рабоце на церніцы ў левую руку бралі жменю льняной трэсты і клалі на аснову церніцы, а правай паднімалі і апускалі біла. Сцёблы згіналіся і заходзілі паміж шчокамі, драўніна ламалася і абсыпалася праз адтуліны церніцы.

Пасля мяцця валокно ачышчалі ад дробных кавалкау кастрыцы трапа ’лкай, трэпа ’шкай, трапа ’чкай, трапа ’шкай: Трапалка до лёну надо, трэпяць ёю лён. (Навасёлкі Петр.); Булі дзве трэпачкі добры, да абее пуламалісь. (Сялюцічы Петр.); Ідзі вазьмі ў Арынкі трапашку, то як бачыш абтрэплеш гэту кучку. (Бялёў Жытк.); Трэпашка мае два канты гострые і ручку. (М.Малешава Жытк.), якая ўяўляла сабой тонкую дошчачку ў выглядзе нажа на спецыяльнай падстаўцы — стаўпцы: Ну і скрыпіць стоўпец, ух, надаеў. (Сіманічы Петр.). Жанчына ў левай руцэ трымала жменю валокнаў, а ў правай — трапала і біла ім па валокнах. Затым лён часалі грабёнкай — грэбнем з суцэльнага кавалка дрэва з выразанымі, пазней металічнымі, зубамі і ручкай: Грабёнкаюрасчэсвалі каноплі, лён. (Аравічы Хойн.).

  1. Назвы адходаў пры перамінанні і трапанні валокнаў: костры ’ца, кло ’ч ’е, курово, обдзіркі, тры ’на: Потрэпае лён, помне ногамі да повубівае, шоб не було пулу да кострыцы. (Запясочча Жытк.); Бувало, і клоч ’е перэмукваём і прадом. (Тураў Жытк.); Траплю лён, леціць курово і койстрыца. (Бобрыкі Петр.); Неяк ты недобре лён потропала — вельмі ж богато трыны на ём. (Тульгавічы Хойн.) — скручваліся ў трубку — кудзелю: А ўсё, што астаецца пасля таго, як абдзёрлі лён, тоўжэ кудзеля. (Бібікі Маз.). Чэсаны лён звязвалі ў куклы, верч: Як ужэ складают прадзіво обдзірано, то гэто, кажуть, верч. (Галубіца Петр.) .
  2. Назвы прыстасаванняў і іх частак для атрымання пражы і ткання. Пасля апрацоўкі падрыхтаваныя каноплі або лён (дарэчы, як установлена вучонымі, беларусы пазнаёміліся з каноплямі раней, чым са льном [2, 178]) трапляюць на пралку, прадку — прыстасаванне для ручнога прадзення кудзелі: Пралка ручна была. Даска верцікальная ставілась, внізу даска. (Дудзічы Калінк.).

Пралка складалася з трох частак — лопасці, капыла і днішча ‘сядзення’: Зломалосо днішча ў прасніцы. (Бобрыкі Петр.). На тэрыторыі Мазырска-Прыпяцкага Палесся былі вядомы прасніцы з прамавугольнай лопасцю, а на поўдні Мазырскага раёна адзначана прасніца веслападобнай формы [2, 151]. Матэрыял для прадзення змяшчаўся на прасніцы, потусе — спецыяльным драўляным прыстасаванні: Прасніца прымацоўвалася да лаўкі і ўяўляла сабой доску, якая расшыралася ўверсе і была звужана на канцы. (Бібікі Маз.); Падвесь кудзелю на прасніцу. (Рудня-Гарбавіцкая Калінк.). Па краях прасніцы іншы раз рабіліся зарубкі, у якія закладалі шнурок, якім кудзеля прывязвалася да прасніцы. Часта прасніца мела грэбень: На грэбень кудзелю накідалі (Бобрыкі Петр.), на зубы якой зверху надзявалі валокны, з якога пры прадзенні атрымлівалася нітка. У асноўным грэбні рабілі з кляновага дрэва. Кожны зуб такога грэбня ў папярочным разрэзе меў форму паралелаграма, а вышыня яго складала каля 12 сантыметраў. Крайнія зубы былі значна шырэй за астатнія. Прасніца наглуха злучалася з днішчам (походушкі) або вымалася з яго. Былі таксама вядомы суцэльныя прасніцы, якія вырабляліся з аднаго кавалка дрэва [3, 182].

Прыладай, пры дапамозе якой скручвалася нітка, служыла верацяно, верецено, качал­ка, крутавіла, што ўяўляла сабой круглую драўляную (з бярозы, грушы, ясеню) палачку даўжынёй 30-40 см з патаўшчэннем унізе і завостранымі канцамі: Калі пралі, нітка наматвалася на верацяно. (Бібікі Маз.) К нізу верацяно шырэй з галоўкай, а зверху тонкае. (Хамічкі Маз.); Шэрсць прівязывают к палке і на верецено. (Дудзічы Калінк.); Качалку трэба яшчэ сённі напрасць. (Гурыны Маз.); Зламалася маё крутавіла, нема чым прасці кудзелю. (Агалічы Петр.). На больш старажытнае верацяно да ніжняй часткі прымацоўвалася прасліца — грузік, які служыў для паскарэння абарачэння падчас прадзення. Сучаснае верацяно робіцца разам з прасліцам, якое ўяўляе сабой конусападобнае патаўшчэнне на канцы і мае назву головка: У нас веретено з головкой. (Замосце Калінк.). Пры прадзенні на верацяне жанчына трыма паль­цамі левай рукі выцягвала валокны з кудзелі і адначасова трыма пальцамі правай рукі паварочвала верацяно. Пража накручвалася спачатку на сярэднюю частку верацяна, затым на ніжнюю — шыйку: Я ужэ напрала ручайку, ешчэ одну шыйку да і ручайка. (Балажэвічы Маз.), і толькі пасля запаўнялася верхняя. Пры такім размяшчэнні пража трымаецца лепш [3, 37]. Верацяно з навітай пражай мае назву ручайка, одноручка, откідач, початок, пачынак: Два отручнікі да й ручайка будзе. (Запясочча Жытк.); Ветерено з пражей — одноручка. (Углы Нар.); Откідач — верацяно з пражай. (Красноўка Нар.); Яўжэ напрала аж тры початкі. Одзін початок змотала. (Бобрыкі Петр.); Пачынак — верацяно, ужо поўнае нітак. (Мазыр), почынкам называлася і верацяно са звітай з некалькіх верацёнаў пражай: Почынок — ручаек 15-20, сколько влізе. (Галоўчыцы Нар.).

На змену верацяну прыйшла коловротка, самапрадка: На коловротцы пражу пралі. (Балажэвічы Маз.); Самапрадка — на нізу дзве ножкі, а патом чапляецца такая, каб нагой, па­том дзве вяровачкі, колесо, вілка, а на тую вілку кацюшка насаджваецца. (Каменка Маз.). Вядомы два тыпы самапрадак — ляжак і стаяк. Абодва мелі аднолькавыя рабочыя часткі: кола, педаль, на якую націскалі нагой, і такім чынам прыводзілі кола ў рух. Апарат для прадзення складаўся са стрыжня і размешчанай на ім шпулькі з маленькімі калёсікамі — покацёлом: Шпуля закручваецца покацёлом. (Гурыны Маз.), злучанымі з вялікім колам пры дапамозе шнуроў — матузоў: Дрэнна было, калі матузы рваліся. (Сырод Калінк.). На шпульцы знаходзілася вілка з зубамі, з дапамогай якой пража раунамерна размяркоўвалася [2, 38]. Розніца паміж імі была толькі ў размяшчэнні кола: у лежаку яна мацавалася збоку, справа ад прадзільнага апарата, у стаяку — у вертыкальнай плоскасці паміж двума стойкамі — бабкамі, станком: Станок — стойкі, паміж якімі калясо е. (Рудня Калінк.). Два тыпы самапрадак сустракаліся і на тэрыторыі Гомельшчыны: лежанка: Лежанка — самапрадка такая, яна даражэйшая. (Бабры Маз.) і стаяк: У стаяку кола размяшчаецца паміж стойкамі. (Гурыны Маз.).

Наступным этапам было звіванне пражы пры дапамозе матавіла, мотовіла. Лексема ўжывалася для абазначэння двух рознага выгляду прыстасаванняў, прызначаных і для размотвання маткоў пражы, і для яе змотвання: Як у мене одно мотовіло, то моткі одінаковые. (Галубіца Петр.). Рознае матавіла выкарыстоўвалася і для скручвання нітак асновы і ўтка.

Для атрымання тканіны выкарыстоўвалі ткацкі станок, які зазнаў у працэсе развіцця значныя змены. Самы старажытны і найменш дасканалы меу назву сохі, кросны — станок, які не мае нерухомай рамы, з навоямі, умацаванымі на падстаўках, лаўцы, з нітамі і набілкамі, прымацаванымі да балкі на столі: Усё было, ткала на ўсём; і на верстаку, і на стацівах, і на сохах. (Галубіца Петр.); Кросна вялікія булі, многа места занімалі ў хаце. (Загорыны Маз.). Палепшаную канструкцыю мелі стацівы, ставы, стаў, станіна — менш дасканалы з сучасных станкоў, які мае нерухомую гарызантальную раму, панажы ў выглядзе палак, перпендыкулярных раме станка, ніт і набілкі на вертыкальных планках ці прымацаваныя да столі, ніт часта без вочка паміж петлямі: У стаціве бердо не такое шырокае. (Малішаў Хойн.); Ставы ляжаліў сенцах. ( Тураў Жытк.); Садзісь за стаў і пачынай ткаць. (Бялёў Жытк.); На станіне ткалі рушнікі, пакрывалы. (Прудок Маз.).

Найбольш дасканалы тып ткацкага станка, у якім увесь механізм (панажы, ніт, бёрда) сабраны ў высокую раму, меў назву верстаць, вярстак, верстак, вярстат: На верстаці од­ной рукой ткуць. (Каменка Маз.); Вярстак стаяў — ткацкі станок, з дзерава зроблены. (Гурыны Маз.); Верстак з дзерава рабілі. Ета стуйкі з палкай, на якую накідаюць нітку. (Дразды Маз.); Увярстаце ёсць білца. (Гарбавічы Калінк.).

Аснова ткацкага станка называлася стаціва ‘апорны каркас у кроснах’: Стацівы зроблены з такіх бальшых досак. (Рудня Калінк.), самая верхняя папярэчына ткацкага станка, што устанаўліваецца на раме ці прымацоуваецца да столі, на якой трымаюцца ніты і набілкі — неба: Верхняя тая палка — неба. (Слабада Маз.).

Да частак, што вызначаюць ход ткання, адносяць навой, навойку — пярэднюю, для палатна, і заднюю, для асновы: У кроснах навойкі булі. (Козенкі Маз.); На навой накачваецца аснова. (Запясочча Жытк.); панажы, панаж, панажэ, панажыва ‘прылада ў кроснах у выг­лядзе дзвюх або некалькіх дошчачак, пры дапамозе якіх нагамі прыводзяцца ў рух ніты’: Па­нажыва расходзіліся, ну як ногі ў дзеўкі. (Загорыны Маз.); На адзін панаж дасі — адна нітка перасоўваецца, на другі — другая. (Бібікі Маз.). Панажы мелі выгляд або круглых палак, або прамавугольных дошчачак. Каб панажы не з’ язджалі у адно месца, прымацоувалі спецыяльную дошчачку — разлучнік: Тэй разлучнік карысны для працы. (Гарбавічы Калінк.); Мо разлучнік пагано прыкрэплены, бо панажы ў места з ’язджаюцца. (В.Поле Петр.).

У патоўшчанай частцы абодвух навояў рабіліся адтуліны, у якія устаўляўся кіёк, які утрымлімаў аснову — заверач, завіра ’ч, подтягіч, запрэгач: А дручкі, што командуеш, як тчэш, то завірач. (Галубіца Петр.); Подтягіч — кіёк такі, каб палатно трымаць. (Акулінка Маз.).

Да гэтай групы адносіцца таксама бёрдо, бедро, бердо, берда ‘прамавугольная рама, у якую ўстаўляліся маленькія тоненькія палачкі’: Бердо — такая палачка, якая хадзіла туды-сюды і прыбівала ніты. (Бібікі Маз.). Палачкі — трасцінкі: У бёрдзе е трасцінкі, пласціначкі такіе. (Прудок Маз.) рабіліся з асіны, клёну, пазней сталі металічныя, устаўляліся у рамку — увоінку, войі: Увоінку трэбо робіць, а сухого дзерава нема (В.Поле Петр.); Войі — трость закладываецца в войі. (Балжэвічы Маз.). Папярочны край бёрда меў назву мачоха: Мачохаў бёрдзе, што ўпоперак. (Хамічкі Маз.).

Бёрда мела розны памер: больш шырокае выкарыстоўвалася для атрымання грубай, тоўстай тканіны, больш частыя — для тонкай. Іх назва адлюстроўвае колькасць пасмау — сёмуха, сёмачка, восьмачка, дзевятка, дзесятка, пуўдзевятка, пуўдзесятка, одінаццатка, двенаццатка, пятнаццатка: Восьмачка — бердо у восем пасэм. (Дварэц Жытк.); У двенаццатку самае тонкае полотно получаецца. (Будкі Нар.); Дзевятка — маленькае бёрда. (Дудзічы Калінк.); Девятка, двенаццатка, восьмачка — то бёрды по памеру. (В.Поле Петр.).

Бёрда устаулялася у набілку, набіўкі, лядо — рухомую раму: А набілкамі то мы ніткі прыбівалі. (Гурыны Маз.); У набіўкі бердо ўстаўляецца. (Хамічкі Маз.). Гэтыя дзве дэталі ў сукупнасці служылі для прыбівання нітак утка да асноунага палатна. Набілкі складаліся з двух злучаных паміж сабой драўляных пласцін з паглыбленнямі па даўжыні, у якія і ўстаўлялася бёрда. Верхняя іх пласціна была рухомай.

Для ўтварэння зеву ў працэсе ткання служылі ніты — ніцяныя петлі, размешчаныя на двух гарызантальных пруціках: Ніт еты ніткі дзержалі. (Гурыны Маз.); іх даўжыня раўнялася даўжыні асновы. Ніт рабіўся без кабылак, цэпкоў,- асобных петляў і з кабылкамі: Набіраюць у ніт по ніццы у каждое око. (Запясочча Жытк.); Кобылка за кобылку чапляецца. (Углы Нар.), якія рабіліся на спецыяльным драуляным бруску. Па баках бруска ўбівалася па аднаму цвіку, у сярэдзіну — два. Спачатку нітку завязвалі на першым цвіку, пасля па чарзе на сярэдніх і на крайнім. Такі ніт быў больш зручны, таму што ткачыха прапускала аснову ў падрыхтаваныя вочкі. Палова ніта — весь верхні або ніжні рад яе петляў — называўся калоша: Верхнюю калошу ўжэ наніціла. (Акулінка Маз.), а дадатковая пяцелька, якая злучае верхнюю кабылку ніта з адпаведнай ніжняй — вочко, у очко: Простыя кросна — без вочка. (Балажэвічы Маз.); Верстат зўочком. (Углы Нар.).

Ніты рухаліся на спецыяльных блочках — прадаўгаватых брусках з колцамі, на якія падвешваюцца ніты: Блочкі — кругляшкі такія, за іх ніты цапляюць. (Бабры Маз.) або кацёлках, качолках — полым цыліндры з жалабкамі для вяровак, на якіх падвешваліся ніты: Вяровачкі ад нітоў перакідаюцца цераз кацёлкі. (Старажоуцы Жытк.); Штось качолкі няроўныя ў кроснах. (Старажоўцы Жытк.). Да вяровак прымацоўваліся косточкі (курыныя, гусіныя), якія запіраюць знізу петлі шнуроў, што трымаюць ніт і набілкі: Косточкі робяць, штоб падымалі ніт. (Каменка Маз.). Ніты злучаліся з панажамі.

Да групы частак ткацкага станка, якія непасрэдна не уваходзяць у канструкцыю, але з’яўляюцца неабходнымі у працэсе ткання, адносяць: чаўнок, чоўнік, чалнок, бегунок — драуляная палачка ў форме чоўна для пракладвання ўточнай ніткі: Чаўнок з дзерава зроблены. (В. Зімовішча Маз.); Чоўнік — гэта там, дзе залажваецца пража з цэўкаю. (Козенкі Маз.); Паміж ніткамі чоўнік бегаў. (Гурыны Маз.); Працягівалісь ніткі в чалнок, перкрэшчвалісь, патом апяць працягівалісь. Так і ткалі. (Дудзічы Калінк.); Паміж ніткамі бегунок хадзіў. (Бібікі Маз.).

Існуюць два віды чаунака — з дном і полы. У чаунок з дном цэука кладзецца на дно, а нітка ідзе праз адтуліну збоку. У такім выпадку ткачыха прытрымлівала цэўку пальцам, што замаруджвала працу. У полым чаўнаку цэўка змяшчаецца на тонкім металічным стрыжні — пруціку: Пруцік жалезны буў. (Акулінка Маз.), устаўленым у адтуліну на супрацьлеглых канцах чаўнака, што было, вядома, больш зручна пры тканні.

Намотванне нітак на цэлку, целку — дэталь у выглядзе трубкі, на якую навіваюцца ніткі і якое ўстауляецца у чаунок пры тканні: Цэлка з чароту рабілася, туды ніткі маталіся. (Слабада Маз.); А ў чоўніку целка была. (Гурыны Маз.) ажыццяўлялася пры дапамозе сукайла, сукайло: Сукайла — ета драўлянае кола, у сярэдзіну якога ўбіваўся колышык, а на ім змяшчалася целка, якую круцілі і так наматваліся ніткі. (Бібікі Маз.), якое ўяуляла сабой дзве стойкі з умацаваным паміж імі валікам з махавым колам, размешчаным бліжэй да аднаго канца валіка.

З процілеглага канца у валік устауляуся металічны стрыжань, на які надзявалася цэука (вярчэнне дасягалася хуткімі рытмічнымі дарамі рукі па валіку). Знізу стойкі змацоўваліся драўлянай плахай або збіваліся дошкамі з бакоў і знізу ў выглядзе скрынкі для цэвак [4, 482].

Спецыяльным прыстасаваннем для нацягвання палатна пры тканні быў пруг: Трэ роспінаць крае полотна пругамі. (Запясочча Жытк.), які ўяуляў сабой дзве накрыж змацаваныя дошчачкі з забітымі на канцах цвікамі. Пругі ставіліся на тканіне ў цэнтры пад тупым вуглом, цвікі закалываліся у краі тканіны, дошчачка выпрамлялася і нацягвала тканіну.

Наступным этапам ў падрыхтоўцы тканіны было снаванне пражы, якое заключалася ў размяшчэнні нітак такім чынам, каб у момант ткання аснова дзялілася на верхні і ніжні рады, г.зн. утвараўся зеў, зева: Зева роб’яцца, ек наступіш на понаж. (Бярэжцы Жытк.). Падчас снавання вызначаліся таксама памеры тканіны.

Вядомы тры спосабы снавання: на сцяне, на раме і на снавалцы. На тэрыторыі Гоме­льшчыны больш пашырана снаванне на сцяне, якое заключаецца ў сістэмным навіванні нітак на набітыя ў два рады колікі — колкі, колочкі: Колкі наб’ём і снуём. (Углы Нар.). У працэсе снавання неабходна было сачыць за правільнасцю размяшчэння пражы на коліках, у адваротным выпадку атрымліваліся памылкі — перамота, перемота, перэмота, перэмоціца, якая заключаецца у пропуску чарговага коліка пры накладанні асновы: Гляді ж, там в чынах не положы перемота. (Балажэвічы Маз.); Не ўмееш сноваті — перамоту накладзеш. (Каменка Маз.); недоход, отворотня — калі не даходзячы на наступнага коліка, вяртаюцца і накідваюць аснову на той жа самы колік у другі раз: Не дошла до конца, вернулася — недоход. (Вялікае Поле Петр.); То будзе отворотня, як не дойшла, куды шла. (Галубіца Петр.). Каб ніткі асно­вы клаліся роуна, не блыталіся і рэзалі руку, іншы раз выкарыстоўвалі спецыяльную дошчачку з адтулінамі ў выглядзе ложкі — ложэчку, сновачку, снавалку, снулі: Ложэчка з дзірачкамі, калі снуеш. (Дзёрнавічы Нар.).; Снавалка — як лыжка з дзвюма дзірачкамі. Ёю кросны ў нас снавалі. (Гурыны Маз.); Сновачкай кросны снуюць. (Хачэнь Жытк.).

Даужыня асновы вызначалася колькасцю губак. Адлегласць паміж асноунымі колікамі (ад 4 да 6 метраў) і складала губку: Губка мераецца па даўжыні сноўніцы. (Стралічаў Хойн.). Губкай называлі і колькасць вытканай тканіны: То метры былі, а ў нас губкі называ­лся, гаварылі: “Сколькі ты губак выткала?” (Бібікі Маз.). Шырыня тканіны вызначалася колькасцю пасмаў: Палатно пасмамі мераюць, ніткі асновы лічаць. (Слабада Маз.). Адну пас­му складаюць дзесяць чыслінак, чысленак — адзінка вымярэння, роуная тром, якая ужываецца прымяняльна да трох нітак асновы або трох кабылак: Бралі ніткі і рабілі чыслінку. (Гарбавічы Калінк.). Такім чынам, пасма налічвае 30 нітак. Аснову для грубага палатна снавалі ў 8-10 пасмаў, для тонкага — у 12 і больш. Пасля снавання аснову спляталі ў касу — пляцёнку, сплют: На руку рабілі пляцёнку. (Акулінка Маз.); Сплетена снова — сплют. (Шастовічы Петр.).

Працэс снавання мог адбывацца і на рамачнай снавалцы — сноўніцы, снуўніцы: Мы на сцене не сновалі, была зроблена снуўніца на нужках. (Галубіца Петр.), якая ўяўляла сабой дзве драўляныя крыжавіны каля 190 см даужынёй кожная, злучаныя паміж сабой чатырма планкамі вышынёй каля 150 см. Крыжавіны насаджваліся на стрыжань, ніжні канец якога ўтраўся ў падлогу, а верхні прымацоўваўся да столі. Снаванне ў дадзеным выпадку было лягчэйшым, бо пазбауляла жанчыну ад пастаяннай хадзьбы [2, 56].

Далей заснаваныя ніткі замочвалі ў халоднай вадзе, пасля аблівалі кіпнем і білі пранікамі. Каб зрабіць тканіну больш трывалай і гладкай, аснову аблівалі растворам крухмалу — во’бліўкай, обліўкай, крохмалом: Вобліўку робілі з адвару крухмалу. (Гарбавічы Калінк.); Крохмалом аснову вымочваем. (Углы Нар.). Адбельвалі ніткі і палатно лугом, позолкамі, попелам — растворам попелу ў вадзе: Лугом золяць, беляць. (Шастовічы Петр.); Позолкамі по­лотно мыюць доўго. (Галоўчыцы Нар.).

Расплеценую аснову надзявалі на затыкальнік: Як заснавалі, то аснова бярэцца на затыкальнік. (Вялікі Бор Хойн.), які закладваўся у паз навоя, навівалі на пражны навой, прапускалі спачатку у ніты у адпаведнасці з узорам, потым у бёрда, замацоувалі канцы асновы да навоя. Такую работу выконвалі найбольш вопытныя жанчыны. Пры навіванні асновы на навой для захавання зева у аснову прапускалі дзве тонкія дошчачкі: Паміж ніткамі дошчачкі закладаюць, каб не путалася аснова. (Прудок Маз.) і звязвалі іх на канцах. Каб аснова бы­ла роунай, яе увесь час расчэсваюць маленькай грабёнкай. Ад таго, як навіта аснова, залежау увесь далейшы працэс ткання, таму важна было пазбегнуць самых разнастайных памылак: едініца ‘памылка пры накіданні асновы ў бёрда, якая заключаецца у тым, што замест дзвюх нітак у прагале паміж трасцінамі аказваецца адна, а ў суседнім — тры’: Калі неправільна ніткі расклалі ў основе, то едініца. (Прудок Маз.); вуйма ‘лішак асновы ў шырыню пры накіданні ў ніт і бёрда, які з’яўляецца вынікам памылкі пры падліку пасмаў ў працэсе снавання ці накідвання ў ніты і бёрда не таго памеру, на які была разлічана аснова ’: Як пераснуеш, то остаецца вуйма, у бёрда не ўлазіць. (Канатоп Нар.); менюха, мінюха: ‘памылка пры накіданні асновы ў бёрда, калі прапушчана адна трысцінка’: Страшніца, менюху накідала, у бердзе пропушчэна тросціна. (Бобрыкі Петр.); одноцэпіца, одноцепка, нацэпіца: ‘памылка пры ўкіданні асновы ў ніты, калі замест адной ніткі ўкінулі ў ніт дзве’: Не ў кобылцы, як не попадеш у тою тростіну або не ў тою кобылку, то нацэпіца. (Шастовічы Петр.); Праз усё палатно ідзе одноцэпіца. От кідала ў ніты і не кінула одну нітку ў ніт, а дзьве. (Бобрыкі Петр.); На одін ніт две ніткі кінулі — во табе і одноцепка. (Галоучыцы Нар.); зубы ’памылка, калі паміж дзвюма трасцінамі аказваецца чатыры ніткі’: Зубы — на адной трысціне две пары нітак вкінеш. (Галубіца Петр.).

  1. Назвы валокнаў і пражы. Валокны і пража ў залежнасці ад якасці мелі самыя роз­ныя найменні: прадзіво, прадзьво ‘першаснае льняное валакно, з якога пралі ніткі’: Астатняе прадзіво на ніткі шло. (Гурыны Маз.); кудзеля, кужаль ‘ніткі з валакна ачэсанага лёну’: Каб атрымаць кужаль, трэба доўга працаваць. (Міхнавічы Калінк.); абдзіркі ’самы слабы лён, які выкарыстоўваўся для ткання грубага палатна’: А абдзіркі — гэта самы пусты, слабы лён, што на мяшках, во. (Бібікі Маз.); воўна: І з воўны пралі, з авечак значыць. (Гурыны Маз.); патропкі, патрапкі, патрэпкі ‘грубае валакно, якое адходзіць пры апрацоуцы льну, канапель’: Сёння трэба спрасці кудзелю з патрапак. (Грушаука Нар.); згрэб’е, паклі, мох, пыль ‘ачоскі з пражы пад кроснамі’: Згрэб’е мы выносілі на вуліцу. (Малішау Хойн.); Што з гэтымі паклямі рабіць? (Стралічаў Хойн.); Ачоскі з пражы пыллю называліся. (Міхнавічы Калінк.); вал ’тоустая пража з самага горшага гатунку валокнаў’: Тоўстая пража са льну — вал. (Бабры Маз.).

Мала скручаная нітка называлася простай: От у ее пража крутая, а ў мене проста пра­жа. (Бобрыкі Петр.); моцна скручаная — крутой: З крутой ніткі крэпкае палатно атрымліваецца. (Дудзічы Калінк.); тоўста спрадзеныя ніткі называліся воловіком: Як прадзеш, да вельмі тоўста пража, то кажуць — воловік. (Запясочча Жытк.), а коўбасой — патаўшчэнне на нітцы пры няроўнай дрэннай пражы: Напрала — там коўбаса, а там тонко. (М. Малешава Жытк.).

Не менш найменняу зафіксавана для нітак утка: бавэлна, бовелна: Куплена ў клубоч­ках бавэлна. (Галубіца Петр.) бель: Бель буду ткаць, сама набеліла. (Галоўчыцы Нар.); вата: Вату куплялі і пралі на уток: оснуём портным, а ватою ткалі. (Галубіца Петр.); горэнь: Горэнем тканы рушнік. (Гурцэвічы Калінк.); заполоч: Запалоч теперь называецца горень. (Шастовічы Петр.); ріса, мотрушкі: Мотрушкамі затыкаем полотно. (Углы Нар., Балажэвічы Маз.), якія былі намотаны на баламбушкі, клумбушкі, кацюшкі — шпулі нітак: Вот наматаём заре клумбушок і будом дзеругу ткаць. (Пагост Жытк.); І ўстаўляеш у чоўнік тую кацюшку. (Акулінка Маз.).

Назвы тэхнікі ткання. Найбольш вядомай тэхнікай вырабу тканіны было тканне пры дапамозе нітоу і падножак — рамізная тэхніка, пры якой уточныя ніткі пераплятаюцца з ніткамі асновы пад прамым вуглом. Самай нескладанай тэхнікай быў простік — тканне, якое выконваецца на двух нічанках і двух панажах: У простік — то на две нічэнкі. (Шастовічы Петр.). Аднак найбольш пашыраным было чатырохнітовае тканне. З дапамогай чатырох нітоў і чатырох панажэй атрымліваліся палотны самых разнастайных узораў. Простае саржавае перапляценне, у рады, ёлачку, ромб, окошкі магла выткаць любая жанчына: Сукно і ў рады ткалі. (В. Поле Петр.); Узоры у цветы, у клетку, у окошкі. (Шастовічы Петр.): Па-ўсякаму ткалі, і ў кругі, і ў ёлачку, і ў клетку. (Прудок Маз.). Больш складанай была тэхніка вырабу жакардавых тканін — набіванка: Пры набіванцы паверху клеткамі ўся пража тчэцца. (Прудок Маз.), якая патрабавала вопыту закладання нітак у ніты па пэўным узоры, які ткачыха чарціла на паперы і захоўвала доўгі час. Узор у іх у выглядзе клетак: У клеткі два цвета бяруць і ткуць. (Прудок Маз.), якія утвараюцца ніткамі ўтка, размешчанымі паверх асновы.

Далей па распаусюджанасці ідзе васьмінітовае тканне, пры якім атрымліваецца атласнае перапляценне нітак і больш тоўстая тканіна. Найбольш складанай была шматнітовая тэхніка на 10, 12, 16 і больш пасмаў, якая патрабавала не толькі вялікага вопыту закладання нітак і ткання, а і вельмі тонкіх нітак для асновы і ўтка. Любая памылка парушала структуру і якасць тканіны: блізна, брак: Блізна — на одну кобылку две ніткі, дірочка получаецца. (Галубіца Петр.); Эта брак был, кадарвалісь ніткі і палучалась дарожка. (Сырод Калінк.); подкіды ‘памылка, калі ніткі асновы ідуць паверх, не пераплятаючыся з ніткай утка’: От тчэ, одні подкіды. (Балажэвічы Маз.); засмычкі ‘брак палатна ў выглядзе няроўнасцей, якія з’яуляюцца у выніку ткання з вельмі перакручаных ці няроўна спрадзеных валокнау. (Галоучыцы Нар.); недабой, недосік ‘дэфект у палатне, калі ўток слаба прыбіты бердам’: Адзін недабой, а спорціў усе дзела. (Вялікае Поле Петр.).

Вялікага ўмення патрабаваў і выраб двухасноўных тканін, пры якім у пары ў аснове ідуць дзве ніткі — парцяная і шарсцяная, у выніку чаго атрымліваўся половінчік, паўшэрсцянка: Полова суконнага, полова портного — половінчік. (Галубіца Петр.); Уток шарсцяны, а ас­нова партная –паўшэрсцянка. (Прудок Маз.).

Тканне бранай тэхнікай называлася перебор, пярэкладка, перабіранкі: У пярэкладку прала. (Слабада Маз.); Будзем перебор перебірать. (Галоўчыцы Нар.); Му пралі самі, лён выдзелывалі, посцілкі ткалі, узорамі іх рознымі рабілі, узор цвятамі перабіранкамі называўся. (Каменка Маз.) — спосабам ўзорнага ткання, пры якім для атрымання узору на аснове па ліку падбіраюцца ніткі, завязваюцца шнуркамі або закладаюцца пруцікамі і перакладваюцца спецыяльнай дошчачкай, якая ўтварае дадатковы зеў. Пры закладной тэхніцы ткацтва (выкладанне, закладанкі) выкарыстоўваліся два ўткі — фонавы і ўзорны, якія закладаліся не па усёй шырыні асновы, а толькі ў пэўных месцах у адпаведнасці з узорам: Пры выкладанні бяруць маленькія клубочкі і выкладаюць. (Дзёрнавічы Нар.). Пры такой тэхніцы ўтвараўся дадатковы зеў з дапамогай дадатковай дошчачкі — трэтяка: У зеву третяка закладаюць. (Будкі Петр.).

  1. Назвы ткацкіх узораў. Тканне на невялікай колькасці пруцікаў мела нескладаны геаметрычны узор — квадраты, прамавугольнікі -конопелька ‘узор у выглядзе дробных ромбікаў’: Конопелька тчэцца, могут і на клетках, могут і без клеток конопельку зделать. (Балажэвічы Маз.). На вялікай колькасці пруцікау атрымліваліся самыя складаныя ўзоры: ва­зоны: Што там перэбороў, вазоны, птічкі. (Дзёрнавічы Нар.); венок: Убіранкі усё у трі ніты — венок. (Балажэвічы Маз.); дубы: У дубу жолтая простілка. (Галоучыцы Нар.); звёзды: Посцілку ў звёзды выткала. (Акулінка Маз.); мотылькі: А гэтые беленькіе прамо мотылькі называюць. (Балажэвічы Маз.); оболонкі: Скатерті гэто в оболонкі, накідаецца полотном, і потом перабіраем. (Галубіца Петр.); качаны: Гэто не качаны: не кончэный узор, нет сцэпа в обе стороны. (Балажэвічы Маз.); паукі: Ткалі ў клетку, у паукі. (В.Зімовішча Маз.); пернік: У пернікі е перэтыканье. (Запясочча Жытк.), яблочко: Гэто тожэ убіранка ў яблочко. (Балажэвічы Маз.).
  2. Назвы матэрыялу: сукно ‘вытканая саржавым перапляценнем тканіна з воўны або з дабаўленнем вауняных нітак’: У сукне шэрсць абязацельна далжна быць. (Прудок Маз.); порт ‘тканіна з льняных і канапляных валокнаў’: Порт — гэта з валакна, усё роўна якога. (Хамічкі Маз.); палатно ‘льняная тканіна’: Палатно было кужэльнае, самае тонкае, на верхняе адзенне. (Бібікі Маз.); рабізна ‘даматканае палатно’: Трэба рабізны наткаць. (Клясаў Петр.); радабоддзе ‘рэдка сатканая тканіна’: Вуткала нейкага радабоддзя, хіба мо мех пашыя. (Даманавічы Калінк.) радовэе ‘тканіна, вытканая ў рады’: Радовэе саткана ў четыры ніты. (Галоучыцы Нар.).

Льноапрацоўка і ткацтва заўсёды з’яўляліся асноўнымі заняткамі беларусаў, таму ткацкая тэрміналогія ў генетычных адносінах амаль уся належыць да агульнаславянскага лексічнага фонду. Гэта такія найменні, як лён, сноп, сцябалка, верацяно, грабёнка, кастрыца, палатно, станок, сукно, кудзеля, кросны, бёрда і многія іншыя [5].

Разнастайнасць зафіксаваных ткацкіх намінацый сведчыць пра багатыя з традыцыі, што склаліся ў працэсе шматвяковай працоўнай дзейнасці беларусаў, пра багаты лексічны фонд, якім на працягу вельмі доугага часу карысталіся і карыстаюцца жыхары Гомельшчыны. Такім чынам, ткацкія назвы, зафіксаваныя на даследуемай тэрыторыі, уяўляюць сабой разнастайную ў лексіка-семантычных і генетычных адносінах групу і з’яўляюцца часткай бе­ларускай традыцыйнай культуры і да гэтага часу выконваюць важныя функцыі фарміравання нацыянальнай самасвядомасці, працоўнага і маральнага выхавання маладога пакалення, перадачы яму жыццёвага вопыту і добрых традыцый сваіх продкаў.

Літаратура

  1. Сендровиц, Е.М. О месте экстралингвистических факторов в изучении заимствований [Текст] // Вестник Московского ун-та. Сер. 9. Филология. — 1989. № 4. — С.16-22.
  2. Курилович, А.Н. Белорусское народное ткачество [Текст] / А.Н. Курилович. — Мн.: Наука и техника, 1981.
  3. Промыслы і рамёствы Беларусі: Рэд. калегія В.К. Бандарчык. — Мн.: Навука і тэхні- ка, 1984.
  4. Зеленин, Д.К. Восточнославянская этнография [Текст] / Д.К. Зеленин — М: Наука, 1991.
  5. Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя [Текст] / Гал. рэдактар І.П. Шамякін — Мн.: БелСЭ, 1989.
  6. Фасмер, М. Этимологический словарь русского языка: В 4-х т.: пер. с нем. и доп. О.Н. Трубачёва [Текст] / под ред. и с предисл. Б.А. Ларина / М. Фасмер — М.: Прогресс, 1986­1987.

Аўтар: А.М. Воінава
Крыніца:
Известия Гомельского государственного университета имени Ф. Скорины, №4(61), 2010 г.