Х.Л.А.М. — вядомыя і невядомыя эпізоды мастацкага жыцця Гомеля ў 1920-1930-я гг.

0
1202
Хлам - лекцыя пра мастацкі Гомель і яго гісторыю

Неарднырную лекцыю-сустрэчу ладзіць 10 сакавіка гомельскі інтэлектуальны дыялог-клуб “Міжрэчча”.

Цяжка знайсцi адукаванага чалавека, якi б не чуу iмён Шагала цi Малевiча, цi не меў анiякага ўяўлення пра “Окна РОСТА” i савецкi прапагандысцкi плакат часоў грамадзянскай вайны.Цяпер ужо падаецца, што усё гэта было далёка ад нашых глухiх палескiх мясцiнаў. А мiж тым, Гомель не заставаўся убаку ад прагрэсiўных накiрункаў сучаснага мастацтва. Былi i у iм свае авангардысты, рэвалюцыянеры, маладыя няўрымслiвыя людзi. Актыўна узялiся яны за фармаванне новага пралетарскага мастацтва, узначалiлi смелыя выяўленчыя эксперыменты…

Што з усiм гэтым сталася? Чаму мы не ведаем сваiх таленавiтых папярэднiкаў? На чыех плячах стаiць сучасная генерацыя гомельскiх творцаў? Інтэлектуальны дыскусійны клуб “Мiжрэчча” гэтым разам прапануе паразважаць на гэтыя пытаннi разам з Таццянай Лiтвiнавай, загадчыкам мастацкага аддзела Гомельскага палаца-паркавага ансамбля, кандыдатам мастацтвазнаўства.

Калі: 10 сакавіка ў 18:00
Дзе: анты-кафэ “Тры ката” (павільён “Горад майстроў”), Нова-Прудкоўскі праезд, 1а (прыпынак “Гасцініца “Турыст”