Гурток беларускіх студэнтаў пры рагачоўскім педагагічным тэхнікуме

0
1476
Гурток беларускіх студэнтаў пры рагачоўскім педагагічным тэхнікуме

Гурток беларускіх студэнтаў пры рагачоўскім педагагічным тэхнікуме існаваў з лістапада 1923 да вясны 1925. Кіраўнік — выкладчык тэхнікума Я. Мацвяёнак.

Гурткоўцы ставілі беларускія спектаклі, вывучалі гісторыю Беларусі і беларускай літаратуры, збіралі казкі, народныя песні, звесткі па сельскай гаспадарцы Рагачоўскага павета. У снежні 1923 правялі вучэбную экспедыцыю па эканамічнай геаграфіі ў в. Шчыбрын.

Літаратура

Мацвяёнак Я. Пытанні краязнаўства ў Рагачоўскім педтэхнікуме / / Асвета. 1924. № 2 ліпень-жнівень.


Крыніца:
Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. Ст. 177.