Гурт RE1IKT прэзентаваў свой новы кліп, які здымаўся ў Гомелі і прысвяціў яго ўсім, хто змагаецца

0
1527
RE1IKT, Реликт, группа, гурт, Рэлікт

Беларускі progressive rock гурт Re1ikt рыхтуецца да выхаду новага альбома і прэзентуе відэакліп на загалоўную кампазіцыю дыска.

«Рэкі пад ільдом» – так завецца відэа, знятае гомельскім VJ Medwedsky. Музыкі прысвячаюць новую працу ўсім тым, хто змагаецца і нягледзячы ні на што пераадольвае цяжкасці.

Кліп здымаўся ў Гомелі, бо менавіта ў рок-сталіцы Беларусі прайшла значная частка творчага шляху гурта Re1ikt: «Хоць пачыналі мы ў Светлагорску, але менавіта на гомельскім лэйбле упершыню выйшаў наш альбом, у Гомелі мы выпусцілі DVD «Акустычная тэрапія». Там жа запісалі наш трэці альбом, які выходзіць на Вігма пры падтрымцы BMA».

Гомельскія музыкі і іншыя дзеячы андэграўнду з вялікім цяплом і павагай ставяцца да калег, таму ласкава пагадзіліся ўдзельнічаць у здымках кліпа «Рэкі прабілі лёд».

Яны папераменна выконваюць новую песню, як бы даючы паняць, што выбар ёсць у кожнага. І кожны можа нешта зрабіць у гэтым жыцці, галоўнае – захацець.

На мінулым тыдні музыкі выклалі ў Сеціва ролік, які адлюстроўвае здымачны працэс. За гэты час яго прагледзелі больш за 1 000 разоў! прыгожым і мастацкім. Пры стандартным для рок-музыкі наборы інструментаў мы шмат эксперыментавалі, выкарыстоўвалі розныя эфекты і атрымалі на выхадзе незвычайную музыку».

Александр Дземідзенка: “Я вельмі рады, што кліп і кампазіцыя выклікалі такую радасць у слухачоў. Таму што наш новы альбом будзе вельмі прыгожым і мастацкім. Пры стандартным для рок-музыкі наборы інструментаў мы шмат эксперыментавалі, выкарыстоўвалі розныя эфекты і атрымалі на выхадзе незвычайную музыку».

“Рэкі пад ільдом”

Спампаваць новы кліп і ня толькі можна з афіцыйнага сайта гурта re1ikt.com.

Па матэрыялах прэс-рэлізу